НДР і НДРС

Кафедра выконвае навукова-даследчую работу ў адпаведнасці з планам НДР па тэме:

ГБ №10-114 Матэматычнае і праграмнае забеспячэнне сістэм апрацоўкі інфармацыі ў адукацыі і аўтаматызаваных сістэм кіравання тэхнічнымі аб'ектамі.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў:

1. Тэхналогіі кампіляцыі вылічальных праграмных і апаратных сістэм з палепшанымі параметрамі; распрацоўка метадаў мадэлявання, сінтэзу, верыфікацыі і аптымізацыі поўнасцю і часткова вызначаных праграмна-апаратных сістэм.

2. Матэматычныя і структурныя мадэлі вузлоў і агрэгатаў, а таксама сістэм кіравання мабільнымі машынамі, даследаванне і сістэмны аналіз дынамічных уласцівасцей мабільных машын і іх вузлоў у працэсе камп'ютарнага мадэлявання і праектавання.

3. Мадэляванне, кантроль, дыягностыка і аптымізацыя ў машынабудаванні. Маніторынг стану тэхнічных аб'ектаў.

4. Мадэлі, метады і алгарытмы планавання і аптымізацыі інфармацыйна-вылічальных працэсаў у высокапрадукцыйных паралельных і размеркаваных сістэмах.

5. Аўтаматызацыя і камп'ютарызацыя адукацыйнага працэсу, матэматычнае і праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм, распрацоўка інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў.

Асноўныя навуковыя вынікі, найбольш значныя ўкаранёныя распрацоўкі, колькасць падрыхтаваных дактароў і кандыдатаў навук:

Распрацаваны кампілятар і сістэма высокаўзроўневага сінтэзу з мовы VHDL, сістэма візуалізаванага канструявання паралельных сеткавых праграм на базе мовы C, сродкі распаралельвання алгарытмаў, ужытыя ў галіне апрацоўкі відэаінфармацыі.

Прапанаваныя метады праектавання высокапрадукцыйных паралельных сістэм выкарыстаны для апаратна-праграмнай рэалізацыі відэа стандарту MPEG4 у федэральным інстытуце тэхналогіі (EPFL), г. Лазана, Швейцарыя.

Распрацаваны навуковыя асновы, створаны матэматычныя і праграмныя сродкі камп'ютарнага мадэлявання мабільных машын. Прапанаваны рэкамендацыі па паляпшэнні плыўнасці ходу, зніжэнню вібранагружанасці на працоўным месцы вадзіцеля.

Праведзена камп'ютарнае мадэляванне аўтацягнікоў з выкарыстаннем аб'ектна-арыентаваных дынамічных мадэлей, праведзены віртуальныя выпрабаванні кабіны сядзельнага і бартавога цягачоў у складзе аўтацягнікоў; зроблены аналіз уплыву характарыстык пругка-дысіпатыўных элементаў на ваганні кабіны. Прадстаўленыя матэрыялы накіраваны на стварэнне новых і мадэрнізацыю серыйных узораў магістральных аўтацягнікоў.

У навучальны працэс БНТУ ўкаранёны 42 манаграфіі і навучальныя дапаможнікі, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе правядзення заняткаў па большасці дысцыплін, якія чытаюцца на кафедры.

Члены кафедры працуюць у саветах па абароне дысертацый і ў экспертнай радзе ВАК Беларусі.

За апошнія пяць гадоў падрыхтаваны 4 кандыдаты тэхнічных навук.

Навуковыя сувязі з айчыннымі і замежнымі навуковымі арганізацыямі і ўніверсітэтамі:

  • Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
  • Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі.
  • Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  • Мінскім трактарным заводам.
  • Мінскім аўтамабільным заводам.
  • Федэральным інстытутам тэхналогіі (EPFL) у г. Лазана, Швейцарыя.
  • Цэнтрам мікраэлектронікі CMP у г. Грэнобль, Францыя,
  • іншымі ўстановамі.
Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Хмяльніцкага, 9, навучальны корпус 11-А
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Хмяльніцкага, 9, корпус 11 а, к. 202
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
+375 17 235-71-53
Па пытаннях атрымання даведак
+375 17 235-71-53
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
+375 17 293-91-49; +375 17 293-92-78
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць