Фестываль беларускай культуры "Беларусь - гэта мы!"

     Фестываль беларускай культуры - гэта шматкаляровая палітра нацыянальнай культуры і фейерверк талентаў студэнтаў БНТУ.

Урачыстае адкрыццё фестывалю, якое адбываецца з удзелам творчых калектываў упраўлення па справах культуры – гэта святочны канцэрт, які з'яўляецца не толькі спецыяльнай віншавальнай паштоўкай, але і ў пэўным сэнсе майстар-класам, наглядным прыкладам таго, на што здольная сучасная маладзёжная культура.

У рамках фестывалю праходзіць пасяджэнне літаратурнага аб'яднання “Палістых”, на якім яго ўдзельнікі прызентуюць асабістыя творы, прысвечаныя сваёй бацькаўшчыне. Гасцямі пасяджэння з`яўляюцца члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама ўдзельнікі іншых літаратурных аб`яднанняў.

Трэці дзень фестывалю адзначаецца творчым конкурсам сярод факультэтаў. Гледачы маюць магчымасць падзівіцца каларыту беларускага танца, самабытнасці нацыянальных строяў, пачуць прыгожыя спевы, гарэзлівыя жарты і паэтычныя творы, на роднай беларускай мове ў выканані студэнскай моладзі. Гэта сапраўдная вандроўка не толькі па краіне, але і ў гадзіне.

Супрацоўнікі
вул. Сурганава, 37, каб.16
Час працы
8:15 – 17:30
Супрацоўнікі
Кантакты
+375 (017) 353-91-90
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!

Аб'ява

6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць