Быў створаны ў лістападзе 1995 года. Пастаянны ўдзельнік усіх канцэртаў універсітэта, раёна і горада.
1997 год - паездка ў Ніжні Ноўгарад (Расія) на маладзёжны фальклорна-харэаграфічны фестываль "Мы будуем масты".
2000-
2002 год – г. Іжэўск (Расія, Удмуртыя) – канцэрт для беларусаў Іжэўска, выступленне ў ДК Металургаў на 50-годдзі Іжэўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, выступленне для спартсменаў універсітэта.
2003 год – паездка ў Турцыю на фестывалі культуры і спорту: шматлікія канцэрты і выступленні і ўдзел у святочных шэсцях у г. Акчакоджа і г. Алаплы, а таксама канцэрты ў гарадах Болу і Эрэлі.
2011 г. - на адкрытым фестывалі мастацтваў "Шаную цябе, Белая Русь" ансамбль народнай песні "Каханачка" стаў Лаўрэатам 2 ступені.
У 2012 г. саліст ансамбля Міхаіл Жаўрыд стаў лаўрэатам ІІ ступені на адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў · «Крыштальны камертон».
У 2013г. на Гарадскім фестывалі народнай творчасці "Сузор`е" калектыў быў узнагароджаны Дыпломам Лаўрэата.
У 2015 г. на раённым этапе гарадскога конкурсу патрыятычнай песні ансамбль быў узнагароджаны Дыпломам 2 ступені.
У снежні 2015 г. ансамбль адзначыў сваё 20-годдзе святочным сольным канцэртам, дзе прадставіў гледачу шматласныя песні a capella, сольныя кампазіцыі, дуэты і квартэты.·
У 2016 г. калектыў прыняў удзел у Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі “Арт-вакацыі”, дзе атрымаў Дыплом 1 ступені.
Ансамбль народнай песні "Каханачка" выконвае не толькі сапраўды народныя песні, але і песні ў сучасных апрацоўках. Каларыт народнай музыкі і народнай песні з'яўляецца аздабленнем любога свята.
Мастацкі кіраўнік:
- 8 (017) 290-23-80; 8 (029)502-42-15
Рэпетыцыі праходзяць па адрасе: УДК (вул. Сурганава, 37) кім. №3