Мерапрыемствы Савета маладых вучоных

На дадзены момант агульная колькасць маладых вучоных у БНТУ складае 446 чалавек.

У 2024 годзе прадстаўнікі СМУ БНТУ прынялі ўдзел у 30 міжнародных і навукова-практычных канферэнцыях і конкурсах, у тым ліку ў XIII Форуме ўстаноў вышэйшай адукацыі інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы на пляцоўцы Міжнароднай выставы «Расія» (Масква); Моладзевым форуме ва Узбекістане (Ташкент, Самарканд); XII Усерасійскім з'ездзе саветаў маладых вучоных і студэнцкіх навуковых таварыстваў (Уладзівасток).

Дзейнасць СМУ БНТУ накіравана на актывізацыю дзейнасці моладзі ў Рэспубліцы Беларусь. На працягу 2024 года праводзіліся майстар-класы для ўдзельнікаў рэспубліканскага этапу конкурсу «100 ідэй для Беларусі» і для навучэнцаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. З сакавіка па май 2024 года прадстаўнікі СМУ БНТУ правялі з навучэнцамі сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў Рэспублікі Беларусь 24 прафарыентацыйныя мерапрыемствы на тэму «Шлях у навуку – ад школьніка да маладога вучонага».

Акрамя гэтага, прадстаўнікі СМУ БНТУ арганізавалі шэраг навукова-папулярных мерапрыемстваў, такіх як «Інжынерная эстафета», навукова-тэхнічны квіз QuizScience, квіз «Год якасці», Фестываль навукі – 2024, Фестываль прафесій – 2024 і інш.

  1. У БНТУ стартавала работа «Школы маладога вучонага – 2024»
  2. БНТУ на адкрыцці моладзевай сталіцы Беларусі 2024 года
  3. I Міжнародны маладзёжны навукова-культурны форум
  4. Маладыя вучоныя БНТУ прынялі ўдзел у першым этапе XIII Форума ўстаноў вышэйшай адукацыі інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы
  5. QUIZ SCIENCE BNTU
  6. III Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі
  7. БНТУ на Фестывалі навукі – 2024
  8. БНТУ на фестывалі «Дзень навуковай моладзі – 2024»
  9. Ігар Серабракоў аб падтрымцы маладых вучоных у БНТУ
  10. Тыдзень беларускай навукі ў БНТУ: погляд маладога пакалення