Савет маладых вучоных з'яўляецца грамадскім органам каардынацыі навукова-даследчай дзейнасці аспірантаў і маладых вучоных БНТУ.
Сярод яго мэт – папулярызацыя навукі, развіццё творчай актыўнасці і навуковых зносін маладых вучоных, садзейнічанне прафесійнаму станаўленню даследчыкаў, аб'яднанне і максімальнае выкарыстанне іх навуковага патэнцыялу ў вырашэнні актуальных праблем.
Маладыя вучоныя не толькі выступаюць ініцыятарамі мерапрыемстваў навуковай накіраванасці, але і займаюцца маніторынгам цікавасці моладзі да навукова-даследчай дзейнасці, інфармуюць грамадскасць аб магчымасцях асвятлення вынікаў навуковай дзейнасці, прымаюць удзел у навуковых і навукова-метадычных мерапрыемствах універсітэцкага, рэспубліканскага і міжнароднага значэння
