Міжвузаўскі конкурс студэнцкіх фільмаў "Відэарадыус БНТУ"

  

 

XIХ Міжвузаўскі конкурс студэнцкіх фільмаў “Відэарадыус БНТУ” аб'яднаў творчыя каманды і індывідуальных аўтараў з 14 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. 
Штогод у склад журы конкурсу запрашаюцца вядомыя дзеячы ў галіне кінамастацтва. У 2025 годзе ў журы былі запрошаныя рэжысёр- пастаноўшчык, другі рэжысёр кінакампаніі "Кіно Цэх" Ганна Салаўёва-Карповіч, вядучы майстар сцэны, актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Нарбекава.
Старшынёй журы быў рэжысёр-пастаноўшчык, сцэнарыст, мантажор, лаўрэат міжнародных фестываляў, рэжысёр фільма "Класная" Кірыл Халецкі. Пасля мерапрыемства ўдзельнікі маюць магчымасць паразмаўляць з членамі журы, пачуць іх меркаванне аб сваім фільме. На конкурс сёлета было прадстаўлена больш за 80 фільмаў. Уладальнікам Гран-Пры конкурсу 2-гі год запар становіцца Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія г.Горкі.

Для інфармацыі: У 2024 годзе на развіццё і рэалізацыю конкурсу быў выдзелены Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне маладзёжнай палітыкі.
 
 
Супрацоўнікі
вул. Сурганава, 37, каб.16
Час працы
8:15 – 17:30
Супрацоўнікі
Кантакты
+375 (017) 353-91-90
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!

Аб'ява

6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць