Прафарыентацыя факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі ў Віцебску

Профориентация факультета горного дела и инженерной экологии в Витебске

    Пагутарыць з кіраўніцтвам, выкладчыкамі і студэнтамі факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі, кіраўніцтвам ААТ «Даламіт», прайсці інтэрактыўнае тэсціраванне і атрымаць кансультацыі па паступленні ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт атрымалі магчымасць навучэнцы гімназій і школ г.Віцебска. Дэкан ФДДІЭ Андрэй Андрэевіч Калагрыўка, генеральны дырэктар ААТ «Даламіт» Сяргей Мікалаевіч Саглаеў і яго намеснік па персанале і ідэалагічнай працы Алена Віктараўна Марчанка прадставілі магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі ў галіне горнай справы і экалогіі на вытворчым прадпрыемстве. Творчая атмасфера аб'яднала навучэнцаў і студэнтаў факультэта і дазволіла чарговы раз расставіць акцэнты ў маючай адбыцца прыёмнай кампаніі. 

    На мерапрыемствах прысутнічалі навучэнцы старэйшых класаў, настаўнікі, завучы і дырэктары сярэдняй школы №15 г.Віцебска імя М.Я. Чуманіхінай, гімназіі №1 г.Віцебска імя Ж.І. Алфёрава, сярэдняй школы №31 г.Віцебска імя В.З. Харужай, сярэдняй школы №46 г.Віцебска імя І.Х. Баграмяна і сярэдняй школы №47 г.Віцебска імя Я.Ф. Іваноўскага. 

    Яскравым момантам сустрэч стала ўрачыстае прысвячэнне навучэнцаў гімназіі №1 г.Віцебска імя Ж.І.Алфёрава ў інжынерны клас прадстаўнікамі БНТУ. 

    Кіраўніцтва ААТ "Даламіт" азнаёміла работнікаў і студэнтаў факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі з тэндэнцыямі мадэрнізацыі вытворчасці, развіццём работ на кар'еры "Гралёва".  

    Жадаем будучым студэнтам поспехаў у выбары прафесіі і рэалізацыі сваіх мэт!

Профориентационный отдел ФГДИЭ

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
29 верасня 2026 18:35
БНТУ улучшил позиции в международном рейтинге UI GreenMetric
Университет поднялся с шестого на третье место среди белорусских вузов.
29 верасня 2026 13:47
Студенты БНТУ переняли международный опыт на VI конференции по строительству цементобетонных дорог
Мероприятие объединило более 100 представителей науки, государственных органов, проектных и дорожно-строительных организаций, а также производителей материалов из Беларуси, России, Казахстана, Китая и других стран.
29 верасня 2026 10:00
Профилактика с БНТУ: Всемирный день сердца
Сердечно-сосудистые заболевания остаются одной из самых распространенных причин смерти в мире, однако многие из них можно предотвратить.
28 верасня 2026 21:59
Форум «Беларусь – Китай: мост для инноваций» пройдет в Минске 8–9 октября
Мероприятие, организованное при участии БНТУ, призвано активизировать и расширить научно-техническое и инновационно-производственное сотрудничество между двумя странами.