They speak Belarusian. BNTU. February, 21.

Беларускамоўныя. БНТУ. 21 лютага.

9505
21 February 2019 7:00

Матэрыял прымеркаваны да міжнароднага Дня Роднай Мовы, які адзначаецца 21 лютага штогод, пачынаючы з 2000 з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.

Дата для Дня была абраная ў знак памяці падзей, якія адбыліся ў Даке (цяпер - сталіца Бангладэш) 21 лютага 1952 года, калі ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бенгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны.


Гэтыя студэнты нашага ўніверсітэту калісьці зрабілі, магчыма, адзін з самых важных крокаў у сваім жыцці, а менавіта пачалі карыстацца беларускай мовай у паўсядзённасці. 

Вам цікава, што гэта за людзі, які ў іх гісторыі? Калі так, то прачытайце тры невялічкіх інтэрв’ю з нашымі героямі.

Дзіяна Чарнюк, Энергетычны Факультэт, 4 курс

- Дзіяна, як ты ўвогуле прыйшла да мовы, якая была ў цябе гісторыя?

- Гэта ўсё адбывалася не адразу. Паўплывала на гэта некалькі фактараў. Адная з асноўных прычын - гэта беларускамоўная музыка. Я вельмі люблю беларускамоўны рок: гурт Рэлікт, The Superbullz, TonqiXod, Nizkiz, Без Назвы ды розныя. І дзякуючы ім я адчула мову, якая яна мілагучная, прыгожая. І ў мяне нешта ўзнікла ў галаве "блін, прыгожая. Я таксама хачу размаўляць". Таксама іншыя фактары паўплывалі. Год таму ў нас выкладалася беларуская мова ва ўніверсітэце. Я чула мову ад выкладчыцы. Было вельмі прыемна, хацелася ўдзельнічаць у гэтым. Мара, канешне, каб шмат людзей размаўлялі вакол па-беларуску. А калі хочаш нечага дасягнуць - трэба пачаць з сябе і я пачала.

- У якіх сферах пераходу на беларускую мову ўзнікалі цяжкасці?

- Самае цяжкае гэта пачаць думаць па-беларуску. Бо напачатку ты думаеш на "трасянцы". А навогул цяжкасці ў жыцці ўзнікаюць ва ўсіх сферах. Напрыклад, калі прыходзіш у паліклініку ўзяць даведку для інтэрната і там не разумеюць, што гэта “общежитие”.

- Альбо не разумеюць што такое “даведка” нават.

- Так-так! Таму ўзнікаюць цяжкасці, часам спрэчкі, але з гэтым звыкаешся. У прынцыпе, людзі варожа да гэтага не ставяцца, хутчэй здзіўляюцца. З цягам часу прыстасоўваешся вырашаць гэтыя праблемныя сітуацыі.

- Як ты лічыш, беларуская мова - гэта трэнд, модная хваля?

- У апошні час я назіраю, што так. У некаторым сэнсе гэта модная хваля, бо шмат моладзі наўпрост на маіх вачах пераходзяць на беларускую мову.

- А можаш прыклад прывесці?

- Калі я пачала размаўляць на мове, пачалі і мае сябры размаўляць. Хай не ў паўсядзённым жыцці, але сяроўна гэта першы крок. Па-другое, з кім я сустракаюся з беларускамоўных, шмат з іх перайшло на мову ў апошні год-два, вялікая частка.

- А як ставяцца выкладчыкі, калі ты выкарыстоўваеш мову на занятках?

- Яны ўсе здзіўляюцца, але потым, калі звыкаюць і пачынаюць разумець, што я кажу, то добра, нават пазітыўна. Некаторыя робяць капліменты "малайчына, што падтрымліваеш родную мову".

- А самыя пераходзяць?

- Бывае, што некаторыя нават пераходзяць. У нас на кафедры ёсць адзін выкладчык беларускамоўны, ён заўсёды размаўляе. Ёсць адзін, ён ўвогуле размаўляе па-руску, але са мною пераходзіць на беларускую.

 
Дзмітрый Смалонскі, Факультэт маркетынга, менеджмента, прадпрымальніцтва, 2 курс


- А як ты прыйшоў да беларускай мовы?

