Вакальна-эстрадная студыя "Закаханая душа" была створана ў 2005 годзе. Калектыў адразу ж стаў вельмі папулярны сярод студэнтаў. Студыя – пастаянны ўдзельнік усіх праектаў КПІІВЦ БНТУ, а таксама гарадскіх і рэспубліканскіх мерапрыемстваў.
На сённяшні дзень у калектыве займаецца 11 чалавек. Гэта саюз творчых, захопленых музыкай людзей, якія любяць сцэну і гледача. Кожнага з удзельнікаў з упэўненасцю можна назваць салістам калектыву. У студыі ідзе праца не толькі па развіцці вакальнага майстэрства, але і па стварэнні сцэнічнага іміджу артыстаў.
Удзельнікі студыі актыўна прадстаўляюць свае факультэты на фестывалі студэнцкай творчасці "Вясна БНТУ", фестывалі беларускай культуры "Беларусь - гэта мы".
Вакальна-эстрадная студыя "Закаханая душа" - неаднаразовы пераможца рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. У студзені 2012 года Аляксандр Бобрыковіч стаў Лаўрэатам 1 ступені на Міжнародным фестывалі "Мы разам".
У 2012 годзе на раённым аглядзе-конкурсе патрыятычнай песні "Каханне да Радзімы дыхаючы" сярод школ, гімназій, каледжаў, устаноў вышэйшай адукацыі, · работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Савецкага раёна г.Мінска салісты вакальна-эстраднай студыі паспяхова прадставілі наш універсітэт. · Дуэт Дзямко Алена і Бобрыковіч Аляксандр атрымаў Дыплом 1 ступені. Сярод сольных выканаўцаў Дзямко Алена стала ўладальнікам Дыплома 3 ступені. Аляксандр Бобрыковіч атрымаў Дыплом 1 ступені. У гарадскім конкурсе патрыятычнай песні саліст вакальна-эстраднай студыі Аляксандр Бобрыковіч стаў уладальнікам Дыплома ІІ ступені.
У 2013г. на Міжнародным форуме дзіцяча-юнацкай творчасці "Star Show-2013" · саліст · Аляксандр студыі А. Бобрыковіч атрымаў Дыплом Лаўрэата 1 ступені, а · на Гарадскім фестывалі народнай творчасці “Сузор`е” стаў Лаўрэатам.
II адкрыты конкурс маладых выканаўцаў «Крыштальны камертон» · салісты вакальна-эстраднай студыі атрымалі · Дыпломы 1,2,3 ступені.
Саліст студыі А. Бобрыковіч прадставіў г. Мінск на Рэспубліканскім конкурсе беларускай паэзіі і музыкі "Маладзечна-2013".
2015 год быў азнаменаваны новымі перамогамі:
На Мінскім гарадскім этапе Рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу "Новыя імёны Беларусі" саліст Дзмітрый Нікіцін стаў фіналістам конкурсу.
На раённым этапе гарадскога конкурсу патрыятычнай песні - Дыплом Лаўрэата конкурсу і дыплом 1 ступені.
На Міжнародным форуме дзіцяча-юнацкай творчасці " Star Show " - саліст Дзмітрый Нікіцін узнагароджаны Дыпломам II ступені.
На Рэспубліканскім фестывалі маладых выканаўцаў «Маладзечна-2015» (г.Маладзечна)- саліст Дзмітрый Нікіцін стаў-Лаўрэатам III ступені.
На ўручэнні прэмій Мінгарвыканкама саліст Аляксандр Бобрыковіч стаў Лаўрэатам прэміі Мінгарвыканкама.
IV адкрыты конкурс вакальнага мастацтва "Крыштальны камертон" Дзмітрый Нікіцін - Дыплом I ступені, Трыо студыі "ART-liberta" сталі ўладальнікамі Дыплома 2 ступені .
Паспяховым было выступленне на раённым конкурсе патрыятычнай песні салісткі вакальна-эстраднай студыі Марыі Шульгі - Дыплом · 3 ступені.
Рэспубліканскі агляд-конкурс мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі "Арт-вакацы і 2016 " – Дыплом 1 ступені.
Трыо "ART-liberta" - Дыплом фіналіста Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў "Белазаўскі акорд-2016", на якім атрымалі права ратацыі на радыё "Мінская хваля".
Гарадскі фестываль народнай творчасці «Сузор'е » - Дзмітрый Нікіцін - Дыплом 1 ступені, Ягор Чарноў - Дыплом 2 ступені.
Трыо "ART-liberta" - Дыплом фіналіста Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу "Новыя імёны Беларусі-2017".
Мінскі абласны конкурс эстраднай песні "Вясеннія рытмы" - Дзмітрый Нікіцін - Дыплом 2 ступені.
2017 год - на раённым конкурсе патрыятычнай песні Мілана Дземідовіч атрымала Дыплом III ступені, а Ягор Чарноў быў удастоены Дыплома I ступені і прадставіў БНТУ і Савецкі раён на VI Мінскім гарадскім конкурсе патрыятычнай песні . Па выніках конкурсу Ягор Чарноў стаў уладальнікам Дыплома II ступені.
Кіраўнік студыі:
– начальнік упраўлення па справах культуры, аўтар і выканаўца
Пенязь Наталля Андрэеўна, тэл. (8029) 392-42-02, 8 (017) 290-23-80
Рэпетыцыі праводзяцца па адрасе: УДК (Сурганава, 37), каб.