Факультэт горнай справы і інжэрэнай экалогіі на прафарыентацыйным мерапрыемстве ў г. Петрыкаве

ФГДИЭ на профориентационном мероприятии в Петрикове

    У г. Петрыкаве работнікі і студэнты факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі сумесна з кіраўніцтвам Петрыкаўскага рудаўпраўлення і кадравай службай ААТ «Беларуськалій», прадстаўнікамі УА «Салігорскі горна-хімічны каледж» прадставілі магчымасць старшакласнікам вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.

    Намеснік дырэктара Петрыкаўскага РУ Пінчук Аляксандр Васільевіч і начальнік аддзела падрыхтоўкі кадраў ААТ «Беларуськалій» Няхайчык Аляксей Уладзіміравіч інфармавалі аб запатрабаванасці горных інжынераў і эколагаў у калійнай галіне. Дэкан факультэта Калагрыўка Андрэй Андрэевіч расказаў аб умовах паступлення ў БНТУ ў 2026 годзе, у тым ліку на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, шырокіх магчымасцях размеркавання на прадпрыемствы мінеральна-сыравіннага комплексу.

    Прыемным акцэнтам мерапрыемства стала выступленне дырэктара Бабуніцкай сярэдняй школы, выпускніка факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі, Герасіменкі Уладзіміра Мікалаевіча, які падзяліўся асабістым вопытам атрымання вышэйшай горнатэхнічнай адукацыі на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

    Мерапрыемства адбылося пры садзейнічанні аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама.

    Відэа аб праведзенай прафарыентацыі.

Профориентационный отдел ФГДИЭ

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
29 верасня 2026 18:35
БНТУ улучшил позиции в международном рейтинге UI GreenMetric
Университет поднялся с шестого на третье место среди белорусских вузов.
29 верасня 2026 13:47
Студенты БНТУ переняли международный опыт на VI конференции по строительству цементобетонных дорог
Мероприятие объединило более 100 представителей науки, государственных органов, проектных и дорожно-строительных организаций, а также производителей материалов из Беларуси, России, Казахстана, Китая и других стран.
29 верасня 2026 10:00
Профилактика с БНТУ: Всемирный день сердца
Сердечно-сосудистые заболевания остаются одной из самых распространенных причин смерти в мире, однако многие из них можно предотвратить.
28 верасня 2026 21:59
Форум «Беларусь – Китай: мост для инноваций» пройдет в Минске 8–9 октября
Мероприятие, организованное при участии БНТУ, призвано активизировать и расширить научно-техническое и инновационно-производственное сотрудничество между двумя странами.