- З чаго я вырашыў? Аднойчы мы з маёй сяброўкай, назавем яе N, вырашылі пайсці на адну такую класную штуку.. Гэта было даўно, дакладна не памятаю, хто яе ладзіў, але сэнс гульні - шукаць па горадзе падказкі… не памятаю дакладна..

- Тыпу квэст?

- Квэст, сучаснай мовай. (Я вельмі стары чалавек. Не ведаю мову моладзі…) І там усе стасаваліся па-беларуску. Мяне ўзяла такая зайздросць, што яны могуць. І прыгожа, а не як старыя бабулькі, якія на трасянцы стасуюцца, а такая прыгожая, сучасная беларуская мова, ад моладзі. Яна мяне так прывабіла. "Я павінен гэта вывучыць". Я набыў сабе падручнік "20 крокаў да беларускай мовы". Штодзень па 10 новых словаў, туды-сюды. Здаў ЦТ. І пасля здачы пачаў. Першапачаткова было складана, але атрымалася.

- Дык колькі ты ўжо поўнасцю беларускамоўны?

- Дакладна амаль два гады.

- Узгадай сябе тагачаснага рускамоўнага і цяперашняга беларускамоўнага. Ці ёсць нейкая розніца паміж гэтымі людзьмі?

- Так, ёсць такая розніца. Калі я размаўляю па-беларуску, у мяне натхненне, выдатны настрой. Амаль заўсёды...А па-руску я размаўляю, калі ў мяне штось нявельмі ў жыцці.

- А ці ёсць сферы ў тваім жыцці, дзе ты не выкарыстоўваеш мову?

- Толькі на працы, у школе, я стасуюся па-руску. Бо было заўсёды багата запытанняў ад дзяцей. У нас не гімназія, а звычайная школа, дзе дзеці прагульваюць урокі беларускай. Мне надакучвала ўвесь час на гэтыя запытанні адказваць. Ды й навошта, калі я магу проста па-руску з імі пастасавацца.

- А, напрыклад, ў краме ты заўжды па-беларуску?

- Так, але калі не разумеюць, кажуць там усякія "что, повторите" - акей, мне не складана. Ва ўніверсітэце, дарэчы, калі выкладчык просіць "калі ласка, я не разумею, даруй мне" - мне няма спраў, я перакладу, што незразумела. Часам - наадварот, калі выкладчык прымушае казаць па-руску, (у мяне ж таксама прынцыпы ёсць) пачынаю там выбудоўваць ...

- Ці шмат вакол цябе беларускамоўных? Што гэта за людзі, як ты іх характарызуеш?

- У маім наваколлі дастаткова такіх людзей. Калі я гэтым усім быў незацікаўлены, было чалавекі два-тры. Цяпер гэта людзі, з якім няпроста цікава стасавацца, а з якімі хочацца ўсё больш і больш мець зносінаў.

Юрый Мельнік, Факультэт энергетычнага будаўніцтва,  4 курс

- Што стала штуршком да мовы для цябе? Чаму ты на яе перайшоў?

- Гэта было год таму. Да нашай арганізацыі звярнуліся людзі, якія размаўляюць па-беларуску. І яны звярнуліся на беларускай мове. Мы вырашылі быць крутымі - і адказалі ім на беларускай мове. Так як стасаваўся я і мая сяброўка, нешта адно паведамленне, два паведамленні і так пайшло, усё атрымлівалася.  Тым больш што я даўно хацеў карыстацца мовай у паўсядённым жыцці. Мы вырашылі, чаму б і не. І разам з маёй сяброўкай пачалі размаўляць на беларускай мове.

- Твая арганізацыя, я так разумею, "Салянка"?  Можаш пра яе падрабязней распавесці чытачам?

- Так!  Гэта студэнцкая арганізацыя. Мы займаемся развіццём, папулярызацыяй роварнага руху сярод студэнтаў. І не толькі ў БНТУ, а ўвогуле па Мінску, перыядычна закранаючы іншыя гарады.

- А ці трапляліся якія-небудзь цікавыя здарэнні з беларускай мовай у тваім жыцці?

- Цікавыя? Не так даўно быў на семінары па аратарскаму майстэрству. Я быў адзін беларускамоўны. Семінар цягнуўся два дні і ўжо на другі дзень, перад тым як раз’яжджацца, кожны выступаў з невялічкай прэзентацыяй. І, спасылаючыся на мяне, быццам бы гэта я іх прыцягнуў, людзі на беларускай мове расказвалі свае прэзентацыі.

