НДР І НДРС

Асноўнымі напрамкамі навуковай дзейнасці кафедры на 2026-2030 гады з'яўляюцца:

 

  1. Праца над дзяржбюджэтнай тэмай "Прафесійна арыентаванае навучанне мовам з выкарыстаннем тэхналогій корпуснай лінгвістыкі".
  2. Удзел у Дзяржаўнай праграме навуковых даследаванняў "Сацыяльна-эканамічная і нацыянальна-культурная бяспека беларускай дзяржаўнасці" (падпраграма "Мовазнаўства"), выкананне навукова-даследчай працы "Сінтаксіс сакральнага тэксту рускай і беларускай моў: гісторыя і актуальны стан".
  3. Удзел у міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях, семінарах, круглых сталах па актуальных праблемах рускага і беларускага мовазнаўства, методыкі выкладання моў у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь.
  4. Падрыхтоўка навучальных дапаможнікаў, навуковых артыкулаў па актуальных праблемах рускага і беларускага мовазнаўства.

Выкарыстанне вынікаў навуковых даследаванняў дазваляе павысіць эфектыўнасць выкладання такіх дысцыплін, як "Руская мова як замежная" і "Беларуская мова (прафесійная лексіка)" і засваення студэнтамі вывучаемага матэрыялу, паглыбіць тэарэтычныя веды па прадметах, якія чытаюцца на курсах, пашырыць уяўленне аб лексічных і тэрміналагічных магчымасцях рускай і беларускай моў і палепшыць успрыманне студэнтамі матэрыялу пры вывучэнні названых дысцыплін.

Праца над дзяржбюджэтнай тэмай "Прафесійна арыентаванае навучанне мовам з выкарыстаннем тэхналогій корпуснай лінгвістыкі" (навук. кір. – канд. філал. н., дац. Будзько І.У.) выконваецца ў рамках другой паловы рабочага дня ППС кафедры "Беларуская і руская мовы" БНТУ.

План работ на 2026-2030 гг. 

Найменне навукова-даследчай работы і яе гадавых этапаў

Падстава для выканання, нумар і дата дакумента

Выканаўца (факультэт, кафедра) П.І.Б., вуч. ступень, вуч. званне навуковага кіраўніка

Тэрмін выканання

Чаканыя навуковыя, практычныя і сацыяльна-эканамічныя вынікі

Пачатак

Канец

Прафесійна арыентаванае навучанне мовам з выкарыстаннем тэхналогій корпуснай лінгвістыкі

Рашэнне савета ФМС БНТУ ад 21.01.2026 г. № 5 |

Кафедра "Беларуская і руская мовы" к.філал.н., дацэнт Будзько І.У.

2026

1 кв

2030

4 кв

Сістэмнае апісанне і аналіз прафесійна арыентаванага навучання мовам з прымяненнем тэхналогій корпуснай лінгвістыкі ў тэхнічнай ВНУ. Распрацоўка навукова-метадычнага забеспячэння працэсу прафесійна арыентаванага навучання мовам у тэхнічнай ВНУ. Вызначэнне крытэрыяў эфектыўнасці выкарыстання корпусаў тэкстаў у моўнай адукацыі. Стварэнне электронных курсаў (матэрыялаў) па розных тэмах і раздзелах рускай і беларускай моў для далейшай працы з выкарыстаннем тэхналогій корпуснай лінгвістыкі. Падрыхтоўка навуковых артыкулаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў па тэме даследавання

Этап № 1 Прафесійна арыентаванае навучанне мовам: паняцце, сутнасць, праблемы

 

 

 

2026

1 кв

2026

4 кв

Сістэмнае апісанне і аналіз прафесійна арыентаванага навучання мовам у негуманітарнай ВНУ. Выяўленне метадаў і прыёмаў укаранення ў адукацыйны працэс сучасных тэхналогій прафесійна арыентаванага навучання мовам

