Сустрэча працоўнага калектыву з Цуранам А.М.

Встреча трудового коллектива с А. Н. Цураном

11237
26 верасня 2022 17:01

У філіяле БНТУ МДАБК 23 верасня 2022 года адбылася сустрэча працоўнага калектыву з намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Цуранам Арцёмам Мікалаевічам, які курыруе пытанні ідэалагічнай, грамадска-палітычнай і сацыяльна-культурнай дзейнасці, сферы адукацыі, аховы здароўя, фізічнай культуры, спорту і турызму, сацыяльнай аховы і пенсійнага забеспячэння.
На мерапрыемстве прысутнічала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Партызанскага раёна г.Мінска Дрозд Вольга Леанідаўна, дырэктар філіяла Дзем’яновіч Надзея Станіславаўна.
У рамках сустрэчы Цуран А.М. наведаў выставу творчых работ навучэнцаў філіяла, азнаёміўся з асаблівасцямі адукацыйнага працэсу. Размаўляючы з педагогамі філіяла, Арцём Мікалаевіч удзяліў асобую ўвагу грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, прафілактыцы правапарушэнняў у асяроддзі моладзі. Не засталіся без увагі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця г.Мінска, планы адміністрацыі горада па забудове і добраўпарадкаванні сталіцы — адкрыццю і рэканструкцыі сацыяльна значных аб’ектаў: бальніц, школ, дзіцячых садкоў, развіцця сталічнай інфраструктуры. Прысутныя выкарысталі магчымасць задаць пытанні намесніку старшыні Мінгарвыканкама на тэмы, якія іх хвалююць.Дзелавая сустрэча прайшла ў сяброўскіх абставінах. Арцём Мікалаевіч павіншаваў педагагічны калектыў з надыходзячым Днём настаўніка і пажажаў плённай педагагічнай дзейнасці.

Автор материала: Маргарита Николаевна Лиходиевская,
заместитель директора по воспитательной работе

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
11237
26 верасня 2022 17:01
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
17 верасня 2026 7:30
Поздравление Ректора БНТУ с Днем народного единства
День народного единства – самый молодой государственный праздник суверенной Беларуси.
16 верасня 2026 20:03
Дорогами памяти. Велопробег, посвященный Дню народного единства, объединил вузы Минска и Бреста
Маршрут пролегал по историческому центру Бреста: от парка культуры и отдыха по ул. Ленина через пр-т Машерова к мемориальному комплексу «Брестская крепость-герой».