Конкурс аўтарскіх літаратурных твораў "Муза ў тэхнічным інтэр'еры"

     Літаратурна-паэтычны конкурс  "Муза ў тэхнічным інтэр'еры"  праходзіць у БНТУ з 2012 года. Удзельнікі конкурсу: студэнты, магістранты, аспіранты, работнікі БНТУ, - аўтары вершаў і песень, майстры слова і аматары літаратурнай творчасці.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць упраўленне па справах культуры, кафедра "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці", прафкам работнікаў і   прафкам студэнтаў БНТУ.

На конкурс прадстаўляюцца літаратурныя работы ў 4-х жанрах (паэзія, проза, публіцыстыка, аўтарская песня) і ацэньваюцца па наступных намінацыях:  

-  чытальнік/выканаўца (выканаўца вакальнага або літаратурнага твора іншага аўтара з ліку ўдзельнікаў конкурсу) ;

-  аўтар  ( аўтар  вакальнага або літаратурнага твора выкананага чытальнікам у рамках конкурснай праграмы або прадстаўленага толькі ў друкаваным выглядзе. );

-  аўтар-выканаўца (выканаўца песень ці літаратурных твораў уласнага складання.). 

Ацэньвае работы прафесійнае журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя паэты, пісьменнікі і празаікі, Лаўрэаты шматлікіх літаратурных прэмій, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Старшыня журы - кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры "Інфармацыйна-вымяральная тэхніка і тэхналогіі" прыборабудаўнічага факультэта БНТУ, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Лаўрэат Рэспубліканскай літаратурнай прэміі "Залаты купідон", паэт, перакладчык, кіраўнік літаратурнага аб'яднання "Палістых" упраўлення па справах культуры БНТУ Андрэй Канстанцінавіч Цяўлоўскі . 

Супрацоўнікі
вул. Сурганава, 37, каб.16
Час працы
8:15 – 17:30
Супрацоўнікі
Кантакты
+375 (017) 353-91-90
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!

Аб'ява

6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць