Мары і туга скандынаўскай літаратуры

Мары і туга скандынаўскай літаратуры

11136
24 November 2021 16:43

Берагчы духоўную памяць, развіваць цікавасць да чытання кніг, захоўваць традыцыі роднага народа, перадаючы іх будучым пакаленням – справа высакародная. Гэтую мэту ставяць і арганізатары штогадовага тыдня літаратуры краін Паўночнай Еўропы. Ідэя тыдня заключаецца ў чытанні ўслых пры запаленых свечках трох кніг скандынаўскіх аўтараў у перакладзе на родную мову, падабраных для розных узроставых груп: дзеці, падлеткі і дарослыя. У Беларусі праект рэалізуецца на пастаяннай аснове з 2015 года.

Філіял Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «Барысаўскі дзяржаўны палітэхнічны каледж» удзельнічае ў ім з 2016 года. Сёлета тэма мерапрыемства – «Мары і туга», а для чытання прапанаваны кнігі Карын Эрландсан «Лавец жэмчугу», Салі Сальмінэн «Катрына», Тувэ Янсан «У канцы лістапада».

У рамках міжнароднага праекта выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры Галіна Юр’еўна Варашыліна, Вольга Уладзіміраўна Башылава, супрацоўнікі бібліятэкі і навучэнцы каледжа арганізавалі чытанні ўрыўкаў з твораў скандынаўскай літаратуры. Навучэнцы з задавальненнем пазнаёміліся з галоўнай гераіняй рамана Салі Сальмінен «Катрына» – моцнай духам жанчынай, якая захоўвае сваю чалавечую годнасць ва ўсіх жыццёвых сітуацыях. Навучэнцы чыталі ўслых па ролях урывак, пераўвасобіўшыся ў герояў кнігі.

На мерапрыемстве прысутнічалі выкладчыкі, супрацоўнікі каледжа, і кожны з ўдзельнікаў мог прачытаць фрагмент з твораў. Так, сваім мілагучным голасам заваражыла прысутных Алена Сяргееўна Войніч, чым надала адчуванне сапраўднай асалоды ад чытання ўслых.

Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі фільм пра Тувэ Янсан, фрагменты з мультфільмаў пра мумі-троляў і паразважалі над цытатамі, якія прымушаюць задумацца: «Калі ў цябе ўзнікае жаданне штосьці рабіць, патрэбна неадкладна прымаць рашэнне і не чакаць, пакуль гэты настрой пройдзе», «Маці заўсёды пазнае сваё дзіця, што б з ім ні здарылася», «Нават самыя сумныя рэчы перастаюць быць сумнымі, калі ставіцца да іх правільна». На жаль, толькі адзінкі з навучэнцаў ведалі, хто такія мумі-тролі.

Бібліятэкар Ж. В. Максімава падрыхтавала відэапрэзентацыю аб удзеле БДПК у гэтым праекце, культуралагічную віктарыну па краінах Скандынавіі. За правільныя адказы навучэнцы атрымлівалі пакуначак гарбаты.

У сваіх водгуках навучэнцы адзначылі, што даведаліся пра значэнні незнаёмых слоў (кутасы, гарышча, вусень, жырандоля), Аландскія астравы, жамчужыну «Зрэнка Вока», якая пазбаўляе людзей ад тугі, што ім спадабаліся цытаты з мультфільма пра мумі-троляў, іх уразіў выбар, які ў сваім жыцці зрабіла Катрына (галоўная гераіня рамана Салі Сальмінен).

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы – выдатная магчымасць стаць часткай маштабнага міжнароднага праекта, які прывівае любоў да чытання і літаратуры ў цэлым і пашырае кругагляд.

Галіна Юр'еўна Варашыліна, настаўнік філіала БНТУ «БГПК»

Content available under licence Creative Commons Attribution 4.0 License.
11136
24 November 2021 16:43
You'll be interested
Times news All news
10 September 2026 21:59
A discussion forum with the Deputy Chairman of the Constitutional Court of the Republic of Belarus was held at BNTU
How historical justice and legal values ​​strengthen national unity—a report on the key takeaways from the recent meeting.
10 September 2026 15:32
Opening Ceremony of the Academic Year Held at the Joint Chinese-Belarusian Institute of Outstanding Engineers at BNTU
The first cohort of master's students is set to begin studying advanced technologies and intelligent manufacturing under the "1+1" educational model.
9 September 2026 21:59
Enrollment for English language courses is opening at BNTU
Registration for the courses will take place on September 17 at 19:30 in room 502 (Building 18A)