Скончыў з адзнакай гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лаўрэат Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. У 2018 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме: «Нацыянальная палітыка ў БССР (1929–1939 гг.)» (навуковы кіраўнік - Зялінскі П.І., д.г.н., праф., прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага факультэта). У 2022 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "Гісторыя". Аўтар больш як 70 навуковых прац, вучэбна-метадычнага дапаможніка "Сацыялогія" (Мінск, 2021) з грыфам УМА, сааўтар шматтомнай калектыўнай манаграфіі "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці", рэдактар 5 зборнікаў навуковых артыкулаў, прыняў удзел больш як у 60 канферэнцыях.