Рэспубліканская дыктоўка прайшла ў БНТУ

Рэспубліканская дыктоўка прайшла ў БНТУ

Па ўсёй краіне 13 верасня 2023 года прайшла Рэспубліканская дыктоўка, прысвечаная Дню народнага адзінства. Арганізацыяй мерапрыемства у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце займалася кафедра «Беларуская і руская мовы».

Мінулы тыдзень для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь праходзіў пад дэвізам Дня народнага адзінства. У школах праходзілі адзіныя ўрокі інфармавання, сустрэчы з гісторыкамі, грамадскімі дзеячамі, якія распавядалі пра важнасць і значнасць гэтага свята. Актыўна ўключалася ў працэс студэнцкая моладзь, якая прымала ўдзел у дыктоўке.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце ўдзельнікамі дыктоўкі стала больш за 100 студэнтаў першага курса.  

На пачатку дыктоўкі перад студэнтамі выступіў першы прарэктар БНТУ Георгій Вяршына, які павітаўся з усімі прысутнымі. 

– Паважаныя студэнты, у размове пра Дзень народнага адзінства я хачу ўзгадаць строкі Якуба Коласа: «Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы». Яны адлюстроўваюць нашу Радзіму і, калі мы гаворым пра нашу будучыню, мы гаворым пра нашу моладзь, пра вас, бо вы і ёсць будучыня нашай краіны. Я жадаю вам поспехаў і добрых адзнак!

Дыктоўка выконвалася падчас анлайн-трансляцыі. Ганаровую місію дыктара ўзяла на сябе першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Студэнты паказалі цудоўныя вынікі, і мы спяшаемся падзяліцца імі з вамі:

  • гр. 11305123: Іна Бобрык – 10, Амалія Купрыянава – 9, Уладзіслаў Валадковіч – 9;
  • гр. 10705123: Паліна Ярмоліна – 10, Аляксандр Саванец – 9, Антон Буйвід – 9, Аляксей Велясніцкі – 9;
  • гр. 11404123: Анастасія Цярэшка – 10;
  • гр. 11101322: Анастасія Мігура – 10, Максім Ліпень – 9, Клім Клепікаў – 9, Дар’я Раманеня – 9, Паліна Чуканава – 9, Яна Шокель – 9.

Віншуем удзельнікаў і жадаем ім далейшых дасягненняў у навучальным працэсе!

Аўтар артыкулу: Ксенія Палавінка, прэс-служба Медыяцэнтра БНТУ
Фотаздымкі: Максім Кубарскі

Content available under licence Creative Commons Attribution 4.0 License.
You'll be interested
Times news All news
20 September 2026 7:45
Congratulations from the Rector of BNTU on Customs Day
The Department of Customs Affairs of the Faculty of Management Technologies and Humanitarianization at BNTU trains specialists for customs authorities.
18 September 2026 21:59
Women in Engineering: Alyona Beryozkina
"Engineering is tough, but incredibly interesting» – that is the view of this student from the Automotive and Tractor Faculty.
18 September 2026 16:32
A large-scale youth morning workout took place at the BNTU stadium
This time, the workout brought together more than 300 students from all faculties of the university.