Кафедра "Электрычныя сістэмы" была арганізавана ў верасні 1963 года з мэтай падрыхтоўкі інжынераў-электрыкаў па спецыяльнасці "Электрычныя сістэмы і сеткі". За мінулы перыяд кафедрай выпушчана больш за 2500 інжынераў, падрыхтаваны 3 дактары і 80 кандыдатаў тэхнічных навук, больш за 180 магістраў тэхнічных навук у галіне электрычных сістэм і сетак. Сфарміраваўся і прадаўжае развівацца навукова-педагагічны калектыў, створана адпаведная школа падрыхтоўкі кадраў і правядзення навуковых даследаванняў. Выпускнікі кафедры паспяхова працуюць ва ўсіх кутках Рэспублікі Беларусь, у розных рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, Украіне, Казахстане, Узбекістане, у Заходняй Еўропе (Германія, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя і інш.), у дзясятках краін Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыкі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, у краінах Блізкага Усходу і Азіі. Выпускнікі кафедры ўнеслі і ўносяць дастойны ўклад у надзейную і бесперабойную работу Беларускай энергасістэмы, у забеспячэнне дзейнасці такой жыццёва важнай галіны народнай гаспадаркі, як электраэнергетыка. Аснову кафедры складаюць супрацоўнікі, працоўная дзейнасць якіх у сценах вышэйшай школы складае 20, 30 і больш гадоў, якія назапасілі вялікі вопыт педагагічнай і навуковай работы, які яны з поўнай аддачай выкарыстоўваюць пры падрыхтоўцы і выхаванні маладых спецыялістаў.
