Студэнты БНТУ – прызёры Рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па матэматыцы.

Студенты БНТУ успешно выступили на Республиканской студенческой олимпиаде по математике

Штогадовая Рэспубліканская студэнцкая алімпіяда па матэматыцы адбылася 16 мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У групе Б для тэхнічных ВНУ прынялі ўдзел 72 студэнты з 13 ВНУ краіны. Алімпіяда праходзіла ў адзін тур, падчас якога ўдзельнікам неабходна было на працягу пяці гадзін пісьмова рашыць задачы з цыкла матэматычных дысцыплін.

Каманда БНТУ складалася з 6 студэнтаў будаўнічага, энергетычнага факультэтаў і факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі.

Студэнты годна прадставілі ўніверсітэт пад кіраўніцтвам асістэнта кафедры «Вышэйшая матэматыка» Брычыкавай Ганны.

Па выніках алімпіяды:

дыпломам 2 ступені ўзнагароджана Удовенка Вікторыя, студэнтка БФ;

дыпломам 2 ступені ўзнагароджаны Змітровіч Уладзіслаў, студэнт ФІТР;

дыпломам 3 ступені ўзнагароджаны Іваноў Мікалай, студэнт ЭФ;

дыпломам 3 ступені ўзнагароджаны Красоўскі Іван, студэнт ФІТР;

дыпломам 3 ступені ўзнагароджаны Драневіч Аляксей, студэнт ЭФ;

дыпломам 3 ступені ўзнагароджана Юрэц Марыя, студэнтка ЭФ.

Віншуем нашых таленавітых студэнтаў з выдатным поспехам і жадаем новых перамог!

Автор материала: А. П. Бричикова, старший преподаватель кафедры «Высшая математика»
Фото: Л. Н. Готина, и. о. заведующего кафедрой

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
9 верасня 2026 21:59
Набор на курсы английского языка стартует в БНТУ
Регистрация на курсы состоится 17 сентября в 19:30 в аудитории 502 (корпус 18А).
9 верасня 2026 12:07
На ФІТР прайшла лекцыя-прэзентацыя «Ты студэнт: як арганізавана вучоба»
4 верасня для першакурснікаў ФІТР прайшла лекцыя-прэзентацыя «Ты студэнт: як уладкавана вучоба». Старшыня студэнцкага савета ФІТР Лізавета Авер'янава распавяла пра асаблівасці адукацыйнага працэсу, магчымасці студэнцкага жыцця і праекты студсавета БНТУ.