1 верасня 2026 14:13
Новыя тэхналогіі прадставілі на міжнародным форуме ў Новасібірску
З 26 па 28 жніўня 2026 года ў Новасібірску (Расійская Федэрацыя) прайшоў XIII міжнародны форум тэхналагічнага развіцця «Тэхнапрам – 2026». Гэта знакавае мерапрыемства ў сферы навукі, тэхналогій і інавацый. У гэтым годзе на форум зарэгістраваліся прадстаўнікі навуковай і інавацыйнай супольнасці, рэальнага сектара эканомікі, органаў улады і сістэмы адукацыі з 76 рэгіёнаў Расіі і 42 краін – гэта рэкордныя паказчыкі за ўсю гісторыю «Тэхнапрама». Удзельнікі абмеркавалі новыя магчымасці для развіцця фундаментальнай навукі і прыкладных даследаванняў, а таксама пытанні міжнароднага і міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.
Тры дні на дзесятках пляцовак праходзілі дыскусіі, абмеркаванні і падпісваліся пагадненні. Цікавасць да форуму шмат у чым тлумачыцца эканамічным і навуковым патэнцыялам Новасібірскай вобласці.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прадставіла каля 30 інавацыйных распрацовак. На калектыўным стэндзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, арганізатарам якога выступіў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі БНТУ (у тым ліку Навукова-тэхналагічнага парка БНТУ «Палітэхнік»), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.