Кафедра «Масты і тунэлі» пачала сваю гісторыю ў 1977 годзе, калі патрэбнасць у развіцці маставога і тунэльнага будаўніцтва Беларусі дасягнула найбольшай вастрыні, у год, калі ў г. Мінску пачалося будаўніцтва метрапалітэна, і для фарсіраванай падрыхтоўкі інжынераў-маставікаў і метрабудаўнікоў са спецыяльнасці « Аўтамабільныя дарогі» былі пераведзены групы студэнтаў розных курсаў колькасцю 50 чалавек.
З 2001 года ўпершыню ў Беларусі пачаўся выпуск спецыялістаў па спецыялізацыі "Метрапалітэны". У стварэнні гэтай спецыялізацыі кафедра атрымала падтрымку і дапамогу шматлікіх аўтадарожных і чыгуначных вну РФ.
78-я студэнцкая навукова-тэхнічная канферэнцыя БНТУ (ФТК, МІТ). Секцыя «Масты і тунэлі»
Паважаныя студэнты і магістранты! Запрашаем Вас прыняць удзел у 78-ай студэнцкай навукова-тэхнічнай канферэнцыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў рамках форуму «Крэатыў і інавацыі 2022».
Кафедра "Масты і тунэлі" сёння
Гісторыя, супрацоўнікі, якія працавалі на кафедры "Масты і тунэлі"
Навукова-даследчая лабараторыя кафедры "Масты і тунэлі"
На базе ТАА "ЭКАМОСТ" створаны філіял кафедры "Масты і тунэлі"
ТАА "ЭКАМОСТ" - адно з вядучых прадпрыемстваў г. Мінска па праектаванні інжынерна-транспартнай інфраструктуры населеных пунктаў.
Прадметам дзейнасці арганізацыі з'яўляецца выкананне поўнага комплексу праектна-пошукавых работ па рэканструкцыі, капітальным рамонце маставых збудаванняў, падземных пешаходных пераходаў і іншых збудаванняў інфраструктуры горада.
Вынікі ўзаемадзеяння паміж кафедрай «Масты і тунэлі» ФТК БНТУ і ТАА «ЭКАМОСТ» за перыяд з 2017 па 2022 год:
Лепшыя выпускнікі кафедры 2021 года
Лепшыя выпускнікі кафедры 2020 года