- То бок гэта не планавалася?

- Так. Я думаў на пачатку семінара, што я адзін буду на беларускай мове выступаць. А вось у канцы яны, спасылаючыся на мяне, маўляў "раз ты адзін, то падтрымаем", выступалі на беларускай мове. Мяне гэта ўразіла, што атрымалася іншых людзей натхніць размаўляць па-беларуску.

- Ведаеш, ёсць шмат людзей, якія вагаюцца: пераходзіць, не пераходзіць на мову. Якія ты можаш даць ім парады?

- У маім асяроддзі шмат людей, якія карыстаюцца беларускай толькі са мной, ці з іншымі людзьмі, якія звяртаюцца да іх на беларускай. А наконт парадаў... Можна пачаць размаўляць з беларускамоўнымі. Увогуле, трэба стварыць сабе беларускамоўнае асяроддзе. Гэта датычыцца літаратуры, музыкі, фільмаў, людзей. І вельмі важная тут падтрымка. Калі ты з кім-небудзь пачанаеш пераход - гэта значна прасцей, чым аднаму.


Далей мы задалі ўсім героям тры аднолькавых пытанні.

У людзей рускамоўных, якія сустракаюцца з беларускамоўнымі, узнікае адразу некалькі пытанняў. Мы падабралі тры банальных, каторыя яны часцей за ўсё задаюць. Як бы вы адказвалі на гэтыя пытанні?

  1. Ты прям думаешь на беларуском?

Дзіяна: Так, я думаю па-беларуску.
Дзіма: Дарэчы, былі такія пытанні, сапраўды. Я адказваю наступным чынам: я не заўважаю, як я думаю. І так, і так ёсць.
Юра: Так, думаю на беларускай мове. Для мяне быў важны момант, калі я зразумеў, што беларуская стала для мяне стандартнай і ўжо выйшла на адзін узровень з рускай, калі я пачаў рабіць сабе нататкі на мове. З таго моманту, лічу, канчаткова пачаў думаць па-беларуску.

  1. Зачем разговаривать на "мове"? Никто же не разговаривает.

Дзіяна: Я бы паспрачалася з гэтым. У мяне ёсць сябры, якія размаўляюць на мове, па-першае. І па-другое, як я казала, што калі ты, нават калі адзін у сваім атачэнні размаўляеш на мове, людзі сяроўна да цябе падцягнуцца людзі і ты не будзеш адзін.
Дзіма: Я адказваю так: "Можа, у вашым асяроддзі ніхто й не размаўляе. Але ў нашым свеце яна папулярызуецца. Больш людзей пераходіць ды пераходзіць. Бо людзі становяцца больш зацікаўленымі ў будучыні краіны. Спадзяюся, наша будучыня будзе светлай.
Юра: У маім асяроддзі шмат людзей карыстаюцца беларускай, таму гэта пытанне для мне не актуальнае, сапраўды.

  1. Зачем учить беларуский? Лучше я английский выучу.

Дзіяна: Наздароўе! Якая мова падабаецца - вучыце калі ласка. Нікога ніхто не прымушае.

Дзіма: Колькі моў ты ведаеш - столькі разоў ты чалавек. Калі я пайшоў на ўкраінскую, мая сяброўка, назавём яе N, казала "Навошта табе яе вучыць? Яна ж табе нідзе не спатрэбіцца, проста выкінеш грошы на вецер". Але я перакананы, што гэта ў любым выпадку развіццё. Ты з’яўляешся носьбітам беларускай мовы і культуры, і гэта вялікая справа.

Юра: Вучыце. Ніхто не перашкаджае вывучыць і беларускую, і англійскую. А паколькі мы жывем у Беларусі, то ведаць сваю родную мову - гэта істотна. Хаця б разумець яе.

Content available under licence Creative Commons Attribution 4.0 License.
9505
21 February 2019 7:00
You'll be interested
Times news All news
27 June 2026 19:03
The Republican holiday of graduates of higher education institutions is taking place in Minsk
Among the invited guests are 200 graduates of the Belarusian National Technical University, who have proven themselves to be active and initiative students during their years of study.
27 June 2026 18:00
The start has been given! On the first day of the admissions campaign, prospective students actively brought their documents to BNTU
The first to submit documents were those who chose targeted training. We spoke with applicants and learned why they chose targeted training.