Дакраніся сэрцам да сваёй Радзімы...

Дакраніся сэрцам да сваёй Радзімы...

8874
11 December 2018 19:00

«Дакраніся сэрцам да сваёй Радзімы…» – так гучала тэма V юбілейнага фестывалю беларускай культуры ў БНТУ «Беларусь - гэта мы!», якi адбыўся 5-6 снежня. 

Сёлетнее вызначэнне – Год малой Радзiмы – самае цёпла-эмацыянальнае, трапяткое, сапраўды сімвалічна-беларускае. Бо менавіта патрыятызм заўсёды яднаў нашых продкаў, напоўнены ім і сэрцы сучаснай моладзі. Фестываль беларускай культуры стаў цудоўнай магчымасцю ўспомнiць традыцыi продкаў, гiсторыю нашай краiны, яе культуру і праз творчасць выказаць ўсю любоў да роднай зямлі. 
Адкрыццё фестывалю адбылося 5 снежня ў рамках урачыстага пасяджэння літаратурнага аб'яднання «Полистих». Былі запрошаны прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі, члены літаратурных аб'яднанняў i іншых устаноў вышэйшай адукацыі. 

Але асаблiва цiкавым выдаўся наступны дзень фестывалю. 6 снежня адбыўся творчы конкурс памiж факультэтамi БНТУ. Удзельнiкаў i гасцей фестывалю павiтала начальнік культурна-асветніцкага і гісторыка-адукацыйнага цэнтра Наталля Пенязь (дарэчы, аўтар праекта). 
Удзельнікi прадставілі свае літаратурна-музычныя, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі і творчыя нумары на беларускай мове.

Ацэньвалi творчасць нашых студэнтаў паважаныя члены журы: рэжысёр народнага тэатра “КалЛiзей” цэнтра культуры БНТУ Вольга Лагвiненка; заведуючы сектарам культуры аддзела культуры, iдэалогii i па справам моладзi Адміністраціі Савецкага района г. Мінска Iгар Варонiн; акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Андрэй Дробыш. 
Конкурс прайшоў пры падтрымцы партнераў: Беларускi дзяржаўны музей народнай архiтэктуры i побыту; Авiяцыйны цэнтр «Авiа-Менск», першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БНТУ; добраахвотная дружына БНТУ; 
інфармацыйныя партнёры - TIMES BNTU BY, БНТУ is love. 

Па вынiках конкурсу былi вызначаны пераможцы, а таксама журы вызначыла шэраг спецыяльных намінацый:


лаўрэат 1 ступені – архітэктурны факультэт

лаўрэат 2 ступені – будаўнічы факультэт

лаўрэат 2 ступені - прыборабудаўнічы факультэт

лаўрэат 3 ступені -  аўтатрактарны факультэт

Спецыяльны дыплом журы - МТФ

дыплом у намінацыі “За раскрыццё тэмы малой радзiмы» - IПФ

дыплом у намінацыі “Лепшы вакальны нумар” - ФГСЭ

дыплом у намінацыі “Лепшая харэаграфічная кампазіція” - ФЭБ

дыплом у намінацыі “Лепшая iнструментальная кампазіція” -СТФ

дыплом у намінацыі “Лепшае мастацкае афармленне” -ЭФ

дыплом у намінацыі “Лепшае музычнае афармленне” - ФММП

дыплом у намінацыі “Лепшая рэжысура” -АФ


Ўсе фестывальныя дні суправаджаліся яркімі творчымі нумарамі калектываў цэнтра культуры БНТУ. Свята выдалася сапраўды цікавым і ўражлівым, удзельнікi і госцi фестывалю акунулiся ў незвычайна цёплую атмасферу беларускай культуры.

 

Cult_admin

Content available under licence Creative Commons Attribution 4.0 License.
8874
11 December 2018 19:00
You'll be interested
Times news All news
27 August 2026 11:40
Students' Emotions Awaiting the Opening of BNTU Building 15
The meaning of the return of Building 15 to service is best expressed by those for whom it was reconstructed.
26 August 2026 15:35
Students from Uzbekistan have begun the second stage of their studies at BNTU: getting acquainted with the campus and visiting the Center for Uzbek Culture.
A new group of students from the Republic of Uzbekistan, studying under joint educational programs, has arrived in Minsk.
25 August 2026 21:59
Representatives of BNTU met with applicants from the Belarusian-Uzbek Interdisciplinary Institute of Applied Technical Qualifications (SBUIAT) in Tashkent.
Lively dialogue with applicants, a presentation of educational models, and strengthening trust in Belarusian education were the main focuses of the Admissions Committee's work in Tashkent.
25 August 2026 18:13
For first‑year students at BNTU. How to settle in the dormitory and quickly get used to the new life.
The new academic year will start very soon, and for thousands of out‑of‑town students, the Belarusian National Technical University will become not just a place to study, but a second home.