Торжественное открытие художественной выставки «Палітра "Верасня"»

Торжественное открытие художественной выставки «Палітра "Верасня"»

Во Дворце искусств 21 октября 2022 года открылась выставка секции «Верасень» Союза художников Беларуси. На ней представлены работы доцентов кафедры «Рисунок, акварель и скульптура» архитектурного факультета В. Г. Витковской и А. Н. Колосенцевой.

Из пресс-релиза Марины Эренбург, художника, искусствоведа, председателя секции «Верасень» Союза художников Беларуси:

«Секцыя Беларускага саюза мастакоў "Верасень" была створана ў 1989 годзе і стала адной з творчых суполак, якія з'явіліся як у Саюзе мастакоў, так і ў нефармальным асяроддзі, у перыяд 1980–1990 гадоў, калі мяняліся і актыўна абмяркоўваліся формы, канцэпцыі і далейшыя шляхі развіцця нацыянальнага мастацтва. У ёй сабралася цэлая плеяда таленавітых мастакоў (Г. Паплаўскі, Н. Паплаўская, С. Волкаў, Я. Жылін, Л. Марчанка, У. Пащасцеў , Н. Рыжыкаў, Н. Казлоў, В. Кліменка, У. Шнарэвіч і інш.), якія яскрава заявілі пра сябе ў станковай, часопіснай і кніжнай графіцы. Дзейнасць некаторых з іх у якасці не толькі ілюстратараў, але і мастацкіх рэдактараў вядучых беларускіх выдавецтваў, шмат у чым паўплывала на фарміраванне нацыянальнай кніжнай графікі, яе самабытнасці і высокага прафесійнага ўзроўню. Разам з вышэй названымі майстрамі даўно і трывала займаюць сваё месца ў айчыннай культурнай прасторы і Н. Сустова, І. Лобан, Т. Царова, Е. Паплаўская, Р. Сіплевіч, З. Эрэнбург, Т. Чарнышова і іншыя мастакі-"вераснёўцы".

Як творчая супольнасць, "Верасень" быў і застаецца сёння арыентаваны перш за ўсё на захаванне найважнейшай ідэі значнасці прафесійнай, маральнай і эстэтычнай каштоўнасці искусства. Усе "вераснёўцы" ў большай ці меншай ступені імкнуцца да філасофскіх і лірычных сюжэтаў, літаратурных і культурных асацыяцый, развіваючы на сучасным этапе ідэю дыялогу мастацкіх моў. Агульнымі для іх застаюцца і прынцыпы творчасці – злучэнне сучасных выяўленчых формаў з традыцыямі класічнай эстэтыкі, сувязь з нацыянальным фальклорам.

Хоць першапачаткова "Верасень" быў у асноўным аб'яднаннем графікаў, члены супольнасці паспяхова рэалізавалі сябе і ў іншых відах творчасці: жывапісу, сцэнаграфіі, дызайне, прыкладным мастацтве, педагагічнай дзейнасці. Цяпер секцыя спалучае мастакоў некалькіх пакаленняў, якія выконваюць творы ў разнастайных тэхніках, напрамках і стылях (ад рэалізму і экспрэсіянізму да сімвалізму і абстракцыі, ад малюнка і друкаванай графікі да жывапісу). Значнае месца на справаздачных выставах займае акварэль, у якой плённа працуюць такія выдатныя майстры тэхнікі, як І. Лобан, Я. Саковіч, Н. Марчанка, Н. Сустава і інш. У апошнія гады секцыя папоўнілася шэрагам таленавітых і вельмі розных жывапісцаў (Р. Сіплевіч, Э. Бубашкіна, В. Віткоўская, А. Каласенцава, С. Шэмет, Л. Зарубіна). Сучасныя стылістычныя тэндэнцыі прыўносяць у экспазіцыю мастакі сярэдняга і маладога пакалення, якія валодаюць уласным творчым почыркам, прымаюць актыўны ўдзел у выставачнай дзейнасці (Н. Марчанка, У. Белавусава-Кірэенка, У. Швайба, Т. Дзяменцьева, М. Эрэнбург). Не парываючы з традыцыйнай маляўнічасцю, яны надаюць ўвагу пошукам у вобласці актуальнай мастацкай мовы – умоўнай трансфармацыі формаў, фактуры, дэкаратыўнасці.

За тры дзесяцігоддзі ў "Верасня" сфарміраваліся пэўныя выставачныя традыцыі. У экспазіцыі можна ўбачыць як новыя, дагэтуль не экспанаваныя працы, так і творы ранейшых гадоў, найболей поўна выказваючыя вобразна-стылістычныя пошукі кожнага мастака. Гэта алейны і акварэльны жывапіс, станкавая графіка, кніжная ілюстрацыя, якія ўяўляюць творчасць сяброў секцыі ва ўсёй іх тэхнічнай і тэматычнай мнагастайнасці. Акрамя новых твораў, на выставе заўсёды прысутнічае рэтраспектыва, прысвечаная творчасці калег, якія пайшлі з жыцця, як неад'емная частка культурных і духоўных сувязяў пакаленняў. У гэтым годзе прадстаўлены працы некалькіх заснавальнікаў "Верасня", чые юбілеі прыпадаюць на апошнія гады: Г. Паплаўскага, В. Кліменка, Н. Казлова, Н. Рыжыкава, Л. Марчанка. З моманту стварэння і па гэты дзень "Верасень" застаецца супольнасцю творчых індывідуальнасцяў, якія працягваюць з годнасцю развіваць прынцыпы эстэтычнай каштоўнасці мастацтва, з якіх складваецца полiстылiстiка выставы як шматколернай палітры формаў, эмоцый, традыцыйных тэхнік і эксперыментаў мастакоў аб'яднання, у якой кожны глядач можа знайсці для сябе нешта блізкае».

Автор материала: В. Г. Витковская, доцент кафедры «Рисунок, акварель и скульптура»

Content available under licence Creative Commons Attribution 4.0 License.
You'll be interested
Times news All news
3 July 2026 11:08
Do the right thing: the Military-Technical Faculty
Ideal discipline, guaranteed employment, and engineering training unique in the country. Let's get acquainted with the Military-Technical Faculty of the Belarusian National Technical University, where the elite of the Armed Forces of the Republic of Belarus are trained.
3 July 2026 8:00
Congratulations from the Rector of BNTU on Independence Day of the Republic of Belarus
On this day, July 3, the entire country celebrates Independence Day of the Republic of Belarus – the main holiday and symbol of the sovereignty, freedom, and unity of our people.
2 July 2026 21:59
Diplomas without Borders: BNTU Honors International Graduates
Read our article to learn about the ceremony and which graduates received honors diplomas.
2 July 2026 19:02
The IIASRP BNTU hosted its eighth graduation of mining technicians and technologists.
Six graduates successfully defended their theses and were awarded the qualification of "Mining Technician-Technologist."