Канікулы — гэта магчымасць для актыўнага пазнання і новых уражанняў, калі школьнікі працягваюць пашыраць свае гарызонты.
Падчас восеньскага адпачынку для выхаванцаў раённага профільнага лагера інжынернай накіраванасці «Навукаград» устаноў адукацыі Першамайскага раёна г.Мінска на базе сярэдняй школы №225 факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі правёў інтэлектуальную гульню «СВАЯ ГУЛЬНЯ: ФГCІЭ».
Мерапрыемства сабрала самых дапытлівых і энергічных рабят, гатовых праверыць свае веды і хуткасць мыслення. Пытанні ахоплівалі шырокае кола тэм у галіне прыродакарыстання, а жаданне перамагчы надало гульні асаблівую вастрыню і захапляльнасць.


Відэа праведзенага мерапрыемства: спасылка 1, спасылка 2, спасылка 3.
Пазней ФГСІЭ прымаў школьнікаў у сценах БНТУ. Выкладчык кафедры «Горныя работы» Ганна Андрэеўна Кішко распавяла дзецям пра падземную здабычу карысных выкапняў. Выкладчык кафедры «Горныя работы» Крысціна Андрэеўна Бяляк паглыбілася ў тэму геалогіі і карысных выкапняў Беларусі. Інжынеры кафедры «Горныя машыны» Каршун Карына Сяргееўна і Герасіменка Алена Васільеўна правялі гульню на тэму»машыны і абсталяванне ў горнай прамысловасці". Дацэнт кафедры «Інжынерная экалогія» Бельская Галіна Уладзіміраўна пагрузіла рабят у вобласць інжынернай экалогіі. Таксама для школьнікаў праведзена экскурсія па студэнцкім мястэчку БНТУ і лабараторыях ФГДИЭ.
Такія сустрэчы дапамагаюць пашырыць веды школьнікаў, абуджаюць цікавасць да навукі і тэхнікі, а таксама натхняюць на выбар будучай прафесіі. Жадаем дзецям новых адкрыццяў і ўпэўненасці ў сваіх сілах!
