У верасні 1966 года ў Беларускім політэхнічным інстытуце была адкрыта кафедра кібернетыкі і вылічальнай тэхнікі (КК і ВТ). Першым загадчыкам стаў дацэнт Крыпскі Адам Міхайлавіч. Значны ўклад у станаўленне і развіццё кафедры ў свой час унеслі кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Дэмбоўскі Леанід Макаравіч і доктар тэхнічных навук, прафесар Фурунжыеў Рэшат Ібраімовіч. За час існавання кафедры падрыхтавана 5 дактароў навук і 11 кандыдатаў навук з ліку выкладчыкаў, якія працавалі на кафедры. Цяперашняя назва кафедры - ПОІСіТ "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм і тэхналогій" (з лютага 2019 года). Выпускнікі кафедры – IT-спецыялісты: будучыя кіраўнікі праектаў, праграмісты, спецыялісты па тэсціраванні праграмных прадуктаў, сістэмныя адміністратары дзяржаўных і камерцыйных структур рознай галіновай накіраванасці. Сёння большая частка выпускнікоў працуе ў галіне распрацоўкі сучасных камп'ютарных сістэм і інфармацыйных тэхналогій. На кафедры ёсць навучальныя класы і лабараторыі, аснашчаныя сучаснымі камп'ютарамі і тэхнічнымі сродкамі. Кафедра паспяхова супрацоўнічае з прадпрыемствамі, арганізацыямі, навуковымі цэнтрамі, Паркам высокіх тэхналогій і IT-кампаніямі Беларусі: IBA, ITransition, Техартгруп, Самсалюшн, TopСофт, БелХард, ЭпамСістэмз і інш.; установамі адукацыі: кафедрай ПАІТ БДУІР, кафедрай ЭВМ БДУІР, кафедрай тэхналогій праграмавання БДУ; акадэмічнымі інстытутамі НАН Беларусі: АІМ, ІМ, АІПІ; заводамі: МТЗ, МАЗ, БЕЛАЗ і інш. арганізацыямі і прадпрыемствамі. Выкладчыцкі склад: 1 прафесар, 9 дацэнтаў, 6 старэйшых выкладчыкаў.