Этап № 2 Лінгваметадычныя асновы прафесійна арыентаванага навучання мовам

 

 

2027

1 кв

2027

4 кв

Выяўленне асаблівасцей і перспектыў прафесійна арыентаванага навучання мовам ва ўмовах інфармацыйна-камунікацыйнай прасторы. Аналіз дыдактычнай сістэмы прафесійна арыентаванага навучання мовам

Этап № 3 Метадычнае забеспячэнне працэсу прафесійна арыентаванага навучання мовам у тэхнічнай ВНУ

 

 

2028

1 кв

2028

4 кв

Распрацоўка навукова-метадычнага забеспячэння працэсу прафесійна арыентаванага навучання мовам у тэхнічнай ВНУ. Стварэнне электронных матэрыялаў па розных тэмах і раздзелах рускай і беларускай моў

Этап № 4 Тэхналогіі корпуснай лінгвістыкі ў выкладанні рускай мовы як замежнай і беларускай мовы

 

 

2029

1 кв

2029

4 кв

| Аналіз магчымасцей тэхналогій корпуснай лінгвістыкі ў методыцы выкладання рускай мовы як замежнай і беларускай мовы. Выяўленне метадаў і прыёмаў выкарыстання тэхналогій корпуснай лінгвістыкі ў практыцы навучання мовам

Этап № 5 Прымяненне корпусаў тэкстаў пры вывучэнні розных узроўняў мовы ў тэхнічнай ВНУ

 

 

2030

1 кв

2030

4 кв

Аналіз магчымасцей тэхналогій корпуснай лінгвістыкі ў методыцы выкладання розных узроўняў мовы (лексікі, фанетыкі, арфаграфіі, марфалогіі, сінтаксісу). Стварэнне электронных матэрыялаў па розных тэмах і раздзелах рускай і беларускай моў з выкарыстаннем корпусаў тэкстаў

План работ на 2026-2030 гг.

Назва ДПНД.

Назва падпраграмы ДПНД.

Назва НДР.

Тэрміны пачатку і завяршэння работ

Змест этапаў НДР, якія праводзяцца ў плануемым годзе

Арганізацыі – выканаўцы НДР.

Навуковы кіраўнік НДР; намеснік

навуковага кіраўніка НДР.

Колькасць выканаўцаў НДР.

ДПНД «Сацыяльна-эканамічная і нацыянальна-культурная бяспека беларускай дзяржаўнасці”

 

Падпраграма “Мовазнаўства”

 

НДР “Сінтаксіс сакральнага тэксту

рускай і беларускай моў:

гісторыя і актуальны стан”

 

2026–2030 гг

 

2026: Гістарычныя аспекты вывучэння сінтаксісу сакральнага тэксту рускай і беларускай моў

 

2027: Сінтаксіс малітоўных тэкстаў рускай і беларускай моў

 

2028: Сінтаксіс агіяграфічных тэкстаў рускай і беларускай моў

 

2029: Сінтаксіс прапаведніцкіх тэкстаў рускай і беларускай моў

 

2030: Сінтаксіс тэкстаў кананічнага зместу рускай і беларускай моў

 

 

 

 

БНТУ

 

д.філал.н. Будзько І.У. (навуковы кіраўнік);

к.філал.н. Савіцкая І.У. (намеснік)

 

д.н. – 0

к.н. – 2

б.с. – 2

 

Прадстаўнікі больш за 10 краін прынялі ўдзел у IV студэнцкай канферэнцыі "Мова - Грамадства - Культура" ў БНТУ

Представители более 10 стран приняли участие в IV студенческой конференции «Язык – Общество – Культура» в БНТУ

