Кафедра : Бізнес-адміністраванне

Кафедра  "Бізнес-адміністраванне"  была створана ў 1996 годзе. Заснавальнікам і першым загадчыкам кафедры стаў кандыдат эканамічных навук, дацэнт Івашуцін Аляксандр Леанідавіч У цяперашні час кафедру ўзначальвае кандыдат эканамічных навук, дацэнт Берташ Алена Васільеўна . Першапачаткова кафедра была выпускаючая па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве". У першай студэнцкай групе вучылася 20 чалавек.

Упершыню ў Беларусі сіламі прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры пачалася падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці "Бізнес-адміністраванне". Толькі праз некалькі гадоў гэтая спецыяльнасць з'явілася ў іншых ВНУ Беларусі.

Развіццё спецыяльнасці "Бізнес-адміністраванне" ажыццяўлялася па розных напрамках. Асноўная ўвага надавалася спецыялізацыі "Бізнес-адміністраванне ў сферы вытворчасці і паслуг". Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры ў ходзе сваёй работы пастаянна арыентуецца на патрэбнасці рэальнага сектара эканоміі краіны. У 2015 годзе на прадпрыемстве ТАА «Літапласт» быў створаны філіял кафедры. У 2019 годзе кафедрай створаны філіял у ГУ БелІСА.

На працягу ўсяго часу існавання кафедры вялікая ўвага надаецца навукова-даследчай рабоце студэнтаў, многія студэнцкія работы рэкамендаваліся для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ.

З 2000 года пачалася падрыхтоўка спецыялістаў па другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай". Навучанне ў магістратуры праходзяць не толькі выпускнікі кафедры, але і выпускнікі іншых УВА, таксама студэнты з Кітая, В'етнама, Туркменістана, Сірыі, Ірака і іншых краін.

З 2019 года ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў па другой ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-25 80 01 "Эканоміка" з прафілізацыяй "Інавацыйнае развіццё і бізнес аналітыка".

Упершыню ў 2021 годзе прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры распачата падрыхтоўка спецыялістаў (грамадзян КНР) на замежнай (англійскай) мове па адукацыйнай праграме другой ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-25 80 01 "Эканоміка" з прафілізацыяй "Інавацыйнае развіццё і бізнес.

Неад'емнай часткай работы прафесарска-выкладчыцкага саставу кафедры з'яўляецца ажыццяўленне навуковай дзейнасці. Сярэдні ўзрост прафесарска-выкладчыцкага саставу кафедры 42 гады.

Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасцях 6-05-0412-02 "Бізнес-адміністраванне" і 6-05-0311-01 "Эканоміка і кіраванне" па першай ступені вышэйшай адукацыі і па спецыяльнасці 7-06-0311-01 "Эканоміка" па другой ступені вышэйшай адукацыі.

Навучальныя планы спецыяльнасцей першай ступені вышэйшай адукацыі ўключаюць у сябе вывучэнне як базавых эканамічных дысцыплін (мікраэканоміка, эканоміка прадпрыемства, фінансы і фінансавы менеджмент, бухгалтарскі ўлік і інш.), так і дысцыплін кіраўніцкага блока (менеджмент, маркетынг, бізнес-адміністраванне). Улічваючы патрабаванні, якія прад'яўляюцца сучасным бізнесам да спецыялістаў, студэнты атрымліваюць глыбокія веды па дысцыплінах інфармацыйнага блока (заняткі праводзяцца ў сучасных камп'ютарных класах з доступам у інтэрнэт); па замежных мовах, па канструктарска-тэхналагічным забеспячэнні бізнес-праектаў.

Важным элементам падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў з'яўляецца атрыманне практычных навыкаў. Таму вытворчая практыка з'яўляецца неад'емнай часткай навучальнага працэсу студэнтаў кафедры "Бізнес-адміністраванне". Арганізуемая кафедрай вучэбная і пераддыпломная практыка садзейнічае сумяшчэнню якаснай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, фарміруе ў студэнтаў прафесійныя практычныя веды, уменні і навыкі, неабходныя для будучай работы на прадпрыемстве.

Кафедра пры падрыхтоўцы спецыялістаў узаемадзейнічае з міжнароднымі арганізацыямі, сярод якіх ТАА  "Б1 - Консалт", Вытворчае унітарнае прадпрыемства "Кока-Кола Беврыджыз Беларусь", МТБанк, ТАА "Сенсис Инжиниринг" і іншыя.

Супрацоўнікі:
Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 67, навучальны корпус 18
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013 г. Мінск, пр. Незалежнасці, 67, навучальны корпус 18
Час працы
пн-чт 08:15 – 17:30, пт 08:15 – 16:15
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
293-93-09
Па пытаннях атрымання даведак
237-39-24
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
293-92-20
Усе кантакты
Корпус на карце
9 ліпеня 2026 11:12
Путеводитель по факультетам БНТУ. Найдите свое место в главной технической кузнице страны
Чтобы облегчить абитуриентам выбор будущей специальности, собрали ссылки на материалы с основной информацией про каждый факультет БНТУ.
Навіны і падзеі
Навіны Times Навіны для СМІ
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Гарачая лінія
Раскажыце нам аб тым, з якой праблемай Вы сутыкнуліся? Мы абавязкова паведамім рэктарату аб існуючай праблеме.
Мы зможам паведаміць Вам аб рашэнні дадзенай праблемы, калі вы прадставіцеся і пакінеце свой нумар тэлефона ці E-mail. Ананімнасць гарантуем!
Ліст будзе адпраўлены на help@bntu.by