Заснаваны 27 красавіка ·1973г. на архітэктурным факультэце БПІ. Да ·1986г. тэатр выступаў у асноўным у г. Мінску і па рэспубліцы. Званне "народны" атрымаў у 1988 годзе.
З ·
2000 г. - "Зямля - планета людзей" у г. Валгаградзе. У горадзе Рагачове.
2002г. – «Гумарыстычнае супрацьстаянне» ў г. Навамаскоўску.
У красавіку·2005г. на гарадскім фестывалі народнай творчасці "Сузор'е" паспяхова пацвердзіў званне "народны" і атрымаў Дыплом I ступені.
У 2010 годзе народны тэатр-студыя «Калізей» выступіў на Міжнародным фестывалі студэнцкай творчасці «Мы разам» (Бранск, Расія). У конкурсе СТЭМаў калектыў быў удастоены Дыплома 2 ступені.
У 2011 годзе на Міжнародным фестывалі СТЭМаў "Студэнцкія жарты" ў г. Запарожжа (Украіна) атрымаў Дыплом "За лепшае выкананне ў жанры "Пантаміма" і Дыплом "За лепшую жаночую ролю".
У 2012г. народны тэатр «Калізей» на · Міжнародным фестывалі студэнцкай творчасці «Шумны балаган+» у г. Бранску (Расія) стаў Лаўрэатам 3 ступені і атрымаў Дыплом «За лепшую мужчынскую ролю».
У 2013г. на гарадскім фестывалі народнай творчасці "Сузор`е" для калектываў са званнем "народны" калектыў паспяхова пацвердзіў званне "народны" і атрымаў Дыплом III ступені.
Народны тэатр-студыя «Калізей» прымае актыўны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, якія праводзяцца УДК, універсітэтам, раёнам, горадам.
З 2015 года тэатр-студыя рыхтуе цікавую пастаўнаўку, якая абяцае быць захапляльнай.
У 2016 годзе рэжысёр Віктар Георгіевіч Галынскі вядзе працу з новымі ўдзельнікамі тэатра, а таксама вялікая ўвага надаецца рабоце над завяршэннем пастаноўкі спектакля “Матылёк” паводле п'есы Пятра Гладыліна.
З прыходам у тэатр рэжысёра Вольгі Уладзіміраўны Лагвіненка пачалася актыўная праца з новымі ўдзельнікамі калектыву па сістэме падрыхтоўкі студэнтаў для працы на сцэнічнай пляцоўцы, заснаванай на досведзе мэтраў рускага сцэнічнага мастацтва (К. Станіслаўскага, В. Неміровіча-Данчанкі, В. Меерхольда, М. Чэхава ), а таксама класікаў замежнага мастацтва (Т. Гуэра, Ф. Феліні, К. Кісьлеўскага, Р. Брэсона і іншых). Практыкаванні і заданні сістэмы накіраваны на ўсебаковае развіццё асобы студэнта і мяркуюць шырокія веды ў галіне літаратуры, музыкі, скульптуры, жывапісу, кіно.
Сістэма ўключае ў сябе працу па сцэнічнай мове, сцэнічным руху, а таксама акцёрскаму майстэрству, дзе паэтапна ўдзельнікі тэатра знаёміліся з азбукай прафесіі. Праводзіліся трэнінгі, практыкаванні, выконваліся творчыя заданні, накіраваныя на развіццё памяці, увагі, фантазіі, уяўленні, вобразнага мыслення, а таксама індывідуальныя і групавыя эцюды, назіранні, праца з прадметамі, пісьмовыя заданні.
Са студэнтамі асноўнага складу тэатра працягваецца праца над спектаклем. Нараўне з рэпетыцыямі акцёраў і "лялечных" сцэн, калектыў ушчыльную займаецца сцэнаграфіяй. Шмат увагі ўдзяляецца падрыхтоўцы рэквізіту, касцюмаў і дэкарацый, вядзецца работа па вырабе светлавога пульта, пракладцы святлатэхнікі для светлавых эфектаў, гукавой апаратуры. Усталёўваюцца пражэктары і калонкі. Сабраўшы разам усе часткі дэкарацыі, вырабіўшы дэкаратыўнае святло да спектакля, а таксама, зрабіўшы планшэт для лялек, акцёры тэатра змаглі скончыць візуальную выяву спектакля, стварыць адпаведную атмасферу.
Прэм'ера спектакля "Матылёк" адбылася 1 сакавіка, пасля якой тэатр правёў яшчэ некалькі паказаў, замацоўваючы ўдалы вопыт і робячы працу над памылкамі.
28 сакавіка адбыўся паказ спектакля на пацверджанне звання "народны" ў рамках гарадскога фестывалю народнай творчасці "Сузор'е" . Прафесійнае журы высока ацаніла работу рэжысёра і калектыву ў цэлым і, паводле вынікаў фестывалю, тэатр быў удастоены Дыплома Лаўрэата. За апошнія месяцы навучальнага года спектакль убачылі каля 350 чалавек.
На працягу ўсяго навучальнага года ўдзельнікі калектыву прымалі ўдзел у праектах агенцтва «Тэрыторыі Гульні»: «Юныя Дэтэктывы», «Лагер Легенда», «Школа Чараўніцтва», выступаючы ў ролі акцёраў, мастакоў і бутафораў. Праводзіліся азнаямленчыя мерапрыемствы: наведванне прафесійных тэатраў, прагляд кінакарцін вядомых кінарэжысёраў, наведванне АРТ-выставак і фестываляў. Кожнае з гэтых мерапрыемстваў завяршалася агульным аналізам і абмеркаваннем убачанага.
У планах калектыву – удзел у Міжнародным тэатральным фестывалі “Куфар” са спектаклем “Матылёк”, правядзенне творчай вечарыны, прысвечанай 45-годдзю тэатра, удзел у мерапрыемствах універсітэта і горада.
Мастацкі кіраўнік:
-Лагвіненка Вольга Уладзіміраўна 8(044) 700-37-37
Рэпетыцыі праходзяць па адрасе: 8-ы навучальны корпус (вул. Я. Коласа, 12), актавая зала.