Сёння адным з ключавых фактараў росту эканомікі становіцца прымяненне новых тэхналогій, і разам з тым - падрыхтоўка новых спецыялістаў, здольных рэалізоўваць апераджальныя інавацыйныя праекты. Яны запатрабаваны практычна ва ўсіх сферах: у прамысловасці, транспарце, будаўніцтве, фінансавым сектары.
Інавацыйны менеджэр - гэта крэатыўны спецыяліст, здольны не толькі генераваць, але і рэалізоўваць новыя ідэі, каардынаваць іх практычнае ажыццяўленне і ў канчатковым выніку ператварыць іх у канкурэнтаздольны рэнтабельны прадукт.
Мы заўсёды імкнемся быць на крок наперадзе, таму цалкам лагічна і заканамерна, што нашы выпускнікі з'яўляюцца спецыялістамі сусветнага ўзроўню, шырока вядомыя і запатрабаваныя: на вытворчых прадпрыемствах усіх форм уласнасці, у інжынірынгавых кампаніях, тэхнапарках, інкубатарах малога і сярэдняга бізнесу, кансалтынгавых кампаніях, фінансавай сферы, дзяржаўных установах (у якасці эканамістаў і кіраўнікоў сярэдняга і вышэйшага звяна).
Выпускнікі ФММП валодаюць эканамічнай, інжынернай і моўнай падрыхтоўкай, якая дазваляе забяспечыць распрацоўку і рэалізацыю інавацыйнага праекта, свабодна валодаюць праграмнымі прадуктамі (Microsoft Office, Business Studio, Project expert, Risk expert, Corel Draw, Adobe Photoshop, Autudesk autocad і інш.), як мінімум адной з замежных моў (англійская/кітайская вывучаецца на выбар у якасці абавязковага на працягу ўсяго перыяду навучання; шэраг спецыяльных дысцыплін выкладаецца на замежнай мове).
Улічваючы інавацыйную накіраванасць эканомікі і маштабную мадэрнізацыю прадпрыемстваў, можна не сумнявацца, што выпускнікі нашага факультэта знойдуць сабе дастойнае месца працы.
Кваліфікацыя спецыяліста - праект-менеджэр, эканаміст.
Патрэба ў спецыялістах гэтага напрамку востра адчуваецца ў першую чаргу на прамысловых прадпрыемствах рэальнага сектара эканомікі. Прафесійнае дызайнерскае суправаджэнне распрацоўкі любога праекта, прадукта, паслугі, тэхналогіі з'яўляецца важным складнікам іх паспяховага прасоўвання.
Мэнэджар дызайн-праектаў - гэта творчы спецыяліст з фундаментальным узроўнем акадэмічных, прафесійных і асобасных кампетэнцый у галіне сучаснага прамысловага дызайну. Ён можа кваліфікавана распрацоўваць канцэптуальныя рашэнні любога дызайн-праекта ад прынцыпова новых вырабаў любой складанасці і рознага прызначэння (прамысловых, спажывецкіх), да прэзентацыйных і эксплуатацыйных матэрыялаў, праспектаў, упакоўкі, рэкламы, якія садзейнічаюць паспяховаму прасоўванню прадукцыі на рынак.
Такі шырокі спектр прафесійных навыкаў дасягаецца дзякуючы падрыхтоўцы, якая базуецца на цесным яднанні дызайнерскага, канструктарскага, тэхналагічнага, камп'ютарнага і эканамічнага складальніка адукацыйнага працэсу. Наяўнасць мастацкай падрыхтоўкі ў навучэнцаў не з'яўляецца абавязковай умовай, але садзейнічае дасягненню лепшых вынікаў з найменшымі арганізацыйнымі затратамі.
Выпускнікі ФММП будуць кампетэнтныя ў дызайнерскай, вытворча-тэхналагічнай, эканамічнай, арганізацыйна-кіраўніцкай, інавацыйнай і праектна-дызайнерскай сферах. Яны знойдуць рэалізацыю свайго творчага патэнцыялу і будуць запатрабаваны ўсюды, дзе неабходна распрацоўка дызайн-праектаў, выпрацоўка і смеласць прыняцця канцэптуальных рашэнняў, новых маркетынгавых стратэгій пасоўвання на ўнутраныя і вонкавыя рынкі.
