З 22 па 25 верасня 2026 года ў Пермі (Расійская Федэрацыя) праходзіць 19-я міжнародная выстава сучасных тэхналогій, абсталявання, матэрыялаў для машынабудавання, металаапрацоўчай прамысловасці, падрыхтоўчай і ліцейнай вытворчасці «Металаапрацоўка. Металургія». Гэта найбуйнейшая галіновая падзея Прыволжскай федэральнай акругі, якая аб'ядноўвае спецыялістаў машынабудавання, металаапрацоўкі, зварачнай, падрыхтоўчай і ліцейнай вытворчасці. На стэндах – звыш 300 адзінак сучаснай тэхнікі, а сярод экспанентаў – ключавыя гульцы рынку. Тэхнічныя спецыялісты кампаній-удзельніц праводзяць кансультацыі і дэманстрацыі, абмяркоўваюць укараненне і сумяшчальнасць сістэм.
Тэматычныя напрамкі:
Даведка. Пермскі край – адзін з вядучых індустрыяльных рэгіёнаў Расіі з высокім ВРП. Эканоміка базуецца на хіміі, нафтаперапрацоўцы, машынабудаванні і металургіі (уключаючы сусветнае лідарства па здабычы калійных солей).
Беларусь – ключавы партнёр Прыкам'я: па даных Пермскай ГПП, на снежань 2025 года яна займае другое месца па таваразвароце пасля Кітая. Пры гэтым супрацоўніцтва выйшла за рамкі простага гандлю і будуецца на пяці апопрах: таваразварот, прамкааперацыя, АПК, падтрымка бізнесу праз ГПП і Цэнтр экспарту, а таксама падрыхтоўка кадраў. Гаворка ідзе ўжо пра сумесныя вытворчыя ланцужкі і прамыя B2B-сувязі.
Гандлёвая структура лагічная: з Пермскага края – хімія, каўчук, абсталяванне, лес; з Беларусі – прамтавары, харчаванне, будаўнічыя матэрыялы, грузавікі, спецтэхніка і дарожныя механізмы. Найбольш перспектыўныя напрамкі на 2025–2026 гады: машынабудаванне, хімія, рабатызацыя, лясная гаспадарка і АПК.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляе каля 40 інавацыйных распрацовак. Так, на калектыўным стэндзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, арганізатарам якога выступае Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі БНТУ (у тым ліку і Навукова-тэхналагічнага парка БНТУ «Палітэхнік»), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.






Дзелавая праграма ўключае прамысловыя канферэнцыі з удзелам экспертаў усерасійскага і рэгіянальнага ўзроўню.
Месца правядзення: г. Перм, ш. Касманаўтаў, 59, КВЦ «Пермь Экспа», стэнд 1D42.