Во Дворце искусств 21 октября 2022 года открылась выставка секции «Верасень» Союза художников Беларуси. На ней представлены работы доцентов кафедры «Рисунок, акварель и скульптура» архитектурного факультета В. Г. Витковской и А. Н. Колосенцевой.
Из пресс-релиза Марины Эренбург, художника, искусствоведа, председателя секции «Верасень» Союза художников Беларуси:
«Секцыя Беларускага саюза мастакоў "Верасень" была створана ў 1989 годзе і стала адной з творчых суполак, якія з'явіліся як у Саюзе мастакоў, так і ў нефармальным асяроддзі, у перыяд 1980–1990 гадоў, калі мяняліся і актыўна абмяркоўваліся формы, канцэпцыі і далейшыя шляхі развіцця нацыянальнага мастацтва. У ёй сабралася цэлая плеяда таленавітых мастакоў (Г. Паплаўскі, Н. Паплаўская, С. Волкаў, Я. Жылін, Л. Марчанка, У. Пащасцеў , Н. Рыжыкаў, Н. Казлоў, В. Кліменка, У. Шнарэвіч і інш.), якія яскрава заявілі пра сябе ў станковай, часопіснай і кніжнай графіцы. Дзейнасць некаторых з іх у якасці не толькі ілюстратараў, але і мастацкіх рэдактараў вядучых беларускіх выдавецтваў, шмат у чым паўплывала на фарміраванне нацыянальнай кніжнай графікі, яе самабытнасці і высокага прафесійнага ўзроўню. Разам з вышэй названымі майстрамі даўно і трывала займаюць сваё месца ў айчыннай культурнай прасторы і Н. Сустова, І. Лобан, Т. Царова, Е. Паплаўская, Р. Сіплевіч, З. Эрэнбург, Т. Чарнышова і іншыя мастакі-"вераснёўцы".
Як творчая супольнасць, "Верасень" быў і застаецца сёння арыентаваны перш за ўсё на захаванне найважнейшай ідэі значнасці прафесійнай, маральнай і эстэтычнай каштоўнасці искусства. Усе "вераснёўцы" ў большай ці меншай ступені імкнуцца да філасофскіх і лірычных сюжэтаў, літаратурных і культурных асацыяцый, развіваючы на сучасным этапе ідэю дыялогу мастацкіх моў. Агульнымі для іх застаюцца і прынцыпы творчасці – злучэнне сучасных выяўленчых формаў з традыцыямі класічнай эстэтыкі, сувязь з нацыянальным фальклорам.
Хоць першапачаткова "Верасень" быў у асноўным аб'яднаннем графікаў, члены супольнасці паспяхова рэалізавалі сябе і ў іншых відах творчасці: жывапісу, сцэнаграфіі, дызайне, прыкладным мастацтве, педагагічнай дзейнасці. Цяпер секцыя спалучае мастакоў некалькіх пакаленняў, якія выконваюць творы ў разнастайных тэхніках, напрамках і стылях (ад рэалізму і экспрэсіянізму да сімвалізму і абстракцыі, ад малюнка і друкаванай графікі да жывапісу). Значнае месца на справаздачных выставах займае акварэль, у якой плённа працуюць такія выдатныя майстры тэхнікі, як І. Лобан, Я. Саковіч, Н. Марчанка, Н. Сустава і інш. У апошнія гады секцыя папоўнілася шэрагам таленавітых і вельмі розных жывапісцаў (Р. Сіплевіч, Э. Бубашкіна, В. Віткоўская, А. Каласенцава, С. Шэмет, Л. Зарубіна). Сучасныя стылістычныя тэндэнцыі прыўносяць у экспазіцыю мастакі сярэдняга і маладога пакалення, якія валодаюць уласным творчым почыркам, прымаюць актыўны ўдзел у выставачнай дзейнасці (Н. Марчанка, У. Белавусава-Кірэенка, У. Швайба, Т. Дзяменцьева, М. Эрэнбург). Не парываючы з традыцыйнай маляўнічасцю, яны надаюць ўвагу пошукам у вобласці актуальнай мастацкай мовы – умоўнай трансфармацыі формаў, фактуры, дэкаратыўнасці.
За тры дзесяцігоддзі ў "Верасня" сфарміраваліся пэўныя выставачныя традыцыі. У экспазіцыі можна ўбачыць як новыя, дагэтуль не экспанаваныя працы, так і творы ранейшых гадоў, найболей поўна выказваючыя вобразна-стылістычныя пошукі кожнага мастака. Гэта алейны і акварэльны жывапіс, станкавая графіка, кніжная ілюстрацыя, якія ўяўляюць творчасць сяброў секцыі ва ўсёй іх тэхнічнай і тэматычнай мнагастайнасці. Акрамя новых твораў, на выставе заўсёды прысутнічае рэтраспектыва, прысвечаная творчасці калег, якія пайшлі з жыцця, як неад'емная частка культурных і духоўных сувязяў пакаленняў. У гэтым годзе прадстаўлены працы некалькіх заснавальнікаў "Верасня", чые юбілеі прыпадаюць на апошнія гады: Г. Паплаўскага, В. Кліменка, Н. Казлова, Н. Рыжыкава, Л. Марчанка. З моманту стварэння і па гэты дзень "Верасень" застаецца супольнасцю творчых індывідуальнасцяў, якія працягваюць з годнасцю развіваць прынцыпы эстэтычнай каштоўнасці мастацтва, з якіх складваецца полiстылiстiка выставы як шматколернай палітры формаў, эмоцый, традыцыйных тэхнік і эксперыментаў мастакоў аб'яднання, у якой кожны глядач можа знайсці для сябе нешта блізкае».







