Скончыла з адзнакай гістарычны факультэт БДПУ ім. Максіма Танка па спецыяльнасці “Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны» (2011 г.), завочную магістратуру (2013) і завочную аспірантуру БДПУ (2017). 12 студзеня 2018 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Савеце БДПУ. 26 студзеня 2022 г. ВАК Рэспублікі Беларусь прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "Гісторыя".
Выкладаемыя дысцыпліны:
• Гісторыя беларускай дзяржаўнасці.
• Інтэграваны модуль "Гісторыя". Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі
Галіна навуковых інтарэсаў: гісторыя сацыяльна-працоўных адносін, тэорыя і практыка сацыяльнага партнёрства; гісторыя прафсаюзаў; гісторыя інжынерна-тэхнічнай і навуковай інтэлігенцыі Беларусі.
Па выніках рэспубліканскіх конкурсаў студэнцкіх навуковых прац 2009 і 2010 гг. узнагароджана дыпломамі першай ступені Міністэрства адукацыі, прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Аўтар больш за 120 апублікаваных артыкулаў і дакладаў на навуковых канферэнцыях. Член аўтарскага калектыву Савета ФПБ па падрыхтоўцы энцыклапедыі "Прафесійныя саюзы Беларусі" ў двух тамах (Мінск, 2011-2012 гг.). У студзені 2021 г. прызнана пераможцам конкурсу «Лепшы малады вучоны БНТУ 2020 г.» у намінацыі "Гуманітарныя навукі".
Куратар акадэмічнай групы.