23 красавіка 2026 года на кафедры «Беларуская і руская мовы» факультэта міжнароднага супрацоўніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася IV Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Мова – Грамадства – Культура». У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты, магістранты і аспіранты БНТУ, а таксама прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі блізкага і далёкага замежжа — Расіі, Кітая, Туркменістана, Узбекістана, Казахстана, Лівана, Латвіі, Турцыі, Сірыі, Туніса, Зімбабвэ, Экватарыяльнай Гвінеі і іншых краін. Канферэнцыя прайшла ў змешаным фармаце, аб’яднаўшы вочны і анлайн-удзел. © TIMES.BNTU.BY  24.04.2026

III Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Мова – Грамадства – Культура"

14 мая 2024 года на кафедры "Беларуская і руская мовы" факультэта міжнароднага супрацоўніцтва адбылася III Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Мова - Грамадства - Культура". На пленарным пасяджэнні ўдзельнікі канферэнцыі выступілі з дакладамі, прысвечанымі наступным тэмам: праблеме перакладу медыцынскага дыскурсу ў мастацкай літаратуры, супрацоўніцтву Беларусі і Кітая ў галіне адукацыі, гісторыі рускага пісьма і фразеалагізмам у беларускай мове. Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел 110 дакладчыкаў з Беларус, Расіі, Кітая, Узбекістана, Туркменістана, Лівана, Ізраіля, Рэспублікі Конга і Нігерыі. Па выніках канферэнцыі студэнты былі ўзнагароджаны дыпломамі I-й, II-й і III-й ступені.

Выйшаў зборнік матэрыялаў II Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Мова – Грамадства – Культура”, праведзенай 20 красавіка 2023 года:

Мова – Грамадства – Культура: зборнік матэрыялаў II Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 20 красавіка 2023 г. / рэдкал.: І. В. Будзько (гл. рэд.), Я. Ю. Казімірчык, П. І. Шырвель [і інш.] ; склад. Я. Ю. Казімірчык. - Мінск: БНТУ, 2024..

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Тэхналогіі сучаснай адукацыі” 

24‑25 кастрычніка 2024 года ў нашым універсітэце адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Тэхналогіі сучаснай адукацыі», у рамках якой правялі работу дзве секцыі, арганізаваныя кафедрай «Беларуская і руская мовы»: «Семантыка і прагматыка тэксту і моўных адзінак у новай лінгвістычнай прасторы» і «Сучасныя тэндэнцыі ў тэорыі і практыцы выкладання моў». На секцыях былі агучаны даклады, прысвечаныя актуальным тэарэтычным пытанням стылістыкі і прагматыкі тэксту (даклады І. У. Будзько, І. У Савіцкай, Н. Л. Макаранка, Ю. А. Смірновай), актуальным пытанням беларусістыкі (даклады А. Е. Мантур, А. А. Мяцельскага, Л. Ю. Гіруцкай); традыцыйна цікавай і наватарскай выглядала секцыя, прысвечаная актуальным пытанням выкладання моў, у першую чаргу, рускай мовы як замежнай. Тут варта адзначыць даклады С. У. Сабайда, Н. М. Болбас, В. У. Белага, Т. А. Савінай, Дз. А. Гарбачэўскага, Ж. А. Пушкінай, Т. С. Макатровай. Узрадавала нас і тое, што актыўны ўдзел у канферэнцыі прынялі нашы маладыя калегі – І. С. Балабановіч і Е. І. Верамейчык.

У гэтым годзе кафедра «Беларуская руская мовы» БНТУ адзначае свой 60-гадовы юбілей, калектыў кафедры стаяў ля вытокаў арганізацыі выкладання рускай мовы замежным студэнтам у нашай краіне, кафедра валодае ўнікальным метадычным і навуковым патэнцыялам у гэтай галіне, мы радыя падзяліцца нашымі дасягненнямі з калегамі і абмяняцца вопытам з мэтай развіцця і ўдасканалення нашай работы ў будучыні.