Кваліфікацыя спецыяліста - менеджэр-дызайнер.
Перспектыўны напрамак, на якім студэнты атрымліваюць базавыя інжынерныя і фундаментальныя эканамічныя веды, якія комплексна прымяняюцца пры арганізацыі розных форм знешнеэканамічнай дзейнасці вытворчых прадпрыемстваў, заключэння знешнегандлёвых кантрактаў і суправаджэння камерцыйных здзелак з замежнымі партнёрамі.
Выпускнікі гэтага профілю ўмеюць эфектыўна планаваць знешнеэканамічную дзейнасць арганізацыі, устанаўліваць партнёрства з міжнароднымі кампаніямі, аптымізаваць матэрыяльнае забеспячэнне апрацоўчай прамысловасці, заключаць міжнародныя кантракты і кантраляваць іх выкананне, арганізоўваць экспарт прадукцыі прадпрыемстваў апрацоўчай прамысловасці.
Пасля заканчэння навучання ў спецыяліста будзе шырокі выбар для прафесійнага развіцця. Асабліва перспектыўнымі будзе кар'ера сейлз-мэнэджара ў B2B або B2C, спецыяліста па закупках, менеджэра па знешнеэканамічнай дзейнасці, эканаміста або спецыяліста ў аддзелах знешнеэканамічнай дзейнасці і міжнародных дэпартаментах.
Сярод дысцыплін, якія вывучаюцца, можна вылучыць арганізацыю знешнеэканамічнай дзейнасці, міжнародны маркетынг і лагістыку, міжнароднае камерцыйнае права, міжнародныя крэдытна-разліковыя аперацыі, дзейнасць на фінансавых рынках, кіраванне праектамі і бізнес-працэсамі, замежную мову (прафесійная лексіка).
Выпускнікі гэтай спецыяльнасці будуць запатрабаваны на вытворчых прадпрыемствах-экспарцёрах і ў міжнародных кампаніях рознага профілю для ажыццяўлення знешнеэканамічнай дзейнасці на рынках мэтавых краін, устанаўлення дзелавых кантактаў і забеспячэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі і кліентамі.
Сегодня одним из ключевых факторов роста экономики становится применение новых технологий – и вместе с тем подготовка специалистов, способных эффективно сочетать инженерные и экономические знания.
Инженер-экономист с квалификацией «Инжиниринг производственных процессов» – это специалист, который умеет анализировать работу предприятий, находить способы повысить их эффективность и внедрять инновации с учетом экономической целесообразности.
Он владеет инструментами бизнес‑анализа, цифровыми технологиями (включая искусственный интеллект и 3‑D моделирование) и может превратить идею в реальное производственное решение.
Наши выпускники свободно работают с AutoCAD, КОМПАС‑3D, владеют методами бизнес‑планирования и анализа эффективности проектов.
В учебном плане особое место отводится иностранным языкам, которые студенты изучают на протяжении всех лет обучения. Основной акцент делается на изучении бизнес-курсов и ведении деловой переписки с иностранными партнерами.
После получения образования выпускники без труда находят работу на промышленных площадках, в инжиниринговых и консалтинговых компаниях, технопарках и госорганах – в качестве экономистов, бизнес‑аналитиков, инженеров и project‑менеджеров.
Квалификация специалиста – инженер‑экономист.
Специальность «Инженерная экономика» (цифровой маркетинг на предприятии промышленности) становится всё более актуальной: она объединяет инженерные знания с инструментами цифрового маркетинга и позволяет выводить промышленные предприятия на новые рынки – в том числе международные.
Специалист в области цифрового маркетинга для промышленности сочетает понимание производственных процессов с навыками онлайн‑продвижения. Он умеет анализировать рыночные тренды с опорой на данные Big Data, прогнозировать спрос и поведение потребителей, выстраивать эффективные контент‑стратегии и управлять контекстной рекламой с SEO‑оптимизацией.
