21 кастрычніка 2026 18:48
Дзень бацькі на Фітры
21 кастрычніка ў гонар Дня бацькі прафкам студэнтаў ФІТР БНТУ арганізаваў святочную акцыю ў холе 11-га вучэбнага корпуса. Студэнты і выкладчыкі маглі падпісаць паштоўкі для сваіх татаў і адправіць іх разам з памятнымі падарункамі. Акцыя стала цёплай нагодай выказаць падзяку і нагадаць блізкім пра сваю любоў.
19 кастрычніка 2026 17:11
Работнікі ФІТР наведалі экскурсію «Мясцовае турнэ»
18 кастрычніка 2026 года супрацоўнікі ФІТР БНТУ наведалі Рубяжэвічы і парк-музей «Сула». Паездка, арганізаваная прафкамам, аб'яднала калег у падарожжы па старонках гісторыі Беларусі. Удзельнікі пазнаёміліся з архітэктурнай спадчынай, асвоілі традыцыйныя рамёствы, пракаціліся на дракары і атрымалі яркія ўражанні, якія ўмацавалі сяброўскія сувязі ў калектыве!