Кафедра "Гісторыя" спецыялізуецца на вядзенні такіх курсаў, як "Гісторыя Беларусі", "Вялікая Айчынная вайна", "Гісторыя навукі і тэхнікі", "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці", "Сусветная культура", у рамках якіх студэнты маюць магчымасць не толькі пашырыць свой. тэарэтычны багаж ведаў, але і наведаць музеі і выставы.
Прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры "Гісторыя" распрацоўваецца гісторыя ўніверсітэта, структурных падраздзяленняў і навуковых дасягненняў. Вялікі задзел кафедры і ў плане патрыятычнага выхавання ў працэсе вывучэння асноўных падзей гісторыі і культуры Беларусі, укладу студэнтаў і работнікаў БНТУ ў вялікую перамогу савецкага народа над фашызмам. У кантэксце курса гісторыі навукі і тэхнікі вывучаюцца дасягненні вучоных БПІ-БДПА-БНТУ і іх уклад у развіцці прамысловасці РБ.
У склад кафедры ўваходзіць музей БНТУ, які з'яўляецца выніковым прадуктам вучэбна-выхаваўчай і навуковай дзейнасці ўніверсітэта і яго структурных падраздзяленняў. Практычна на кожным факультэце ёсць свае ўнікальныя музейныя экспанаты і спецыяльна адведзеныя выставачныя памяшканні. Музей БНТУ з'яўляецца прадметам гонару кожнага работніка БНТУ і ў будучыні можа стаць месцам для правядзення не толькі экскурсій, але і навуковых дыспутаў, адкрытых лекцый і паказальных выстаў навуковых дасягненняў і распрацовак нашых вучоных.