В рамках образовательного процесса студенты изучают современные MarTech‑инструменты, включая решения на базе искусственного интеллекта, автоматизирует продажи и разрабатывает цифровые маркетинговые стратегии для выхода на мировые рынки. Благодаря владению иностранным языком он успешно взаимодействует с зарубежными партнёрами и учитывает глобальные тренды цифровизации в своей работе.
Выпускники этой специальности востребованы в современной промышленности и цифровой экономике. Они успешно работают в качестве: digital‑стратегов промышленных предприятий; специалистов по перформанс‑маркетингу; экспертов по автоматизации маркетинга; специалистов по работе на международных рынках; аналитиков цифрового маркетинга.
Квалификация специалиста – Инженер. Экономист.
Сегодня рынок требует специалистов нового типа – тех, кто умеет не просто создавать продукт, но и грамотно выводить его на рынок. Именно поэтому специальность «Инженерная экономика» (маркетинговый инжиниринг предприятий промышленности) становится все более актуальной: она объединяет технические знания с маркетинговыми инструментами.
Специалист в области маркетингового инжиниринга объединяет в себе понимание производственных процессов и принципов продвижения продукции. Он умеет анализировать рынок через призму технологических возможностей предприятия, оптимизировать B2B‑продажи, управлять жизненным циклом продукта и применять современные инструменты автоматизации – от CRM‑ до ERP‑систем. Владея иностранным языком и методами data‑driven маркетинга, такой специалист эффективно взаимодействует с международными партнёрами и принимает решения на основе точных данных.
Выпускники этой специальности востребованы в современной промышленности: они успешно работают инженерами‑маркетологами, product‑менеджерами, аналитиками производственных рынков и специалистами по развитию бизнеса.
Квалификация специалиста – Инженер. Экономист.
Новая тэхнічная спецыяльнасць ФММП, якая ўяўляе сабой сумесную адукацыйную праграму з магчымасцю атрымання дыплома аб прафесійнай перападрыхтоўцы па праграме "Банкаўскі менеджмент" "Міжнародны банкаўскі інстытут імя Анатоля Сабчака" (Санкт-Пецярбург).
Сучасная банкаўская сфера мае патрэбу ў спецыялістах, якія разбіраюцца ў інфармацыйных тэхналогіях і праграмным забеспячэнні, а таксама валодаюць ведамі аб функцыянаванні банкаўскіх сістэм. Выпускнікі спецыяльнасці будуць умець праектаваць, ствараць і адміністраваць інфармацыйныя базы даных, прымяняць сучасныя інструменты прамысловай распрацоўкі праграмнага забеспячэння, валодаць ведамі аб сучасных лічбавых тэхналогіях у сферы плацежных сэрвісаў і змогуць выкарыстоўваць магчымасці вялікіх даных у фінансавым сектары.
План дысцыплін, якія вывучаюцца, уключае ў сябе як IT-дысцыпліны, напрыклад, абарона інфармацыі, распрацоўка вэб-прыкладанняў, праграмаванне мабільных інфармацыйных сістэм, высокаўзроўневыя мовы праграмавання, інтэрнэт-маркетынг, так і дысцыпліны эканамічнага профілю: кіраванне рызыкамі ў банкаўскім сектары, банкаўская справа, мадэрнізацыя фінансавых рынкаў і да т.п. Студэнты ФММП вывучаюць замежную мову на працягу ўсяго тэрміну навучання. Дзякуючы такому набору дысцыплін студэнт становіцца высакакласным універсальным адмыслоўцам у сферы банкаўскага IT з вялікімі магчымасцямі для працаўладкавання.
Гандлёвае абсталяванне і тэхналогіі - адна з дзвюх спецыяльнасцей тэхнічнага напрамку факультэта маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва.