Заг. кафедры «Беларуская і руская мовы»І. У. Будзько

III Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Мова – Грамадства – Культура" 

На кафедры "Беларуская і руская мовы" факультэта міжнароднага супрацоўніцтва 16 мая 2024 года адбылася III Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Мова – Грамадства – Культура".  У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 100 беларускіх і замежных студэнтаў, слухачоў падрыхтоўчага аддзялення факультэта міжнароднага супрацоўніцтва, магістрантаў і аспірантаў з Расіі, Кітая, Узбекістана, Конга і іншых краін. Вочна і ў анлайн фармаце ўдзельнікі выступілі з дакладамі на рускай, беларускай, англійскай і кітайскай мовах.

Даклады пленарнага пасяджэння былі прысвечаны культуры Беларусі і Узбекістана, паходжанню рускага дзелавога пісьма, праблемам перакладу, асаблівасцям супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферы адукацыі. На канферэнцыі працавалі сем секцый, прысвечаныя актуальным праблемам мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогіі, а таксама актуальным пытанням беларускай мовы і культуры, кітайскай мовы і культуры. Па выніках канферэнцыі студэнты былі ўзнагароджаны дыпломамі I-й, II-й і III-й ступені. Лепшыя даклады будуць апублікаваны ў электронным зборніку матэрыялаў канферэнцыі. 

Выкладчык кафедры «Беларуская і руская мовы» А. Ю. Казімірчык

30 сакавіка 2023 года кафедрай "Беларуская і руская мовы" была арганізавана і праведзена III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Этнакультурны і сацыялінгвістычны аспекты ў тэорыі і практыцы выкладання моў у негуманітарных ВНУ", мэта якой - абмен вопытам і абагульненне навукова-даследчай работы, пашырэнне і развіццё міжнародных сувязей і міжнароднага супрацоўніцтва.

Канферэнцыя выклікала вялікую цікавасць сярод вучоных і выкладчыкаў, аб чым сведчыць той факт, што ў ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі ВНУ і арганізацый з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, а таксама Расіі, Кітая, Туркменістана, Узбекістана. Канферэнцыя стала месцам сустрэчы і актыўнага абмену досведам спецыялістаў-філолагаў, якія працуюць у вышэйшых навучальных установах, а таксама навуковых супрацоўнікаў і метадыстаў.

У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся актуальныя пытанні выкладання моў у вышэйшых навучальных установах з улікам сацыялінгвістычнага і этнакультурнага складальніка навучальнага працэсу ў рамках наступных праблемных палёў:

1. Сучасныя тэндэнцыі ў тэорыі і практыцы выкладання моў.
2. Тэхналогіі дыстанцыйнага навучання ў практыцы выкладання моў.
3. Спецыфіка моўнай падрыхтоўкі замежных студэнтаў.
4. Этнакультурны і сацыялінгвістычны падыходы ў выкладанні моў.
5. Асаблівасці выкладання мовы як мовы спецыяльнасці.
6. Беларуская мова ў кантэксце сучасных лінгвадыдактычных тэндэнцый.
7. Узбекска-славянскія лінгвакультуралагічныя паралелі.

У абмеркаванні актуальных праблем мовазнаўства і лінгвадыдактыкі прынялі ўдзел больш за 70 спецыялістаў з 5 краін. Колькасць замежных удзельнікаў склала 27 чалавек.

Вынікам канферэнцыі стала ўстанаўленне міжнародных сувязей, наладжванне больш цесных кантактаў з Акадэміяй навук Беларусі, а таксама з ВНУ горада і краіны.

Па выніках канферэнцыі выдадзены электронны зборнік навуковых артыкулаў, які размешчаны ў адкрытым доступе Электроннай бібліятэкі БНТУ.

Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі:

На кафедры сіламі ВНК "Канфесійны стыль" выконваецца навукова-даследчая работа "Канфесійны стыль сучаснай беларускай мовы: праблема ідэнтыфікацыі, функцыянаванне, лінгвістычная характарыстыка" ў рамках ДПНД "Таварыства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы" на 2021-2025 гг, літаратура» (заданне 6.1.07).

