Серабро БНТУ на Рэспубліканскай універсіядзе 2022/2023 па армрэстлінгу!

Серебро БНТУ на Республиканской универсиаде – 2022/23 по армрестлингу

Рэспубліканская ўніверсіяда па армрэстлінгу праходзіла 19-21 кастрычніка 2022 г. у г. Горкі. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 227 студэнтаў (157 мужчыны і 72 жанчыны) з 27 каманд устаноў вышэйшай адукацыі.
Склад каманды 10 чалавек незалежна ад полу. У зборную БНТУ ўвайшлі 5 студэнтаў і 5 студэнтак. Спаборніцтвы праводзяцца паасобна для правай і левай рукі.
Па выніках спаборніцтваў зборная каманда БНТУ па армрэстлінгу заняла другое месца ў агульным камандным заліку і першае месца ў жаночым заліку.
Камандным першынстве на пастаменце:
першае месца - Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (540 ачкоў)
другое месца - Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (470 ачкоў)
трэцяе месца - Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (467 ачкоў)
Каманду БНТУ прадстаўлялі: Цімафей Дунецкі (завочнае АТФ) - Майстар спорту, Аляксей Любко (ФІТР), Ксенія Шаўчэнка (ФЭС) - кандыдат у майстры спорту, Аляксандра Масальская (завочнае ПСФ) - кандыдат у майстры спорту, Аброр Суяраў (ФТК) - кандыдат у майстры спорту, Максім Гусеў (ФДЭ), Таццяна Тарнаповіч (МСФ), Аляксандр Дыдышка (МСФ), Чарнюк Вікторыя (АТФ), Анастасія Андрух (ІПФ) – кандыдат у майстры спорту.
Трэнер: Ліпніцкі Вадзім Эдуардавіч - Майстар спорту па армрэстлінгу, старшы выкладчык кафедры "Спорт".

Па выніках двух дзён спаборніцтваў студэнты БНТУ занялі наступныя прызавыя месцы:

Цімафей Дунецкі (АТФ) стаў Абсалютным чэмпіёнам універсіяды, ён выйграў спаборніцтвы і на левую, і на правую руку.
Анастасія Андрух (ІПФ) - Абсалютная чэмпіёнка ўніверсіяды. Першае месца на левую руку і першае месца на правую руку. Таксама была ўзнагароджана спецыяльным прызам ад Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту "За волю да перамогі".
Ксенія Шаўчэнка (ФЭС) - Абсалютная чэмпіёнка ўніверсіяды. Першае месца на левую руку і першае месца на правую руку.
Аляксандра Масальская (ПСФ) - сярэбраны прызёр універсіяды (2 месца правая рука, 3 месца левая рука). Саша выступала ў большай для сябе вагавой катэгорыі 60 кг, пры тым што яе ўласная вага 55 кг.
Аброр Суяраў (ФТК) - бронзавы прызёр на правую і левую руку.

На гэтых спаборніцтвах пяць спартсменаў выканалі нарматыў кандыдата ў майстры спорту: Андрух Анастасія, Шаўчэнка Ксенія, Масальская Аляксандра і Суяраў Аброр. Астатнія спартсмены занялі дастойныя месцы і тым самым унеслі істотны ўклад у агульны вынік.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца ў нашым гурце https://vk.com/bntuarm.

Віншуем спартоўцаў і іх трэнера з паспяховым выступам!
Жадаем ім далейшых поспехаў!

Автор материала: Светлана Геннадьевна Ковель,
заведующий кафедрой «Спорт»

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
17 верасня 2026 21:59
В БНТУ подвели итоги XII открытой олимпиады «Шаг к инновациям»
В пяти технических направлениях определились сильнейшие участники.
17 верасня 2026 19:37
Представителям БНТУ на BUDEXPO вручили нагрудные знаки «За заслугi ў будаўнiцтве»
В Минске в рамках XXVIII Международной архитектурно-строительной выставки BUDEXPO под одной крышей собрались крупнейшие строительные и архитектурные компании, а также ведущие учреждения среднего специального и высшего образования.
17 верасня 2026 18:29
БНТУ присоединился к написанию Республиканского диктанта
В этом году диктант прошел в онлайн-формате, текст читал белорусский блогер Андрей Максимов.
17 верасня 2026 15:43
В День народного единства ректор БНТУ провел открытий диалог со студентами
Участники обсудили, как события почти вековой давности формируют наше настоящее и почему независимость достается огромным трудом.