Гандлёвае абсталяванне і тэхналогіі - унікальная спецыяльнасць, якая дае магчымасць набыць тэарэтычныя і практычныя навыкі і ўменні ў галіне праектавання як гандлёвага абсталявання ў цэлым, так і яго асобных частак. Адукацыйная праграма па спецыяльнасці рэалізуецца толькі на нашым факультэце.
Студэнты спецыяльнасці "Гандлёвае абсталяванне і тэхналогіі" падчас навучання вывучаюць такія праграмы, як AutoCAD, Компас 3d, CorelDRAW, Photoshop і інш. Нараўне з дысцыплінамі тэхнічнага характару, студэнты вывучаюць і эканамічны блок, а таксама на працягу ўсяго перыяду навучання - замежную мову.
Метадычная і тэхнічная аснашчанасць факультэта даюць магчымасць падрыхтаваць спецыялістаў у адпаведнасці з апошнімі патрабаваннямі работадаўцаў.
Прафесійная дзейнасць выпускнікоў абмяжоўваецца не толькі праектаваннем, мантажом, наладкай, выпрабаваннем, рамонтам і тэхнічным абслугоўваннем гандлёвага абсталявання. Спецыялісты могуць займацца вытворчасцю і рамонтам гатовых металічных вырабаў любой складанасці, кіраваць тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці гандлёвага абсталявання, праводзіць тэхніка-эканамічны аналіз вынікаў гандлёвай дзейнасці, арганізоўваць гандлёва-тэхналагічны працэс на прадпрыемствах гандлю.
Кваліфікацыя спецыяліста - інжынер.
Гэта найбольш універсальная эканамічная спецыяльнасць, якая дае магчымасць авалодаць прыёмамі і метадамі эфектыўнага вядзення бізнесу і арганізацыі вытворчасці, дасягнення прадпрыемствамі найлепшых вынікаў пры найменшых затратах, а таксама забеспячэння іх стратэгічнай канкурэнтаздольнасці. Сучасны эканаміст-мэнэджар - гэта інтэгратар асноўных бізнес-працэсаў малых, сярэдніх і буйных вытворчых прадпрыемстваў.
Атрыманыя тэарэтычныя веды, навыкі і ўменні дазваляюць эканамістам-мэнэджарам распрацоўваць эфектыўную стратэгію развіцця прадпрыемства ў рынкавых умовах; кіраваць ростам капіталізацыі фірм; кіраваць інвестыцыйнымі і інавацыйнымі праектамі прадпрыемства; ажыццяўляць аптымальнае размеркаванне рэсурсаў прадпрыемства; праводзіць аналіз і адзнаку капіталу, фінансавага стану прадпрыемства і т.д.
У адрозненне ад падрыхтоўкі па дадзенай спецыяльнасці на іншых факультэтах, мы не выбіраем асобны напрамак (г.зн. вызначэнне канкрэтнай галіны працы), мы рыхтуем спецыялістаў, здольных прымяніць свае навыкі як у сферы вытворчасці (машынабудаванне, лёгкая прамысловасць і інш.), так і ў сферы паслуг.
Несумнеўнымі перавагамі атрымання эканамічнай адукацыі на нашым факультэце з'яўляюцца:
атрыманне спецыяльных ведаў у галіне тэхналогіі вытворчасці, што дае магчымасць эфектыўна прымяняць іх у вытворчым працэсе;
моўная падрыхтоўка дазволіць рэалізаваць сябе ў маштабах сусветных рынкаў і ўдзельнічаць у буйных міжнародных праектах;
засваенне сучасных інтэлектуальных сістэм і тэхналогій, якія прадугледжваюць кіраванне складанымі эканамічнымі і тэхналагічнымі працэсамі на вытворчасці.
Можна ўпэўнена сцвярджаць, што нашы выпускнікі маюць унікальнае спалучэнне комплексных ведаў, канкурэнтаздольныя і запатрабаваныя як на вытворчых прадпрыемствах усіх форм уласнасці, так і ў фінансавай сферы.
Кваліфікацыя спецыяліста: эканаміст-менеджэр.