Міжнародны круглы стол «Літаратурны люты»

Международный круглый стол «Литературный февраль»

5 сакавіка 2023 года на факультэце міжнароднага супрацоуніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшло пасяджэнне Міжнароднага круглага стала «Літаратурны люты: месячнік, прысвечаны беларускаму паэту і драматургу В. І. Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму пісьменніку і літаратуразнаўцу М. І. Гарэцкаму і беларускаму мастаку Д. Д. Шчамялёву». Круглы стол быў арганізаваны кафедрай беларускай і рускай моў як адказнае дзеянне на духоўна-асветніцкае мерапрыемства, якое адбылося 28 лютага 2023 года на базе Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Іслама Карымава.

Для абмеркавання ўдзельнікам круглага стала былі прапанаваныя наступныя пытанні: роля міжнароднага супрацоўніцтва ва ўзбагачэнні нацыянальнай літаратуры; папулярызацыя беларускага выяўленчага мастацтва за мяжой; пераклад і класічная літаратурная спадчына.

Праблемнае поле круглага стала:

  1. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: асоба і творчасць.
  2. Тэатр і драматургія ў творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
  3. Максім Гарэцкі – здабытак Беларусі.
  4. Творчасць Максіма Гарэцкага ў кантэксце часу.
  5. Жыццёвы шлях і творчая біяграфія Леаніда Шчамялёва.
  6. Роля і месца творчай спадчыны Леаніда Шчамялёва ў развіцці нацыянальнай школы беларускага жывапісу.

У працы круглага стала прынялі ўдзел кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай і рускай моў Будзько І. У., загадчык аддзела ДНУ Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» кандыдат філалагічных навук Лапцёнак А. М, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мантур А. Я., кандыдат філалагічных навук, дацэнт Савіцкая І. У., старшы выкладчык Мяцельскі А. А.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў і гасцей круглага стала звярнуліся Будзько Ірына Уладзіміраўна, загадчык кафедры беларускай і рускай моў, Умарава Нігора Зайнітдзінава, загадчык кафедры узбекскай мовы Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Праца круглага стала пачалася з выступлення кандыдата філалагічных навук, загадчыка аддзела ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», Лапцёнак А. М. на тэму «Спосабы перадачы безэквівалентнай лексікі ў перакладах Максіма Гарэцкага».

Перад гасцямі з дакладам выступіла кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай і рускай моў Будзько І. В. на тэму «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і яго погляды на чысціню беларускай мовы».

Да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся з паведамленнем на тэму «Якуб Колас і браты Гарэцкія» старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў Міцкевіч К. М.

З дакладамі па заяўленай тэме выступілі студэнты 1 і 3 курсаў факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Грыневіч Аляксандра, Доўгалаў Алег, Салейчук Марыя, Севянюк Кацярына, Пятроўская Вікторыя, Шахава Мілена.

Асаблівую цікавасць удзельнікаў круглага стала выклікалі даклады студэнтаў 1 і 3 курсаў будаўнічага факультэта Баёнава Мансура, Зароўскага Яўгена, Ковеля Максіма, Масюк Анастасіі, Чачура Аліны.

Актыўнае абмеркаванне выклікалі даклады студэнтаў 2 і 3 курсаў аўтатрактарнага факультэта Крупкевіч Наталлі, Шурман Кацярыны, Лубнеўскага Уладзіслава.

Удзел у дадзеным мерапрыемстве будзе спрыяць раскрыццю студэнтамі свайго творчага патэнцыялу і ўзбагачэнню вопытам работы па падрыхтоўцы навуковых паведамленняў і дакладаў.

Круглы стол ператварыўся ў своеасаблівую пляцоўку наладжвання інфармацыйнага абмену навуковых супрацоўнікаў і далейшага развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.

Абмен вопытам вядучых супрацоўнікаў кафедр беларускай і рускай моў БНТУ і ўзбекскай мовы ТДТУ і гасцей круглага стала дазволіць выпрацаваць арганізацыйныя і практычныя рашэнні для павышэння якасці аказання дапамогі студэнтам пры вывучэнні літаратурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства прайшло на высокім прафесійным узроўні і ў цёплай сяброўскай атмасферы. Ад імя арганізатараў круглага стала хацелася б выказаць падзяку ўсім яго ўдзельнікам.

Факультет международного сотрудничества

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
22 ліпеня 2026 21:59
В БНТУ прошло открытое заседание по зачислению абитуриентов-бюджетников на основе результатов ЦЭ/ЦТ
На заседании деканы представили проходные, полупроходные баллы по специальностям, а также разъяснили критерии отбора поступающих.
22 ліпеня 2026 11:57
Спасибо, альма-матер! Андрей Сидюк о важности непрерывного развития и любви к своему делу
Пообщались с выпускником ПСФ и узнали, как создается современная бытовая техника и что самое главное в студенчестве.
21 ліпеня 2026 17:08
Дэлегацыя Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта наведала цэнтр «Лічбавае машынабудаванне»
9 ліпеня цэнтр кампетэнцый "Лічбавае машынабудаванне" машынабудаўнічага факультэта прымаў дэлегацыю студэнтаў Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта
21 ліпеня 2026 11:55
Студэнты 1 курса кафедры «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм і тэхналогій» на экскурсіі на ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод»
Студэнты пазнаёміліся з вытворчымі працэсамі, сучасным абсталяваннем і выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій на прадпрыемстве.