Кафедра "Металарэжучыя станкі і інструменты" створана ў складзе механічнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. Каля вытокаў яе стварэння стаялі камандзіраваныя з Масквы выпускнікі МВТУ прафесар Галавін Г.М. і прафесар Шаўчэнка Н.А. Яны ўзначальвалі кафедры "Станкі" і "Тэорыя рэзання і рэжучы інструмент". Першы выпуск інжынераў-механікаў адбыўся ў 1938 годзе. У 1939 – 1941гг. аб'яднаную кафедру "Станкі, інструмент і рэзанне" ўзначаліў прафесар Панкін А.У. З 1945г. па 1946г. загадчыкам кафедры "Станкі" быў дацэнт Пікус М.Ю., а ў 1946 -1947гг. – прафесар Панкін А.У. Загадчыкам кафедры "Рэзанне металаў і інструмент" у 1946-1947 гг. стаў дацэнт Клябанаў Н.К. Ізноў аб'яднаную кафедру "Станкі і рэзанне металаў" узначальвалі - прафесар Мацэпура М.Я. (1947 - 1948гг.) і дацэнт Гаранскі Г.К.(1948-1956 гг.). З 1956г. кафедра называлася «Станкі і апрацоўка металаў рэзаннем», якой кіраваў дацэнт Пікус М.Ю. (па 1957г.). У 1957 годзе кафедра атрымала назву «Металарэжучыя станкі і інструменты». Яе ўзначальвалі: прафесар Фельдштэйн Э.І. (1957 - 1963 гг.), прафесар Яшчарыцын П.І. (1963 - 1984 гг.). З 1984 года па 2003 год - кафедрай кіраваў прафесар Качаргін А.І., з 2003 года па 2013 год дацэнт Турамша У.І. з2014 па 2021 год кафедрай кіраваў дацэнт Доўнар С.С. У 2018 годзе кафедра атрымала назву "Тэхналагічнае абсталяванне".
Кафедра "Тэхналагічнае абсталяванне" вядзе падрыхтоўку інжынераў у галіне металаапрацоўкі, станкабудавання і рэжучага інструмента.