Студэнты БНТУ ўдзельнічаюць у гістарычных раскопках

Студэнты БНТУ ўдзельнічаюць у гістарычных раскопках

Студэнты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта асобы рознабаковыя, акрамя вучобы, яны прымаюць удзел у сапраўдных гістарычных раскопках. Мы палічылі дадзеную тэму вельмі цікавай і вырашылі расказаць аб ёй на беларускай мове.

У маі гэтага года на археалагічным помніку ў Гарадзішчы пачаліся маштабныя раскопкі, у якіх бралі ўдзел і студэнты-валанцёры з усіх універсітэтаў Мінска, а таксама, зразумела, вучоныя з Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Валанцёрскі цэнтр БНТУ і нашы студэнты не засталіся ўбаку і далучыліся да даследавання.

Тэрыторыя, на якой вядуцца раскопкі, ўяўляе сабой земляны вал, акружаны ракой Менкай і ручаём Дунай. Месца датуецца ІХ–Х стагоддзямі.

Па меркаванні навукоўцаў, менавіта там узнікла наша сталіца – Мінск. На гэтую думку наводзіць назва ракі (Менка), якая працякае побач, і захаваныя да нашага часу летапісы. Раскопкі праводзяцца ўласна для таго, каб удакладніць і даказаць тэорыю ўзнікнення горада.

Распавядае пра свае ўражанні ад раскопак і прыводзіць гістарычную даведку студэнт архітэктурнага факультэта Дзмітрый Чабатар.

– Па падручніках гісторыі прынята, што Менск узнік на рацэ Нямізе, але ўжо два факты прымушаюць задумацца: назва ракі, на якой стаіць Гарадзішча, летапіс, і трэці – калі праводзіліся раскопкі на Нямізе, не было знойдзена рэчаў ранейшых за, напэўна, ХІ стагоддзе. Як казалі мне археолагі: «Такім развітым горад не мог узнікнуць». Як яны мяркуюць, пасля таго, як кіеўскі князь захапіў Менск (дзе зараз вёска Гарадзішча) і разбурыў яго, жыхары перасяліліся ўжо на раку Нямігу, дзе Мінск існуе дагэтуль.

Гісторыя Беларусі заўсёды цікавіла Дзмітрыя, асабліва краязнаўства, таму хлопец і далучыўся да раскопак.

– У дадзеным выпадку я меў магчымасць дакрануцца да ўсіх артэфактаў, якія былі ў зямлі амаль тысячагоддзе. Паглядзець на старыя рэчы ў музеі – гэта адно, а дакрануцца ці знайсці самому – гэта ўжо зусім іншае. Адначасова гледзячы на ўсе пейзажы і знаходкі, пачынаеш уяўляць, як жылі нашыя прашчуры, якім гэтае месца было, якімі праблемамі яны жылі.

Напрацягу дзвух тыдняў штодзённа на месцы працавала каля 25 студэнтаў БНТУ. Праца шла ў дзвух напрамках: адна брыгада капала непасрэдна ўчастак, а другая перабірала зямлю з гэтага ўчастка, бо тыя, хто капаў, маглі не заўважыць маленькія знаходкі. 

– Падчас нашай дапамогі былі знойдзены наступныя рэчы: вялікая колькасць керамікі Ранняга Сярэднявечча, манеты розных часоў і краін, косткі жывёл; сярод каштоўных з культурнага пункту гледжання – скандынаўскі крыжык Ранняга Сярэднявечча, а найкаштоўнейшая – фібула. Яна бронзавая, скандынаўская і вельмі добра захавалася. 

Па словах кіраўніка даследавання – загадчыка аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі, кандыдата гістарычных навук Андрэя Вайцяховіча, – работы, якія доўжацца ўжо чатыры месяцы, у бліжэйшы час завяршаць ніхто не збіраецца. Археолагі прынялі рашэнне прыкласці максімальныя намаганні і завяршыць раскопкі толькі ў кастрычніку, калі іх нельга будзе працягваць з-за надвор’я.

Такім чынам, даследаванне працягваецца, і мы жадаем усім удзельнікам раскопак добрага надвор’я і новых адкрыццяў!

Аўтар артыкулу: Ксенія Палавінка, прэс-служба Медыяцэнтра БНТУ
Фотаздымкі: bel.sputnik.by

Content available under licence Creative Commons Attribution 4.0 License.
9066
29 August 2023 15:17
You'll be interested
Times news All news
20 September 2026 7:45
Congratulations from the Rector of BNTU on Customs Day
The Department of Customs Affairs of the Faculty of Management Technologies and Humanitarianization at BNTU trains specialists for customs authorities.
18 September 2026 21:59
Women in Engineering: Alyona Beryozkina
"Engineering is tough, but incredibly interesting» – that is the view of this student from the Automotive and Tractor Faculty.
18 September 2026 16:32
A large-scale youth morning workout took place at the BNTU stadium
This time, the workout brought together more than 300 students from all faculties of the university.