Створаны ў 1951 годзе. · Ніводнае мерапрыемства БПІ не абыходзілася без удзелу гэтага калектыву. Ансамбль неаднаразова дэманстраваў сваё мастацтва ў Маскве; выступаў на VI Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў, а ў 1980 годзе - на адкрыцці Алімпіяды.
У цяперашні час праграма спалучае разнастайнасць харэаграфічных жанраў - народны, класічны, эстрадны, сучасны танец. Кіраўнікі знаходзяць новыя цікавыя формы, напрыклад, сінтэз сучаснага і народнага танца, і ўвасабляе свае творчыя думкі ў харэаграфічных пастаноўках.
“Дружба” радуе нас сваімі выступамі на мерапрыемствах БНТУ, Дні горада, Дні незалежнасці, удзельнічае ў дабрачынных акцыях. Летам 2004 года ансамбль танца "Дружба" сумесна з ансамблем народнай песні "Каханачка" ў рамках культурнага абмену прадставілі сваю творчасць на Міжнародным студэнцкім фестывалі ў сталіцы Турцыі - г. Анкары.
У 2011г. на Міжнародным фестывалі студэнцкай творчасці "Мы разам" у г. Бранску (Расія) ансамбль танца "Дружба" быў удастоены Дыплома 1 ступені.
На 2 Міжнародным конкурсе народнага і ўсходняга танца ансамбль танца "Дружба" стаў пераможцам.
На адкрытым фестывалі мастацтваў "Шаную цябе, Белая Русь" стаў Лаўрэатам 1 ступені.
У 2012 годзе ансамбль танца "Дружба" адзначыў сваё 60-годдзе вялікай канцэртнай праграмай танцаў народаў свету.
Раённы агляд-конкурс «Лідэр года - 2012» Дыплом у намінацыі · «Лепшы калектыў самадзейнай творчасці».
У 2013г. на Гарадскім фестывалі народнай творчасці "Сузор`е" атрымаў Дыплом Лаўрэата.
Ансамбль танцаў - актыўны ўдзельнік міжвузаўскіх, гарадскіх, раойнных, рэспубліканскі і міжнародных конкурсаў.
ПАДЗЕІ З УДЗЕЛАМ АНСАМБЛЯ:
- Канцэрт, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь,
-Рэспубліканскі конкурс тэхнічнай творчасці «ТэхнаІнтэлект»,
-Міжнародны лёгкаатлетычны прабег Мінск-Іжэўск,
-Раённыя мерапрыемствы на 1 мая і Дзень Перамогі,
-Святочнае шэсце і выступленні на пляцоўках Савецкага раёна г. Мінска ў рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь,
-Урачыстая лінейка «Першакурснік БНТУ»,
- Свята горада Мінска - выступленні на пляцоўках Савецкага раёна г. Мінска,
-Форум праектаў і праграм Саюзнай дзяржавы,
-Фестываль беларускай культуры ў БНТУ «Беларусь - гэта мы!»,
Мітынг, прысвечаны 72-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у рамках XIV Міжнароднага лёгкаатлетычнага прабегу Іжэўск-Мінск-Іжэўск,
II Форум асацыяцыі тэхнапаркаў і зон высокіх і новых тэхналогій "Шаўковы шлях",
Калектыў прымае ўдзел у рэспубліканскіх мерапрыемствах:
-Фестываль студэнцкай творчасці «Арт-вакацыі»,
-Гарадскі фестываль народнай творчасці "Сузор'е" - Дыплом III ступені;
-Рэспубліканскі прафсаюзны конкурс творчасці працоўных калектываў "Новыя імёны Беларусі - 2017"
У 2017 годзе на Рэспубліканскім конкурсе творчасці працоўных калектываў "Новыя імёны Беларусі - 2017" - Лаўрэат II ступені.
