Народная харавая капэла

Створаны ў 1980 годзе як акадэмічны хор. У 1986 годзе калектыў атрымаў званне "народны". З'яўляецца неаднаразовым Лаўрэатам і Дыпламантам Міжнародных конкурсаў і фестываляў.

У красавіку 2001 года, калектыў чарговы раз паспяхова пацвердзіў ганаровае званне "народны", стаў Лаўрэатам фестывалю народнай творчасці "Сузор'е", і быў перайменаваны ў народную харавую капэлу.

Народная харавая капэла БНТУ прымае актыўны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ўпраўленнем культуры, універсітэтам, раёнам, горадам.

Калектыў браў удзел у Рэспубліканскім фестывалі харавога мастацтва ў г. Мінску (Дыплом III ступені); у VI Міжнародным фестывалі Праваслаўных песнапенняў (Дыплом II ступені).

У красавіку· 2005 г . калектыў паспяхова пацвердзіў званне "народны" на гарадскім фестывалі народнай творчасці "Сузор'е" і атрымаў Дыплом 2 ступені.

У 2011 годзе на I Рэспубліканскім конкурсе харавай творчасці «Рэха» капэла ўдастоена Дыплома Лаўрэата 1 ступені, на 6 Міжрэгіянальным конкурсе харавога мастацтва «Ад шчырага сэрца» калектыў стаў Лаўрэатам 2 ступені.

У раённым конкурсе "Лідэр года-2010" Народная харавая капэла стала пераможцам у намінацыі "Лепшы калектыў творчай самадзейнасці".

На 6 Міжнародным форуме студэнцкіх хораў "Папараць-кветка" хор удастоены двух дыпломаў - "Лепшы дырыжор", "Лепшае выкананне класічнага твора".

У 2012г. на VII Міжнародным фестывалі-форуме студэнцкіх хораў “Папараць-кветка”- дыплом у намінацыі “За данясенне каштоўнасцей сучаснай беларускай харавой музыкі”.

У маі 2012 года адбылася паездка Народнай харавой капэлы на XXXI Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Хайнаўка - 2012» у Беластоку, дзе калектыў стаў дыпламантам.

У 2013г. на гарадскім фестывалі народнай творчасці "Сузор`е" для калектываў са званнем "народны" калектыў паспяхова пацвердзіў званне "народны" і атрымаў Дыплом Луарэата.

У 2013 г. на Міжнародным тэлевізійным конкурсе харавых калектываў «Хорошоу» харавая капэла атрымала Дыплом Лаўрэата.  

У 2014 годзе хор прыняў удзел у фестывалі "Зімовае святло" ў г. Вільнюс.  

У верасні 2015 года народная харавая капэла прыняла ўдзел у фінале агульнарэспубліканскай акцыі "Харавое веча" , якая адбылася ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых у памяць аб ахвярах выратавання Айчыны нашай паслужыўшых. 

У 2016 годзе калектыў атрымаў Спецыяльны прыз журы Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў "Каложскі Дабравест" у Гродне.  

У канцы 2016 года ансамбль адзначыў сваё 35-годдзе , даўшы вялікі канцэрт у 8 навучальным корпусе БНТУ. Павіншаваць імяніннікаў прыйшлі: хор Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, а таксама ў госці прыехаў хор "Габ'я" Віленскага тэхнічнага ўніверсітэта ім. Гедыміна. 

5 сакавіка 2017 года ў канцэртнай зале "Верхні горад" харавая капэла выступіла на фестывалі народнай творчасці "Сузор'е" і паспяхова пацвердзіла званне "народная". 

XII Міжнародны форум студэнцкіх хораў "Папараць-кветка БДУ"  - дыплом у намінацыі "Лепшыя творы форуму".

Калектыў, прымае ўдзел у мерапрыемствах:

Творчая сустрэча народнай харавой капэлы і народнага хору ветэрынараў "Спадчына";

Святочны канцэрт "Нам жыць і памятаць" да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;

Прыём прэзідэнта Грузіі Г.Т. Маргвелашвілі. Цырымонія прысуджэння звання "Ганаровы прафесар";

Рэспубліканскі конкурс тэхнічнай творчасці "ТэхнаІнтэлект";

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Духоўнасць. Адукацыя. Навука"

Канцэрт студэнтаў 5-га курса кафедры харавога дырыжыравання БДАМ з удзелам творчых калектываў;

Радыёконкурс на арыгінальнае выкананне дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь "Слаўся, зямлі нашай светлае імя".

