Захоўваючы агульную гісторыю. Замежныя студэнты наведалі Музей гісторыі ВАВ напярэдадні 9 Мая

Сохраняя общую историю. Иностранные студенты посетили Музей истории ВОВ в преддверии 9 Мая

У напярэдадні 9 мая студэнты ФМС з Туркменістана наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства было арганізавана з мэтай захавання гістарычнай памяці і выхавання павагі да агульнага гераічнага мінулага народаў СССР.

Для замежных студэнтаў экскурсія стала не проста знаёмствам з экспазіцыяй, а глыбокім эмацыянальным штуршком у трагічныя старонкі гісторыі. Вайна 1941–1945 гадоў — вялікі боль для ўсіх народаў постсавецкай прасторы. Туркменскія студэнты праявілі цікавасць да кожнага экспаната.

Хлопцы з вялікай увагай аглядалі дыярамы, якія аднаўляюць ключавыя бітвы: абарону Брэсцкай крэпасці, партызанскія рэйды і аперацыю «Баграціён», у ходзе якой Беларусь была вызвалена. Асаблівы водгук выклікалі залы, прысвечаныя тылу, дзе паказаны ўклад народаў Сярэдняй Азіі ў забеспячэнне фронту харчаваннем і тэхнікай.

Студэнты надоўга затрымліваліся ля стэндаў з імёнамі Герояў Савецкага Саюза. Разуменне гістарычнай праўды пра вайну і павага да ветэранаў становяцца важнай часткай прафесійнага станаўлення.

Завяршылася мерапрыемства ля стэнда «Беларусь памятае», дзе студэнты зрабілі агульнае фота на фоне сімвалаў воінскай славы.

Факультет международного сотрудничества

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
25 верасня 2026 21:26
«Не нарушить закон по незнанию». Сотрудник милиции поговорил со студентами на тему профилактики правонарушений
Студентам разъяснили, как не стать жертвой мошенников, почему видеозвонок не дает полной гарантии безопасности и за что грозит уголовная ответственность.