1 |
2 |
|
drushba |
drushba_2 |
|
_2004__-3 2004г. |
September1_061_copy 2005г. |
|
2 2010г. |
SDC15315 2010г. |
|
DSC_5369 2012г. |
IMG_2154 2012г. |
|
DSC_4404 2012г. |
DSC_4410 2012г. |
|
DSC_4447 2012г. |
DSC_4492 2012г. |
|
y_72adbe0c 2013г. |
z_3c7293df 2013г. |
|
DSC_0549 2015г. |
DSC_0551 2015г. |
|
20160629_114332 2016г. |
20160629_114255 2016г. |
|
DSC_2130 2016г. |
QZDt_2_awd4 2016г. |
|
DSC00448 2017г. |
DSC00455 2017г. |
|
IMG_9657 2017г. |
DSC_9726_Extracted 2017г. |
|
P1010078 2017г. |
P1010097 2017г. |
|
DSC_2037 2017г. |
7 снежня 2017 года адбыўся канцэрт АНСАМБЛЯ ТАНЦА «СЯБРОЎСТВА» культурна-асветнага і гісторыка-адукацыйнага цэнтра БНТУ, прысвечаны 65-годдзю з дня заснавання калектыву.
Творчы шлях легендарнага калектыва пачаўся ў далёкія 50-е гады. Ансамбль вельмі хутка набыў папулярнасць, яго харэаграфічныя пастаноўкі сталі аздабленнем любога мерапрыемства. Калектыў выступаў на найлепшых сцэнічных пляцоўках не толькі нашай рэспублікі, але і ўсяго Савецкага Саюза. Грандыёзнай падзеяй для ансамбля стаў удзел у 1980 годзе ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця і закрыцця XXII Алімпійскіх гульняў у Маскве. Гэта было прызнаннем дасягненняў калектыва, яго выканальніцкага майстэрства.
Сёння ансамбль танца "Дружба" ўваходзіць у лік найбольш перспектыўных творчых калектываў цэнтра культуры БНТУ. З прыходам новых кіраўнікоў Ірыны Токаравай і Аляксандра Лісіцкага пачаўся новы этап развіцця калектыву, яго творчы ўздым.
Ансамбль танца "Дружба" - неаднаразовы дыпламант і лаўрэат міжнародных, рэспубліканскіх, гарадскіх фестываляў і конкурсаў. Так у 2016 годзе калектыў стаў Лаўрэатам 2 ступені Рэспубліканскага фестывалю студэнцкай творчасці «Арт-вакацыі», у 2017 годзе ўдастоены Дыплома 3 ступені на Мінскім гарадскім фестывалі народнай творчасці «Сузор'е», Дыплома 2 ступені Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу «Новыя намінацыі «Харэаграфія».
Яркі артыстызм і выканальніцкае майстэрства - вось тое, што пакарае гледачоў на канцэртах ансамбля танца "Дружба". Юбілейны канцэрт не стаў выключэннем. Усе харэаграфічныя пастаноўкі знаходзілі жывы водгук у гледача і суправаджаліся бурнымі апладысментамі. Выпускнікі ансамбля павіншавалі калектыў з юбілеем, выканаўшы запальную польку "Свербілаўка". Творчымі нумарамі павіншавалі "Дружбу" з юбілеем калектывы цэнтра БНТУ: ансамбль народнай песні "Каханачка", студыя сучаснага танца "Талань", вакальна-эстрадная студыя "Закаханая душа", а таксама госці вечара Народны ансамбль народнай песні і музыкі.
На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці. Быў зачытаны віншавальны адрас ад рэктарата БНТУ, уручаны Грамата адміністрацыі Савецкага раёна горада Мінска і Ганаровая грамата прафсаюзнага камітэта БНТУ. Удзельнікі калектыву былі адзначаны падзякамі і дыпломамі. Канцэрт атрымаў станоўчыя водгукі гледачоў і высокую адзнаку прафесіяналаў.
Яшчэ раз віншуем калектыў ансамбля “Дружба” з 65-гадовым юбілеем, жадаем працвітання і новых творчых дасягненняў!
Мастацкі кіраўнік:
-Такарава Ірына Юр'еўна, тэл.8 (029) 619-89-12
-Лісіцкі Аляксандр Мікалаевіч
Рэпетыцыі праходзяць па адрасе: 8 нав. корпус, актавая зала