Фестываль беларускай культуры «Беларусь – гэта Мы!»

Фестываль беларускай культуры «Беларусь – гэта Мы!»

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбыўся VII фестываль беларускай культуры «Беларусь – гэта Мы!».

Кожны народ мае сваю самабытную культуру. Менавiта культура падкрэслiвае яго існаванне, гэта святыня нацыі, якую мы павiнны захоўваць. Фестываль беларускай культуры ў БНТУ – цудоўная магчымасць для сучаснай моладзі яшчэ раз выказаць праз творчасць любоў да сваёй роднай зямлі, успомнiць традыцыi продкаў, гiсторыю нашай краiны.

«З легендаў і казак былых пакаленняў…» – так гучала тэма фестывалю ў гэтым годзе. У конкурсе прынялі ўдзел і годна паказалі сябе 13 творчых каманд факультэтаў БНТУ. На ацэнку журы яны прапанавалi тэатралізаваныя конкурсныя праграмы на беларускай мове, харэаграфiчныя замалёўкi, абрады і песнi. Гэта была сапраўдная вандроўка ў часе. Гледачам былi паказаныя гiсторыя беларускай зямлi, легенды пра буслоў, папараць-кветку, гумарыстычная замалёўка пра любоў татарскага хана да дранiкаў, легенда пра Чорную панну Нясвiжа i шмат iншага. Гэта было сапраўднае свята беларускай культуры i яскравай студэнцкай творчасцi!

Па вынiках конкурсу журы вызначыла пераможцаў, а таксама шэраг спецыяльных намінацый.

Пераможцы і намінанты VII фестываля беларускай культуры «Беларусь – гэта Мы!»:

асноўныя намінацыі:

  • «Лепшая рэжысура» – архітэктурны факультэт;
  • «Лепшае музычнае афармленне праграмы» – ваенна-тэхнічны факультэт, архітэктурны факультэт;
  • «Лепшае мастацкае афармленне праграмы» – інжынерна-педагагічны факультэт;
  • «Лепшы вакальны нумар» – энергетычны факультэт, факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі;
  • «Лепшая харэаграфічная кампазіцыя» – будаўнічы факультэт, факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва;
  • «За раскрыццё тэмы фестывалю» (спецыяльны дыплом) – будаўнічы факультэт;

лаўрэаты:

  • I ступені – факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі;
  • II ступені – архітэктурны факультэт, факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва;
  • III ступені – будаўнічы факультэт, інжынерна-педагагічны факультэт.

Віншуем пераможцаў і намінантаў конкурсу! Дзякуй усiм за ўдзел.

Автор материала: Валерия Вершкова, режиссер УДК

Content available under licence Creative Commons Attribution 4.0 License.
You'll be interested
Times news All news
17 September 2026 21:59
BNTU has announced the results of the 12th "Step to Innovation" Open Olympiad for Students.
The top participants in the "Step into Innovation" Olympiad have been determined across five technical disciplines.
17 September 2026 18:29
BNTU joined the writing of the Republican Dictation.
This year, the dictation was held in an online format, and the text was read by the well‑known Belarusian blogger Andrei Maksimov.
17 September 2026 15:43
On National Unity Day, BNTU Rector Sergei Kharitonchik held an open dialogue with students.
The participants discussed how events from nearly a century ago shape our present, and why independence is won at the cost of immense effort.