Машынабудаўнічы факультэт з'яўляецца адным са старэйшых факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Яго гісторыя пачалася 10 снежня 1920 г. з адкрыцця спецыяльнасці «Станкі, інструменты і механічная апрацоўка металаў» у першай створанай у рэспубліцы вышэйшай тэхнічнай навучальнай установе. Новае жыццё факультэт атрымаў у 1934 г. як механічны факультэт утворанага ў 1933 г. Беларускага політэхнічнага інстытута (БПІ). У 1958 г. механічны факультэт быў перайменаваны ў машынабудаўнічы.
Цяпер машынабудаўнічы факультэт рыхтуе спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях:
Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей
Прафілізацыі
Інжынерная эканоміка
Прафілізацыі
Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты
Прафілізацыі
На факультэце паспяхова функцыянуюць магістратура, аспірантура і дактарантура; працуе 2 спецыялізаваныя рады па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.
У склад факультэта ўваходзяць 6 кафедр, 4 навукова-даследчыя лабараторыі і аддзел інфармацыйных тэхналогій. Высокі навуковы і творчы патэнцыял супрацоўнікаў. На факультэце працуюць 2 члены-карэспандэнты НАН РБ, 13 дактароў навук і 40 кандыдатаў навук. Каля 70% выкладчыцкага складу факультэта маюць вучоную ступень доктара або кандыдата тэхнічных, фізіка-матэматычных або эканамічных навук. На МСФ самая высокая ўдзельная вага ва ўніверсітэце выкладчыкаў маюць вучонае званне "прафесар" 12% і 44% вучонае званне "дацэнт".
Вялікая роля машынабудаўнічага факультэта ў падрыхтоўцы інжынерна-тэхнічных кадраў для народнай гаспадаркі. Толькі за перыяд з 1958г. да гэтага часу падрыхтавана звыш 25 тыс. маладых спецыялістаў, якія працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі. Сярод выпускнікоў факультэта вядомыя вучоныя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, кіраўнікі вытворчасці.
Цяпер на факультэце навучаецца амаль 2 400 студэнтаў, з іх на дзённай форме - 1 193.