Прадстаўніца інжынерна-педагагічнага факультэта ўзяла ўдзел у Рэспубліканскім балі

Прадстаўніца інжынерна-педагагічнага факультэта ўзяла ўдзел у Рэспубліканскім балі

На мінулым тыдні, 28 чэрвеня, праходзіў Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт прадстаўлялі 15 выдатных выпускнікоў пад кіраўніцтвам рэктара Сяргея Васільевіча Харытончыка, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці, пераможцаў міжнародных алімпіяд і конкурсаў, лаўрэатаў спецыяльных фондаў падчас навучання ў БНТУ. Гасцямі балю сталі таксама рэктары ВНУ і лепшыя выкладчыкі, якія рыхтавалі іх да важнага перыяду: з маладога студэнта ператварыцца ў прафесіянала сваёй справы.

Прэзентаваць на гэтым мерапрыемстве інжынерна-педагагічны факультэт выпаў гонар Вікторыі Шыле, якая з'яўлялася сакратаром ГА «БРСМ» ІПФ і членам студэнцкай рады ІПФ, арганізатарам мерапрыемстваў на базе інтэрната № 16 інжынерна-педагагічнага факультэта, а таксама ўніверсітэта, пераможцам рэспубліканскага этапа конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана», лаўрэатам мінскага гарадскога этапа конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана», удзельнікам V Выставы-кірмаша метадычных ідэй, валанцёрам ІІ Еўрапейскіх гульняў і іншых спартыўных мерапрыемстваў. Яна таксама адзначана падзякамі за актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта ад рэктара БНТУ, за развіццё маладзёжнага руху Савецкага раёна ад кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна, за актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, якая ўнесла значны ўклад у развіццё ПА ГА «БРСМ» БНТУ, ад першага сакратара МДК ГА «БРСМ», узнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік БНТУ».

Урачыстая частка балю стартавала ля стэлы «Мінск – горад-герой». Маладыя людзі ўсклалі кветкі і аддалі даніну памяці тым, хто загінуў за незалежнасць нашай Радзімы. У завяршэнні выпускнікі 2022 года ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання. У Год гістарычнай памяці гэта вельмі сімвалічна. Далей святкаванне перамясцілася ў адміністратыйны комплекс на праспекце Пераможцаў.

Прачуць атмасферу свята разам з выпускнікамі, як і заўсёды, прыехаў Прэзідэнт краіны. Галоўнай задачай Аляксандра Лукашэнкі было павіншаваць моладзь. Гэтыя юнакі і дзяўчаты годна прайшлі важны для любога чалавека шлях: усвядомілі сваё прызначэнне, ажыццявілі мары аб прафесійнай будучыні.

Перад пачаткам балю Аляксандр Лукашэнка выканаў прыемную місію, уручыўшы падарункі, кветкі і выказаўшы падзякі Прэзідэнта выбітным педагогам і выпускнікам. Менавіта педагогі так філігранна ўмеюць ператвараць нашы недахопы ў добрыя якасці і быць апорай, калі спатыкнуўся і зваліўся. Велізарная падзяка і нізкі паклон за годнае пакаленне.

Кіраўнік дзяржавы па добрай традыцыі звярнуўся да выпускнікоў з такім пажаданнем: «Жадаю хутчэй пераадолець чарговую вяршыню – стаць прафесіяналам у сваёй справе. Перайсці на новы ўзровень жыцця, дзе ваш рэальны статус будзе вызначаць не колькасць падпісчыкаў і лайкаў, а павага людзей, у тым ліку будучых вашых калег».

Крыніца: belta.by

Далей выпускнікоў чакаў святочны фуршэт, творчыя нумары і канцэрт зорак эстрады Беларусі. Салісты Вялікага тэатра Беларусі і Юлія Быкава выканалі песню «Пакінуць след». Святочны вечар прадоўжылі Руслан Аляхно, Алена Ланская, Аляксандра Гайдук, Ірына Дарафеева і многія іншыя.

Сваімі эмоцыямі падзялілася ўдзельніца Рэспубліканскага балю Вікторыя Шыла.

– Выпускнік БНТУ – гэта гучыць ганарліва. Захапленне і эмоцыі не перадаць словамі. Рада, што запрасілі на баль. Рэспубліканскі баль выпускнікоў – падзея, якая бывае адзін раз у жыцці, і з упэўненасцю скажу, што патрапіць сюды – гэта, несумненна, велізарны гонар, – з цудоўнай усмешкай, дапоўніла Вікторыя. – Для гэтага на працягу чатырох гадоў добра вучылася, актыўна ўдзельнічала ў жыцці ўніверсітэта і займалася навуковай дзейнасцю. Выбрала спецыяльнасць «прафесійнае навучанне (энергетыка), бо мяне заўсёды цікавілі такія дакладныя дысцыпліны, як фізіка і матэматыка, і дакладна ведала, што мой выбар тэхнічнае ВНУ. Заставалася толькі вызначыцца са спецыяльнасцю. Калі ехала падаваць дакументы, не ведала, чаму аддаць перавагу, бо было шмат напрамкаў, якія цікавілі мяне. У БНТУ даведалася пра інжынерна-педагагічны факультэт і магчымасці, якія магу атрымаць падчас навучання. Мяне прывабіла думка аб тым, што буду не толькі інжынерам, але і педагогам, а напрамак «энергетыка», на які набіраюць раз на 5 гадоў, канчаткова заваяваў маё сэрца. Ва ўніверсітэце старалася даведацца як мага больш, бо дробязяў не бывае. Студэнцкае жыццё на інжынерна-педагагічным факультэце застанецца дарагім успамінам. Наш факультэт – гэта невялікая сям'я, у якой заўсёды пануе дабро, прыязнасць і ўзаемавыручка. Мне вельмі павезла з аднагрупнікамі, бо ведаю, што на кожнага з іх магу спадзявацца. За чатыры гады ў ВНУ па-сапраўднаму падтрымлівалі адно аднаго падчас залікаў і экзаменаў. Раставацца з сябрамі заўсёды складана. За час навучання знайшла выдатную каманду, і вось усё склалася. Цяпер я педагог–інжынер!

Выпускны баль стаў фінальным акордам у студэнцкім жыцці, ад якога пачынаецца адлік новага этапу жыцця, дзе наш прадстаўнік інжынерна-педагагічнага факультэта ўжо будзе кваліфікаваным спецыялістам у сферы адукацыі. Зараз самы час, калі трэба прымяняць атрыманыя веды на практыцы, час аддаваць дзяржаве тое, што яна ўклала: свае веды, уменні. І ўжо сёння трэба ставіць перад сабой новыя мэты. У добры шлях!

Да даведкі: адной са спецыяльнасцяў, на якую ажыццяўляецца набор на інжынерна-педагагічным факультэце ў 2022 годзе, з'яўляецца напрамак «энергетыка». Напрамак «энергетыка» дазваляе выпускнікам рабіць выбар пры працаўладкаванні паміж прадпрыемствамі розных формаў уласнасці, праектна-канструктарскімі арганізацыямі і ўстановамі адукацыі. Кваліфікаваныя спецыялісты ў сферы энергетыкі сёння найбольш высокааплатныя і запатрабаваныя. Ва УВА без уступных экзаменаў залічваюцца асобы, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 7 балаў па ўсіх вучэбных прадметах і адзнак не ніжэй за 8 балаў па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць прадметам профільных экзаменаў, пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці, пералік якіх устанаўліваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі, і па выніках сумоўя, якое праводзіцца БНТУ ў парадку, які ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь), пры ўмове наступнай абавязковай работы па размеркаванні пасля атрымання вышэйшай адукацыі на дзённай форме за кошт сродкаў бюджэту не менш як 5 гадоў (з Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 80 ад 07.02.2006; абзац уведзены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 4 ад 09.01.2017).

Аўтар матэрыялу: Сяргей Доўгі, гр. 10903119

Content available under licence Creative Commons Attribution 4.0 License.
You'll be interested
Times news All news
22 July 2026 11:57
Thank you, alma mater! Andrey Sidyuk's story about the importance of continuous development and love for one's craft
In the new issue of our column, we spoke with PSF graduate Andrey Sidyuk and learned how modern household appliances are created and what's most important about being a student.
21 July 2026 17:08
A delegation from the Saint Petersburg Mining University visited the Digital Engineering Center
On July 9, the Digital Engineering Competence Center of the Faculty of Mechanical Engineering hosted a student delegation from the Saint Petersburg Mining University.
21 July 2026 11:55
First-year students of the Department of Software for Information Systems and Technologies on a field trip to OJSC Minsk Bearing Plant
As part of their introductory practical training, first-year students of the Department of Software for Information Systems and Technologies visited Minsk Bearing Plant OJSC. During the tour, they learned about production processes, modern equipment, and the use of information technologies at the enterprise.