Студыя спартыўнага танца "ТАНГА"

Танцавальна-спартыўны клуб "Танга" з'яўляецца адным з вядучых танцавальных клубаў нашай краіны. Клуб заснаваны ў 2000 годзе чэмпіёнамі Рэспублікі Беларусь па спартыўных танцах і Еўрапейскай праграме Паўлам Ярцавым і Марынай Баслык.

Прэстыж клуба пацверджаны не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Выхаванцы клуба ўжо на працягу многіх гадоў паспяхова выступаюць на ўнутраных і міжнародных спаборніцтвах. Іх прафесійнае майстэрства прызнана лепшымі педагогамі свету, што пацвярджаецца высокімі вынікамі. Сярод выхаванцаў клуба віцэ-чэмпіёны Еўропы па спартыўных танцах сярод моладзі (2009 г.), залатыя і сярэбраныя прызёры Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь 2009 года, абсалютныя чэмпіёны Рэспублікі Беларусь 2009 года ў групах юніёры, моладзь.

"Танга" налічвае больш за 200 чалавек. На працягу свайго існавання ў рады выхаванцаў было прыцягнута звыш 3000 чалавек.

У 2009 годзе на базе УДК БНТУ была створана студыя спартыўнага танца "Танга".

У 2010 годзе ТСК "Танга" правёў турнір па спартыўных танцах "Золата сталіцы", прысвечаны 90-годдзю універсітэта. Мерапрыемства выклікала шырокі рэзананс сярод аматараў і прафесіяналаў танцавальнага жанру і стала традыцыйным.

У 2011 годзе ТСК "Танга" распрацаваў і ажыццявіў праект "Калядны баль" для студэнтаў БНТУ, якое прайшло ў снежні. Станоўчыя водгукі ўдзельнікаў і гасцей гэтага мерапрыемства дазволілі сцвярджаць, што дадзенае мерапрыемства стане штогадовым.

У 2012г. удзел у Рэспубліканскім конкурсе студэнцкай творчасці "Арт-вакацыі" члены журы адзначылі Дыпломам III ступені.

На Рэспубліканскім турніры па спартыўных танцах "Дэнс-бум 2012"--Дыпломы фіналістаў за I, IV і VII месцы ў групе - "Масавы танцавальны спорт".

На раённым турніры "Калядны баль" студыя атрымала Дыплом I ступені.

У 2013г. на Гарадскім фестывалі народнай творчасці "Сузор`е" калектыў атрымаў Дыплом II ступені.

IV Форум праектаў праграм Саюзнай дзяржавы ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю.

V Форум праектаў праграм Саюзнай дзяржавы ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю.

У рамках гарадскога фестывалю народнай творчасці "Сузор'е" ў Белдзяржфілармоніі адбыўся гала-канцэрт "Мой сярэбраны шар", у якім прыняла ўдзел студыя спартыўнага танца "Танга" культурна-асветнага і гісторычнага адукацыйнага цэнтра БНТУ.

Мерапрыемствы з удзелам студыі:

Канцэрт, прысвечаны Дню інжынерных войск, для курсантаў і афіцэраў ваенна-тэхнічнага факультэта;

Канцэрт у рамках Дня навукі;

Вечар віншаванне начальніка ваенна-тэхнічнага факультэта;

Святочны канцэрт "Нам жыць і памятаць" да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь;

Рэспубліканскі конкурс тэхнічнай творчасці "ТэхнаІнтэлект";

Танцавальная вечарынка, прысвечаная культуры бальнага танца "Вясна Party";

II Форум асацыяцыі тэхнапаркаў і зон высокіх і новых тэхналогій "Шаўковы шлях"

Дасягненні:

Міжнародным турніры па спартыўных танцах "Золата сталіцы-2016":

- 2 месца ў групе «Моладзь + Дарослыя» Школа танцаў -

Віталь Шаўчук і Анастасія Туманава.

- 3 месца ў групе Школа танцаў -

Ягор Найдзенцаў і Аліна Малафейчык.

- Першынство Беларускай Федэрацыі танца:

3 месца - Мулеў Ілля , 

2 месца - Ермаловіч Кацярына ; 

- Міжнародны фестываль танца «Вясновае танга»  ў г. Магілёў:

2 месца - Ермаловіч Кацярына ; 

- Міжнародны турнір па спартыўных танцах "Танцавальныя гісторыі"  ў г. Масква:

два першыя месцы ў розных намінацыях – Ермаловіч Кацярына ; 

- Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па спартыўных танцах:

3 месца ў групе «Дарослыя» - Пракапенка Дар'я ; 

- Адкрыты рэспубліканскі турнір "Кубак Мадагаскара-2017":

1 і 2 месцы – Шаўчук Віталь – Туманава Анастасія ; 

1 і 2 месцы - Мулеў Ілля. 

Паспяховым для студыі стаў удзел у гарадскім фестывалі народнай творчасці "Сузор'е " , дзе калектыў быў удастоены Дыплома Лаўрэата.   

24 снежня 2016 года сіламі студыі быў арганізаваны і праведзены ў БНТУ Адкрыты фестываль бальнага танца «Калядны баль-2016», у якім прынялі ўдзел больш за 100 танцавальных пар г. Мінска. Лепшыя вынікі студыі "Танга" паказалі:

- 1 месца ў групе Школа танцаў «Моладзь + Дарослыя» -  Печка Аляксей. 

- 1 месца ў групе «Моладзь + Дарослыя» Rising Star LA – Ермаловіч Кацярына. 

- 2 месца ў групе "Моладзь + Дарослыя" Rising Star ST - Ермаловіч Кацярына. 

- 2 месца ў групе «Моладзь + Дарослыя» Школа танцаў – Віталь Шаўчук і Анастасія Туманава. 

···forum

forum

·
·
1

1

tango

tango

DSC00310

DSC00310

DSC00326

DSC00326

·D5ZnhYUCwyk

D5ZnhYUCwyk

·L58hgP53OiI

L58hgP53OiI

· ·
111111111

111111111

DSC_2117

DSC_2117

2017г.

DSC_2123

DSC_2123

Кіраўнік студыі:

- Ярцава Святлана Эдуардаўна, тэл. 8 (029) 691-01-85

Рэпетыцыі праводзяцца па адрасе: 8-ы навучальны корпус (вул. Я. Коласа, 12), актавая зала.

Супрацоўнікі
вул. Сурганава, 37, каб.16
Час працы
8:15 – 17:30
Супрацоўнікі
Кантакты
+375 (017) 353-91-90
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць