Выстава-кірмаш метадычных ідэй па арганізацыі і правядзенні культурна-асветніцкіх і культурна-дасугавых мерапрыемстваў у БНТУ «Культура. Выхаванне. Вольны час»

Выстаўка-кірмаш праводзіцца 1 раз на два гады пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і накіравана на падтрымку і развіццё педагагічнага вопыту і ініцыятыў у галіне культурна-адукацыйнай сферы; стварэнне інфармацыйнага банка метадычных ідэй; садзейнічанне развіццю творчага патэнцыялу работнікаў, звязаных з выхаваннем студэнцкай моладзі, якія забяспечваюць сацыяльна-педагагічную і культурна-выхаваўчую сферу адукацыі ў БНТУ.

Удзел у выставе-кірмашы прымаюць работнікі, выкладчыкі і студэнты БНТУ, якія прадстаўляюць розныя па жанры метадычныя матэрыялы і творчыя распрацоўкі ў шырокім тэматычным спектры, заявіўшы арыгінальную ідэю і магчымыя шляхі яе ўвасаблення ў практычнай рабоце.

Ацэньвае творчыя праекты экспертная рада, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, спецыялісты ў галіне педагогікі і сацыялогіі.

Журы вызначае пераможцаў у наступных намінацыях: 

-  практыка-арыентаваныя навукова-метадычныя праекты;

- культурна-адукацыйныя праекты;

- сацыяльна-педагагічныя праекты;

- праекты ў сферы культурна-дасугавай дзейнасці .

Супрацоўнікі
вул. Сурганава, 37, каб.16
Час працы
8:15 – 17:30
Супрацоўнікі
Кантакты
+375 (017) 353-91-90
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!

Аб'ява

6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць