Сустрэча студэнтаў інжынерна-педагагічнага факультэта з інспектарам па справах непаўналетніх

Сустрэча студэнтаў інжынерна-педагагічнага факультэта з інспектарам па справах непаўналетніх

9817
9 September 2022 19:10

У сераду, 7 верасня 2022 года, адбылася сустрэча студэнтаў 1-га курса гр. 10903522 і 10903122 з участковым інспектарам па справах непаўналетніх Першамайскага раёна г. Мінска Ксеніі Генадзеўны Лахвіч. У ходзе прафілактычнай размовы студэнты былі папярэджаны аб недапушчальнасці ўчынення правапарушэнняў і злачынстваў, інфармаваны аб адказнасці за распіццё алкагольных напояў і знаходжанні ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама атрымалі напамін аб наступствах лёгкага заробку. Дыскусія на гэту тэму набрала бурныя абароты, у аўдыторыі ўся ўвага была накіравана на выступоўца.

Як адзначыла Ксенія Генадзеўна, студэнты становяцца больш свядомымі. Важна, штоб яны разумелі: страшней не суровае пакаранне, а наступствы для свайго здароўя.

­– Першакурснікі, асабліва якія прыехалі з малых гарадоў, хутчэй за іншых ідуць на хітрыкі злачынцаў. Закладчыкамі хлопцы звычайна працуюць нядоўга. Калі прывесці статыстычныя дадзеныя мінулых гадоў, магу з дакладнасцю сказаць, што тэрмін працы «мінёра» можа складаць ад некалькіх дзён да пары-тройкі месяцаў. Нават самыя настойлівыя так і не атрымліваюць запаветнага заробку. Ведайце, што закладчык – гэта гарматнае мяса для наркадылераў. Памятайце аб адказнасці. За незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў яна надыходзіць з 14 гадоў, – адзначыў лейтэнант міліцыі Ксенія Генадзеўна.

Інспектар звярнула ўвагу на адказнасць за незаконны абарот наркатычных рэчываў, іх набыццё, захоўванне, ўжыванне і распаўсюджванне.

Для даведкі: незаконны без мэты збыту выраб, перапрацоўка, захоўванне, перавозка ці перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў ці аналагаў – усё гэта караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў (артыкул 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Акрамя таго, інспектар азнаёміла студэнтаў з артыкуламі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія датычацца распівання алкагольных напіткаў і курэння на тэрыторыі навучальнай установы. Для паляпшэння прафілактычнай работы і павышэння якасці засваення інфармацыі студэнтам быў прапанаваны дакументальны фільм «Наркатызацыя і аўтарытарызм».

Сустрэча прайшла ў форме ажыўлёнага дыялогу. Студэнты прыводзілі прыклады прыцягнення да адказнасці за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, сваіх сяброў і аднакласнікаў.

Уцешна адзначыць, што ў мэтах дасведчанасці моладзі аб небяспеках, звязаных з ужываннем курыцельных сумесяў, на інжынерна-педагагічным факультэце кожны месяц праходзяць падобныя сустрэчы з кіраўнікамі органаў унутраных спраў.

Студэнты інжынерна-педагагічнага факультэта выказваюць падзяку кіраўніцтву Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

Аўтар матэрыялу: Сяргей Аляксандравіч Доўгі, гр. 10903119

Content available under licence Creative Commons Attribution 4.0 License.
You'll be interested
Times news All news
2 July 2026 8:00
The final day of target admission. Applicant, do not miss out!
Do not postpone submitting documents to the university to the last hours.
1 July 2026 21:59
Specialties from the inside: a space for life and an arena for victories
A modern city is not only houses and roads, but also parks, squares, stadiums and sports complexes. All this is the environment in which we live, work and relax. And every part of it requires a professional approach.
1 July 2026 17:45
Step towards admission: applicants receive CT certificates from BNTU
The first applicants have already received their coveted certificates and told us with what emotions they approach the choice of their future profession.