XII Міжнародны форум студэнцкіх хароў "Папараць кветка - 2017"

kapela

kapela

       

1

1

        

2

2

kapela1

kapela1

 

veche

veche

 

_2016_Grodno

_2016_Grodno

-45

-45

35_-2016_

35_-2016_

З творчай перамогай!

З 3 па 5 снежня 2017 года адбылася паездка дырыжора народнай харавой капэлы культурна-асветнага і гісторыка-адукацыйнага цэнтра БНТУ Клімавай Алены Вячаславаўны ў г. Санкт-Пецярбург (Расія) для ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і заключным канцэрце лаўгаратаў «Харавая лабараторыя ХХI стагоддзе. Музыка для дзяцей і юнацтва».

Урачыстае мерапрыемства праходзіла на сцэне Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы, канцэртная зала якой па праве лічыцца адной з самых вядомых у Санкт-Пецярбургу. Канцэрт пачаўся з прадстаўлення журы і прывітальнага слова старшыні журы Уладзіміра Аляксеевіча Сапожнікава - сакратара Праўлення Саюза кампазітараў Санкт-Пецярбурга, пасля чаго пачалася цырымонія ўзнагароджання. У юбілейным конкурсе прынялі ўдзел кампазітары з Расіі, Украіны, Беларусі, Ізраіля, Македоніі і ЗША, усяго на конкурс было прадстаўлена 172 творы ад 86 кампазітараў.

Складанню Клімавай А.У. "Ой, рана на Йвана" было прысуджана Першае месца ў намінацыі "Музыка на народныя тэксты і апрацоўкі народных песень". Усім лаўрэатам і дыпламантам конкурсу былі ўручаны дыпломы, буклеты і праграмкі фестывалю. Па выніках конкурсу таксама плануецца выданне зборніка "Харавая лабараторыя ХХI стагоддзе" вып. 9 у выдавецтве "Кампазітар" Санкт-Пецярбурга.

Пасля ўзнагароджання адбыўся канцэрт з удзелам дзіцячых і змешаных харавых калектываў Санкт-Пецярбурга і Масквы, у якім была выканана значная частка твораў пераможцаў. Пасля канцэрта прайшла творчая сустрэча з членамі журы конкурсу, кампазітарамі і музычнымі дзеячамі з абмеркаваннем перспектыў і прапаноў для будучых конкурсаў. Асобна многімі харавымі дырыжорамі і кампазітарамі адзначаўся высокі ўзровень кампазітарскай школы Беларусі, яе меладызм, напеўнасць і самабытнасць.

4 снежня прайшла сустрэча з заслужаным работнікам культуры РФ, членам Саюза канцэртных дзеячаў РФ, сакратаром конкурсу кампазітараў Ірынай Раганавай. Народная харавая капэла БНТУ атрымала прапанову прыехаць у Санкт-Пецярбург у красавіку 2018 года з выступленнем у канцэртах Паўночна-Заходняй акругі.

Паездка атрымалася цікавай і пазнавальнай у прафесійным плане, паколькі была магчымасць пачуць і ацаніць узровень харавых калектываў Санкт-Пецярбурга, як аматарскіх, так і прафесійных, а таксама пазнаёміцца ​​з сучаснымі харавымі творамі.

УДК

____

____

-___

-___

Мастацкі кіраўнік і дырыжор:

-Клімава Алена Вячаславаўна , тэл.8 (029) 805-42-20, 8(029)159-42-13

Рэпетыцыі праходзяць па адрасе: КПіІАЦ (вул. Сурганава, 37), зала №2

Супрацоўнікі
вул. Сурганава, 37, каб.16
Час працы
8:15 – 17:30
Супрацоўнікі
Кантакты
+375 (017) 353-91-90
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць