БНТУ - пераможца Рэспубліканскай універсіяды 2025/2026 па гандболе сярод жаночых каманд

БНТУ – победитель Республиканской универсиады – 2025/26 по гандболу среди женских команд

З 16 па 17 сакавіка 2026 года ў Мінску адбыўся "ФІНАЛ 4-х" Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі 2025/2026 сярод жаночых каманд. У фінале прынялі ўдзел наймацнейшыя каманды: БДУФК, ГрДУ, БДЭУ і БНТУ.

У фінальнай гульні нашы дзяўчаты сустракаліся з моцным саперніцамі з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і ва ўпартай барацьбе перамаглі з лікам 32:28.

Другі год запар пераможцам гэтых спаборніцтваў становіцца каманда Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Трэнерамі з'яўляюцца выкладчык кафедры "Спорт", Алімпійскі чэмпіён - Канстанцін Рыгоравіч Шаравараў, і старшы выкладчык кафедры "Фізічная культура", майстар спорту - Надзея Паўлаўна Мішэнская.

Па выніках фінальных гульняў месцы размеркаваліся наступным чынам:
першае месца – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт;
другое месца – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры;
трэцяе месца - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.


Каманду БНТУ прадстаўлялі: Хліманкова Ірына (спартыўна-тэхнічны факультэт), Ярмольчык Ульяна (факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва), Рабава Ганна (факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі), Рабава Ірына (факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва), Новікава прадпрымальніцтва), Пагоня Сафія (факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі), Круглінская Лізавета (факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва), Сетун Вераніка (факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва), Марціновіч Ульяна (аўтатрактарны факультэт), Столяр Кіра (будаўнік Ксенія факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі), Іванчыкава Юлія (прыборабудаўнічы факультэт), Памалейка Лізавета (факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва), Макеева Арына (прыборабудаўнічы факультэт), Зорная Сняжана (аўтатрактарны факультэт).

Спецыяльным прызам БАСС адзначана студэнтка прыборабудаўнічага факультэта Юлія Іванчыкава.

Віншуем нашу каманду і жадаем далейшых перамог!

Автор материала: Светлана Ковель,
заведующий кафедрой «Спорт»

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
7 верасня 2026 12:41
Дыялогавая пляцоўка «Дэканат на сувязі: правы і абавязкі студэнта»
2 і 3 верасня на ФІТіР прайшлі дыялогавыя пляцоўкі для першакурснікаў аб правах і абавязках студэнтаў. Удзельнікі абмеркавалі правілы ўнутранага распарадку БНТУ, льготы, акадэмічны адпачынак, пераздачы і дысцыплінарную адказнасць. Спецыяльнай госцяй стала інспектар па справах непаўналетніх Алена Булко.
6 верасня 2026 10:00
Интерактивные локации БНТУ развернулись на «Фестивале науки – 2026»
На площадке «Университет будущего» представители БНТУ продемонстрировали научно-технические разработки факультетов, а также организовали тематические и интерактивные зоны для гостей мероприятия.