#Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі
4 лістапада 2026 15:46
Школьники со всей страны приехали в БНТУ, чтобы попробовать себя в роли студента
Участники мероприятия «Один день из жизни студента» погрузились в инженерный, экономический, архитектурный и строительный мир университета, открывая для себя особенности будущих профессий через различные интерактивы.
31 кастрычніка 2026 14:18
Курс на поступление задан! БНТУ принял будущих студентов на дне открытых дверей
Абитуриенты со всей республики ознакомились с факультетами ведущего технического вуза страны и узнали о правилах поступления.
27 кастрычніка 2026 9:53
Ад тэорыі да практыкі: студэнты ФІТР на адкрытым судовым пасяджэнні
23 кастрычніка студэнты факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі наведалі адкрытае пасяджэнне суда Савецкага раёна г. Мінска па справе, звязанай з незаконным абаротам наркотыкаў. Будучыя спецыялісты пазнаёміліся з судовай практыкай і прававымі наступствамі падобных злачынстваў. Наведванне дапамагло студэнтам лепш зразумець працу судовай сістэмы і важнасць адказнага стаўлення да ўласных учынкаў.
26 кастрычніка 2026 17:52
Здароўе першакурснікаў: на ФІТР прайшлі гутаркі пра прафілактыку грыпу
З 19 па 22 лістапада 2026 года больш за 230 першакурснікаў ФІТР БНТУ прынялі ўдзел у гутарках пра прафілактыку грыпу і іншых рэспіраторных інфекцый. Памочнік урача Святлана Аляксееўна Шаўцова расказала пра значэнне вакцынацыі, правілы гігіены і своечасовы зварот па медыцынскую дапамогу. Студэнты атрымалі практычныя рэкамендацыі і адказы на свае пытанні.
26 кастрычніка 2026 12:25
Студэнты БНТУ навялі парадак у скверы «Шпітальны»
17 кастрычніка студэнты ФІТР БНТУ прынялі актыўны ўдзел у традыцыйным асеннім суботніку. Дружная каманда аператыўна ачысціла газоны і алеі сквера ад апалага лісця і смецця, падрыхтаваўшы тэрыторыю да зімы. Сумесная праца на свежым паветры не толькі змяніла сквер, але і дапамагла хлопцам і дзяўчатам згуртавацца, пакінуўшы яркія ўражанні ад карыснай справы.
26 кастрычніка 2026 11:04
Сям’я як падмурак бяспекі: на ФІТР абмеркавалі традыцыйныя каштоўнасці
У рамках Адзінага дня інфармавання на ФІТР прайшлі сустрэчы з работнікамі і інфармацыйныя гадзіны для студэнтаў на тэму «Традыцыйныя каштоўнасці беларусаў: сям’я, грамадства, дзяржава». Удзельнікі абмеркавалі ролю сям’і ў развіцці краіны, меры дзяржаўнай падтрымкі маладых сем’яў і важнасць захавання жывых зносін з блізкімі ў лічбавую эпоху.
22 кастрычніка 2026 13:20
Ад гісторыі да тэхналогій: студэнты ФІТР пазнаёміліся з працай міліцыі
21 кастрычніка студэнты ФІТР БНТУ наведалі экспазіцыю пра гісторыю і сучасную дзейнасць органаў унутраных спраў. Адказным за арганізацыю наведвання выступіў выкладчык-стажор Васека А. А. Студэнты пазнаёміліся з інтэрактыўнымі экспанатамі, сістэмамі відэаназірання і метадамі крыміналістыкі, убачыўшы, як сучасныя тэхналогіі прымяняюцца для забеспячэння грамадскай бяспекі.
21 кастрычніка 2026 18:48
Дзень бацькі на Фітры
21 кастрычніка ў гонар Дня бацькі прафкам студэнтаў ФІТР БНТУ арганізаваў святочную акцыю ў холе 11-га вучэбнага корпуса. Студэнты і выкладчыкі маглі падпісаць паштоўкі для сваіх татаў і адправіць іх разам з памятнымі падарункамі. Акцыя стала цёплай нагодай выказаць падзяку і нагадаць блізкім пра сваю любоў.
21 кастрычніка 2026 17:16
Спасибо, альма-матер! Выпускник ФИТР Иван Савченко о союзе точных наук и поэзии и первом рабочем месте
Молодой человек рассказал, как выбрал инженерную специальности и каким образом удавалось совмещать работу над сложным дипломом с творчеством.
20 кастрычніка 2026 14:29
Сезонная ўборка ў БНТУ: як ФІТР сустракае восень
15 кастрычніка студэнты першага курса ФІТР групы 10703126 прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі БНТУ. Яны ачысцілі газоны і прылеглыя ўчасткі каля карпусоў № 13 і № 14 ад апалага лісця і сезоннага смецця, зрабіўшы свой унёсак у падтрыманне чысціні ўніверсітэта.