Савет БНТУ

Адрас сакратарыята: БНТУ, корпус 1, к. 205

Тэл.: 338-77-83

E-mail: sovet@bntu.by

Асноўным органам самакіравання Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (далей – БНТУ) з'яўляецца савет БНТУ (далей – савет). Узначальвае савет - рэктар БНТУ. Савет створаны ў мэтах вырашэння асноўных пытанняў дзейнасці БНТУ.

Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, Палажэннем аб савеце БНТУ і Статутам БНТУ.

Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю савета ажыццяўляе старшыня савета, якім з'яўляецца рэктар БНТУ, доктар тэхнічных навук Харытончык Сяргей Васільевіч.

Бягучую дзейнасць савета забяспечвае сакратар савета, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Берташ Алена Васільеўна, тэхнічны сакратар савета, магiстр Комлік Святлана Мікалаеўна.

Спісачны склад савета зацверджаны загадам БНТУ ад 29.01.2025 № 04-П (у рэдакцыі загадаў БНТУ ад 10.06.2025 № 23-П; ад 19.09.2025 № 37-П; ад 21.01.2026 № 04-П; ад 16.03.2026 № 15-П; ад 02.04.2026 № 18-П). Склад савета БНТУ налічвае 72 чалавекі. У складзе савета 18 членаў савета з'яўляюцца прадстаўнікамі навучэнцаў універсітэта, 54 - прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і (або) адасобленых падраздзяленняў БНТУ, педагагічных і іншых работнікаў БНТУ, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый - заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый.

Дзейнасць савета ў бягучым навучальным годзе ажыццяўляецца на падставе Плана работы савета, ухваленага саветам універсітэта 08.07.2025, пратакол № 12.