Студэнты інжынерна-педагагічнага факультэта прынялі ўдзел у конкурсе творчых работ

Студэнты інжынерна-педагагічнага факультэта прынялі ўдзел у конкурсе творчых работ

Кожны семестр у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце кафедрай «Беларуская і руская мовы» праводзіцца традыцыйны конкурс творчых работ па беларускай мове. Старшы выкладчык Аляксандр Аляксеевіч Мяцельскі прапанаванаў студэнтам 3-га курса груп 10903119 і 10903319 кафедры «Прафесійнае навучанне і педагогіка» інжынерна-педагагічнага факультэта, якія вывучаюць дысцыпліну «Беларуская мова.Прафесійная лексіка», прыняць удзел у гэтым конкурсе. Удзельнікі конкурсу пісалі эсэ, апавяданні або паэтычныя творы на адну з рэкамендаваных тэм «У сэрцы маім…».

Пры ацэньванні творчых работ журы звяртала ўвагу на арыгінальнасць работ, пісьменнасць і творчы падыход ды праблемы. Студэнты інжынерна-педагагічнага факультэта змаглі раскрыць свае ўменні, пераканаўшы тым самым журы, што будучым педагогам-інжынерам пад сілу не толькі агульнатэхнічныя і спецыяльныя дысцыпліны. Канкурэнцыя сёлета была сур’ёзнай. На думку журы, пераважная большасць работ выканана на высокім узроўні. Па выніках конкурсу пераможцамі і прызёрамі сталі чатыры студэнты інжынерна-педагагічнага факультэта:

  • першае месца Вікторыя Панятоўская (гр. 10903319);
  • другое месца Сяргей Доўгі (гр. 10903119), Павел Кажэўраў (гр. 10903119);
  • трэцяе месца Анастасія Кавалевіч (гр. 10903319).

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбылося з удзелам дэкана факультэта міжнароднага супрацоўніцтва П. І. Шырвеля, загадчыцы кафедры «Беларуская і руская мовы» І. У. Будзько, а таксама адказнага за конкурс выкладчыка кафедры А. А. Мяцельскага. Камісія адзначыла працу студэнта Сяргея Доўгага як адну з самых творчых і актуальных, бо яна прысвечана Году народнага адзінства, адлюстроўвае гістарычныя дасягненні беларускага народа і прысвечана яго бяспрыкладнаму подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ілюстрацыі да работы можна было ўбачыць праз QR-коды.

Студэнцтва – гэта незабыўны час жыцця. Цікавыя практычныя работы, першыя навуковыя пошукі ствараюць адзіную, непадзельную плынь, якая сведчыць, што ў БНТУ дысцыпліна «Беларуская мова.тПрафесійная лексіка» – больш чым вучэбны прадмет. Студэнты маюць магчымасць раскрыцца, выказаць уласныя думкі, творча праявіць сябе.

Асаблівую падзяку хацелася б выказаць Аляксандру Аляксеевічу Мяцельскаму – старшаму выкладчыку секцыі беларускай мовы кафедры «Беларуская і руская мовы» за павышэнне культурнага ўзроўню навучэнцаў, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае і слаўную сучаснасць беларусаў.

Віншуем студэнтаў, жадаем новых творчых поспехаў, здзяйсненняў і не спыняцца на дасягнутым!

Аўтары матэрыялу: С. А. Доўгі, гр. 10903119,
П. С. Кажаўраў, гр. 10903119

Content available under licence Creative Commons Attribution 4.0 License.
You'll be interested
Times news All news
17 September 2026 10:06
BNTU Students Tour St. Elisabeth Convent
Students traded noisy classrooms for the quiet of the churches and discussed matters of importance with Father Sergius.
17 September 2026 9:00
Prevention with BNTU: World Patient Safety Day
World Patient Safety Day 2026 focuses on the safe delivery of care to people with non-communicable diseases.
17 September 2026 7:30
Congratulatory message from the Rector of BNTU on National Unity Day
In the Republic of Belarus, today, on September 17, National Unity Day is celebrated — the youngest state holiday in sovereign Belarus.
16 September 2026 20:46
"17 Facets of Unity" Marathon Finale Draws Hundreds of Students to Interactive Festival
When the conversation about the country's future moves beyond roundtables, it transforms into a vibrant movement.