Гісторыя кафедры
За адвечную гісторыю БНТУ кафедра гісторыі ўпісала і сваю старонку ў падрыхтоўку інжынерных кадраў, якія працавалі на дабрабыт Беларусі. Ужо з першых дзён адкрыцця ў Мінску 10 снежня 1920 г. Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута ў ім дастойнае месца заняла такая дысцыпліна як "Гісторыя Беларусі", якую выкладаў рэктар БДУ, прафесар У. І. Пічэта, адзін з арганізатараў у Мінску таварыства гісторыі і старажытнасцей. М. Г. Маслакавец. Даў сваю згоду чытаць лекцыі ў БДПІ і будучы наркам адукацыі БССР В. М. Ігнатоўскі, аўтар кнігі "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" (1919 г.), якая доўгі час была асноўным падручнікам для ВНУ Беларусі.
Палітэхнікум з першых дзён свайго існавання стаў цэнтрам культурнага адраджэння Беларусі. У сценах БДПІ былі створаны першыя студэнцкія і навуковыя гурткі па вывучэнні не толькі эканомікі і вытворчасці беларускага краю, але і яго гісторыі, культуры, традыцый.
Для вызначэння ўзроўню ведаў абітурыента пры паступленні ў Палітэхнікум арганізоўвалася сумоўе па гісторыі Беларусі, што дазваляла вызначыць ступень грамадзянскай сталасці. Такім чынам, шмат у чым дзякуючы БДПІ гісторыя заняла сваё дастойнае месца ў сістэме адукацыі ВНУ Беларусі.
У 1922 г. БДПІ быў пераўтвораны ў Беларускі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут, які пазней быў пераведзены ў Горкі, і на яго базе была створана Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія.
У 1929 г. БДПІ быў узноўлены, і ўжо па раней закладзенай традыцыі сваё пачэснае месца ў тэхнічнай ВНУ краіны заняла гуманітарная кафедра, на якой выкладаліся "Новая гісторыя" і "Гісторыя СССР". Першапачаткова яе ўзначаліў прафесар С. Я. Тапаз. Пасля вайны на чале кафедры былі Л. М. Кугельман, былы рэктар БДУ П. П. Савіцкі, А. Т. Мухін.
У 1956 г. у БПІ была ўтворана кафедра «Гісторыі КПСС», якую ўзначальвалі С. Л. Саламаха, Л. І. Валаховіч, А. Я. Жураў, А. Ф. Хацкевіч.
У 1990 г. кафедра была пераўтворана ў кафедру "Палітычная гісторыя" на чале з В. Р. Давыдавым.
У 1992 г. кафедра «Гісторыя КПСС» была рэарганізавана ў кафедру «Гісторыя, сусветная і айчынная гісторыя», якую ўзначальвалі Г. Л. Алдакушын, К. І. Баландзін, Д. Н. Хромчанка, В. А. Бажанаў.
З 2019 да 2021 гг. існавала кафедра "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці", якую ўзначальвалі В.А. Бабкоў, А.М. Кукса.
З 1 снежня 2021 г. у БНТУ створана асобная кафедра "Гісторыя", якую з 1 снежня 2021г. па люты 2023г. узначальваў А.М. Кукса.
Сёння кафедра налічвае ў сваім складзе 9 выкладчыкаў, з іх 6 кандыдатаў гістарычных навук (дацэнтаў), 2 кандыдат гістарычных навук, 1 старшы выкладчык. У склад кафедры ўваходзіць таксама загадчыца музея БНТУ. Калектыў кафедры паспяхова вырашае на прафесійнай аснове задачы выкладання гісторыі беларускай дзяржаўнасці, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі навукі і тэхнікі, забяспечваючы выкананне аднаго з асноўных прынцыпаў калакагатыі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў з шырокім кругаглядам, патрыётаў Радзімы.
Дасягненні кафедры
Калектыў кафедры неаднаразова: у 2000/2001 нав.г., у 2003/2004 нав.г., у 2005/2006 нав.г. займаў першыя месцы ў аглядзе-конкурсе сярод гуманітарных кафедраў. У 2009/2010, 2014/2015 нав. гг. кафедра заняла трэцяе месца ў аглядзе-конкурсе сярод агульнаадукацыйных кафедр і 1 месца сярод гуманітарных кафедр.
Мы імі ганарымся
За векавую гісторыю кафедры ў яе складзе працавалі выдатныя вучоныя, якія ўнеслі свой значны ўклад у развіццё Беларусі:
рэктара БДУ В. І. Пічэта і П. П. Савіцкі;
С. Л. Саламаха – сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ, адным з першых у сістэме адукацыі ўзнагароджаны ордэнам Леніна;
Ф. Р. Кукушкін – дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм";
Л. І. Валаховіч - к.г.н., дацэнт, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР;
І. І. Саладкоў – д.г.н., прафесар, рэдактар часопіса «Бальшавік Беларусі», з 1952 г. – «Камуніст Беларусі»;
А. Ф. Хацкевіч – д.г.н., прафесар, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР;
В. К. Коршук - д.г.н., прафесар, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь;
К. І. Баландзін - к.г.н., дацэнт, прафесар кафедры, прарэктар БНТУ з 2000 па 2010 гг., заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь;
В. А. Бабкоў - член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, д.г.н., прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.