Найменне навукова-даследчай працы і яе гадавых этапаў

Падстава для выканання, нумар і дата дакумента

Выканаўца

(факультэт, кафедра) П.І.І., нав.ступень, уч.званне навуковага кіраўніка

Тэрмін выкан-

ненія

(год, квартал)

Чаканыя

навуковыя, практычныя і сацыяльна-эканамічныя

вынікі

Пачатак

Канец

21 –278

Інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі ў сістэме моўнай падрыхтоўкі ў тэхнічнай ВНУ

 

Пратакол
№ 3 ад 22.10.2020 г.

пасяджэнні кафедры беларускай і рускай моў

Кафедра «Беларуская і руская мовы»,

 

к.філал.н., дацэнт

Будзько І.В.

2021

1 кв.

2025

4 кв.

Сістэмнае апісанне і аналіз сучасных інавацыйных тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў методыцы выкладання моў у тэхнічнай ВНУ. Вызначэнне крытэрыяў эфектыўнасці інавацыйных тэхналогій у моўнай адукацыі. Выяўленне залежнасці паміж укараненнем адукацыйных інавацый у практыку выкладання моў і павышэннем якасці моўнай адукацыі. Стварэнне электронных курсаў па розных тэмах і раздзелах рускай і беларускай моў для далейшай працы з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій.

 

Этап №1

Інавацыйныя тэхналогіі моўнага навучання: сутнасць, класіфікацыя, педагагічныя сродкі

 

 

 

2021

1 кв.

2021

4 кв.

Сістэмнае апісанне і аналіз сучасных інавацыйных тэхналогій моўнага навучання. Выяўленне відаў, складанасцей, метадаў укаранення адукацыйных інавацыйных тэхналогій, а таксама іх спецыфікі ў практыцы навучання мовам.

 

Этап №2

Асаблівасці і перспектывы дыстанцыйнай адукацыі пры навучанні рускай мове як замежнай і беларускай мове

 

 

 

2022

1 кв.

2022

4 кв.

Выяўленне асаблівасцей і перспектыў развіцця дыстанцыйнай адукацыі ў практыцы навучання мовам. Аналіз дыдактычнай сістэмы дыстанцыйнага навучання, выяўленне яго пераваг і недахопаў.

Этап №3

Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў методыцы выкладання розных узроўняў мовы

 

 

 

2023

1 кв.

2023

4 кв.

Аналіз магчымасцей інавацыйных адукацыйных тэхналогій у методыцы выкладання розных узроўняў мовы (фанетыкі, арфаграфіі, марфалогіі, сінтаксісу). Стварэнне электронных курсаў (матэрыялаў) па розных тэмах і раздзелах рускай і беларускай моў

Этап №4

Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў методыцы выкладання стылістычных асаблівасцей рускай і беларускай моў

 

 

 

2024

1 кв.

2024

4 кв.

Аналіз магчымасцей інавацыйных адукацыйных тэхналогій у методыцы выкладання стылістыкі. Стварэнне электронных курсаў (матэрыялаў) па стылістыцы сучасных рускай і беларускай моў.

Этап №5

Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў методыцы выкладання спецыяльнай лексікі рускай і беларускай моў

 

 

2025

1 кв.

2025

4 кв.

Аналіз магчымасцей інавацыйных адукацыйных тэхналогій у методыцы выкладання спецыяльнай лексікі. Стварэнне электронных курсаў (матэрыялаў) па спецыяльнай лексіцы сучасных рускай і беларускай моў. 

 

Дэканат : пр. Незалежнасці, 67/1, Інтэрнат №2, 2220013, Рэспубліка Беларусь
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 67/2 навучальны корпус 18а, кабінет 207
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
+375 (17) 360-91-48
Па пытаннях атрымання даведак
+ 375 (17) 378-42-02
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
+375 (17) 363-81-94
Усе кантакты
Корпус на карце
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць